Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
У Пінскай дыяцэзіі з удзелам Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча адзначаць 40-годдзе святарства і 25-годдзе біскупскага служэння Казіміра Велікасельца
У суботу 18 мая ў Іванаве (Янаве Палескім) Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч узначаліць урачыстую цэлебрацыю ў гонар галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка. Удзел у цэлебрацыі возьмуць каталіцкія біскупы Беларусі на чале з новаабраным Старшынёй ККББ арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
У гэты дзень у дыяцэзіяльным санктуарыі асаблівым чынам будзе ўзнесена падзяка Богу за 40-годдзе святарства і 25-годдзе біскупскага служэння Казіміра Велікасельца OP, дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.
Найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі іерарх, якому 5 мая споўнілася 79 гадоў, прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 3 чэрвеня 1984 года, стаўшы святаром Ордэна Прапаведнікаў (дамініканаў). 6 мая 1999 года Папа Ян Павел ІІ прызначыў айца Казіміра Велікасельца ОР дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, і 24 чэрвеня таго ж года тагачасны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк удзяліў яму біскупскае пасвячэнне. Са студзеня па кастрычнік 2021 года біскуп Велікаселец быў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў да вернікаў Пінскай дыяцэзіі адмысловае Паведамленне, у якім заахвоціў іх да ўдзелу ў святой Імшы падзякі ў санктуарыі святога Андрэя Баболі. Пачатак а 12-й гадзіне.
«Няхай нашая супольная малітоўная сустрэча 18 мая ў Іванаве стане не толькі падзякай Пану Богу за шматгадовае руплівае служэнне біскупа Казіміра Велікасельца OP, але таксама просьбай да Хрыста — Добрага Пастыра аб новых пакліканнях да святарскага і манаскага служэння і асабліва з парафій Пінскай дыяцэзіі», — напісаў біскуп Антоні Дзям’янка.
Паводле Catholic.by |
17.05.2024
|