Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА |
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні Біскупа-Каад’ютара Гродзенскай дыяцэзіі
Сёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Ксяндза Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу Пробашча Парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, Біскупам-Каад’ютарам гэтай жа Дыяцэзіі. Вышэйзгаданае рашэнне будзе апублікавана сёння, 5 красавіка 2024 года, ў Рыме а 12:00. Апостальская Нунцыятура віншуе новага Біскупа-Каад’ютара з новай касцёльнай пасадай у Гродзенскай дыяцэзіі і даручае яго біскупскае служэнне Беззаганнай Маці Божай.
Вялебны кс. Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску (Беларусь).
Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992-1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 г. прэзбітэрскае пасвячэнне з інкардынацыяй у той жа Дыяцэзіі.
Спецыялізаваўся ў дагматычнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), атрымаўшы ліцэнцыят у 2000 г., а дактарат у 2011 г.
3 2000 па 2001 год быў вікарыем парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, з 2001 па 2003 год — прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 года — пробашч парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Лідзе.
3 лістапада 2006 г. Біскупскі вікарый душпастырства для Лідскага рэгіёна, а з 2016 г. канонік грэміяльны катэдральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.
3 верасня 2001 г. таксама выкладаў дагматычную тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Паводле Catholic.by |
5.04.2024
|