Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
«З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя
3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя. Яе мэта — узгадаць тых асоб, хто ў свой час усе свае сілы і намаганні прыклалі дзеля таго, каб Божая слова гучала ў Беларусі на роднай мове. На пачатку да сабраных звярнуўся ксёндз Аляксандр Шамрыцкі, духоўны апякун сацыяльнага центру. Вітаючы прысутных, асаблівым чынам ён прывітаў старшыню Канферэнцыі Біскупаў на Беларусі біскупа Алега Буткевіча, арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча і Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.
Дзеля таго каб, выстава прынесла шматлікі духоўны плён і прычынілася да пашырэння ведаў аб нашай спадчыны, адкрыццё распачалося благаслаўленнем, якое разам з прысутнымі іерархамі Касцёла ўдзяліў біскуп Буткевіч.
«Усемагутны вечны Божа, просім Цябе, спашлі ласкава сваё благаслаўленне на гэтае месца, месца сведчання тых людзей, якія ў сваім жыцці вызнавалі веру ў Цябе і дзеля гэтай веры прысвяцілі сваё жыццё.Учыні, каб тыя, хто будзе наведваць гэтую выставу і ўглядацца ў прыклад святога жыцця святароў, адчувалі іх заступніцтва і адкрывалі для сябе веліч і прыгажосць хрысціянскай веры, якая нараджае такіх вялікіх людзей для Божага Валадарства», — сказаў іерарх.
Звяртаючыся да прысутных пасля благаслаўлення, біскуп заўважыў, што сведчанне, якое дае гэтае выстава, кажа таксама аб тым, наколькі людзі цанілі прысутнасць святароў сярод іх: магчымасць быць штонедзелі ў касцёле.
Узгадваючы сваё ўласнае дзяцінства, іерарх адзначыў наколькі вялікая была духоўнасць і моц тых святароў, якія ў тых вельмі складаных умовах змаглі проста збіраць гэтых людзей, цэлебрававаць Эўхарыстыю, весці душпастырства. «Гледзячы на фотаздымкі з тых часоў, можна здзівіцца прысутным натоўпам, дзецям да Першай Камуніі, нават нягледзячы на ўсе пазнейшыя пераследы у сувязі з гэтым», — сказаў быіскуп Буткевіч.
Паводле Catholic.by |
5.04.2024
|