СВЯТА ХРЫСТА ЧАЛАВЕКАЛЮБЦА ў МАЛАДЗЕЧНЕ
У Нядзелю Тамаша - 7 красавіка 2024 года грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне адсвяткавала парафіяльнае свята.
Перад іконай Міласэрнага Хрыста Чалавекалюбца вернікі маліліся за ўсіх парафіянаў - прысутных і адсутных - і за ўсіх жыхароў горада Маладзечна ды наваколля; узгадалі блаславёнага Міхала Сапоцьку, які нарадзіўся ў недалёкай вёсцы Юшаўшчына (побач Забрэззя).
Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні протадыякана Вячаслава Гарчакова.
Пасля Літургіі прысутныя выслухалі кароткі канцэрт духоўных песняў у выкананні Сяргея і Кацярыны Раюнцаў з Мінска.
Малітоўная частка свята завяршылася супольным спевам "Хрыстос уваскрос" перад крыжом, што стаіць пры ўваходзе ў парафіяльны храм.
Свята завяршылася супольнай трапезай.
|