Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
Папа Францішак благаславіў звон «Голас ненароджаных», які загучыць у Казахстане
Раніцай 15 мая Папа Францішак благаславіў звон «Голас ненароджаных», які будзе дастаўлены ў Казахстан. «Ён будзе нагадваць нам пра неабходнасць абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці», — сказаў Святы Айцец падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі ў сераду.
«Святы Дух заўсёды ўздымае нас на больш высокі ўзровень любові, бескарыслівай і канкрэтнай, да бедных, хворых і безабаронных, як ненароджаныя дзеці», — падкрэсліў Пантыфік.
Арцыбіскуп Томаш Пэта, Мітрапаліт Астаны ў Казахстане, распавёў Ватыканскаму радыё – Vatican News: «Благаслаўленне звона было вельмі сямейным і асабістым. Была бачна вялікая радасць Святога Айца.
Першымі ў гэты звон пазванілі Папа і дзеці. Гэта была вялікая падзея, таму што пытанне абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці з’яўляецца глабальнай праблемай.Гэтыя званы, як падкрэслівае фонд Życiu Tak («Так жыццю»), павінны быць у кожнай краіне і нагадваць нам пра святасць жыцця».
Так, благаслаўлёны Папам Францішкам у сакавіку мінулага года звон «Голас ненароджаных» быў прызначаны для Замбіі.
Папа таксама прывітаў пачынальнікаў гэтай ініцыятывы — фонд Życiu Tak імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго старшыня Богдан Раманюк паведаміў Ватыканскаму радыё — Vatican News, што, благаслаўляючы першы звон, Папа сказаў, што гэты звон павінен абуджаць сумленне заканадаўцаў і людзей добрай волі адносна абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
Паводле: Vatican News PL / Catholic.by |
16.05.2024
|