Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
У Ватыкане адзначаць 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
27 красавіка, у 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святога Яна Паўла ІІ, адзін з яго найбліжэйшых супрацоўнікаў кардынал Джаванні Батыста Рэ, які цяпер з’яўляецца Дэканам Калегіі кардыналаў, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскакй базыліцы святога Пятра. На гэтую ўрачыстасць запрашаюць ватыканскі Фонд святога Яна Паўла ІІ і былы сакратар Папы-славяніна кардынал Станіслаў Дзівіш.
Святая Імша распачнецца а 17-й гадзіне. Уваход вольны.
Святы Ян Павел ІІ, Папа ў 1978–2005 гадах, быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года. Урачыстую цырымонію 10 гадоў таму ўзначаліў Папа Францішак.
Падчас яе на плошчы святога Пятра ў Ватыкане быў абвешчаны святым таксама Ян ХХІІІ, Папа ў 1958–1963 гадах. Па ацэнках, у кананізацыйнай святой Імшы ўзялі ўдзел каля 800 тысяч вернікаў.
Паводле: КАІ / Catholic.by |
26.04.2024
|