Пошук
Нядзельнае казаньне
чацьвер
ЖНІЎНЯ |
Казаньні і гаміліі
СВЯТА ВЯРХОЎНЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА, 29 ЧЭРВЕНЯ (Mц 16:13-19)
Хто Я для цябе? 1) Пётр і Павал, дзве гісторыі жыцця, адно пакліканне! Літургія узгадвае ў адным свяце двух слупоў Царквы, святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта дзве вельмі розныя асабістасці, але яны пачулі адно і тое ж пакліканне: “Ідзі за мной". Гэтае пакліканне наспела абодвух галоўных герояў па-рознаму, яно перамяніла іх! Бераг Галілейскага мора і шлях у Дамаск – гэта два розных спосабы расказаць пра адно і тое ж пакліканне! Рыбак з Капернаума быў простым чалавекам, з цэласным характарам, чалавекам вялікага энтузіязму і шчодрасці! Павал, вытанчаны інтэлектуал, нават руплівы ганіцель, потым нованавернуты, паглынуты сваёй палкасцю. Яны прынялі заклік ісці за Ісусам: Пётр, як скала і ключ, Павал, як носьбіт Евангелля аж краю зямлі. Божая Любоў напоўніла іх Сваёй дабрынёй. Яны ніколі яе не забудуць і пайдуць за Хрыстом да канца, аж да мучаніцтва! Насамрэч толькі Хрыстос можа аб'яднаць такія два розныя лёсы. Калі Пётр пакіне сеці, Госпад будзе выкарыстоўваць ягоны досвед і чалавечыя веды: «Ты станеш лаўцом людзей!» Тое ж самае і з глыбінёй думкі Паўла! Мы ведаем ягоныя лісты, мы ведаем запал ягонага гімна любові (1 Кар. 13). 2) “За каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага? Што вы сказаце, хто Я?” Адправіўшы сваіх вучняў на місію, Ісус хацеў ведаць, што людзі думаюць і кажуць пра Яго? Кім ёсць для іх Eваскрослы Ісус? Што Ён змяніў у іх жыцці? Мы бачым, што адказы вельмі розныя, і не вельмі зразумелыя: для некаторых ён Ян Хрысціцель, для іншых Ілля, або хтосьці з прарокаў. Стварэнне сілы і ветру, як Хрысціцель; або істота агню і святла, як Ілля. Такім чынам, Ісус хоча пачуць меркаванне саміх вучняў: „Але вы, вы за каго ўважаеце Мяне?” Хто Я для вас, у вашым канкрэтным выбары, які вы робіце ў жыцці? Што Я значу для вас? Што значыць для вас прыняць Ісуса ў сваё жыццё? Ці гэта мае сэнс для вас? Ісус – адзін з многіх, або Адзіны? Вы, якія ходзіце за мной на працягу многіх гадоў, вы, якія бачылі мяне, які пасміхаўся, дыхаў, плакаў, памнажаў хлябы, вы за каго ўважаеце Мяне? Гэта пытанне і да нас, калі мы пагадзіліся стаць вучнямі Ісуса! Гэтыя пытанні Ісуса ў Евангеллі дапамагаюць нам узрастаць! Сам Хрыстос з'яўляецца пытаннем, на якое мы знаходзім хуткія і простыя адказы! Сам Ісус – пытанне, якое абуджае да жыцця! Ісус будуе нашу веру, задаючы нам пытанні. 3) “Ты Хрыстос, Сын Бога жывога!” Адказ Пятра, ягонае вызнанне з'яўляецца сэрцам Евангелля! З гэтага адказу Ісус робіць блаславенне: «Шчаслівы ты, Сымон, сын Ёны". Блаславенне для тых, хто, як Пётр, прынялі вестку пра асобу Ісуса ў сваё жыццё. Ісус ўжо абвясціў Блаславенствы (акрамя тых, што былі ў Нагорнай пропаведзі): "Дабрашчасныя вочы, таму што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць" (Мц 13, 16); "Я дзякую Табе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў тое дзецям" (Мф. 11, 25). Пётр з'яўляецца адным з малых гэтых, каму Айцец аб'яўляецца ("не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, Які ў нябёсах». «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мф. 5, 8). І Пётра – адзін з іх! 4) “Ты Пётр і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю” – “Я дам табе ключы Валадарства”. “Ты Пётр”: «Петрас» азначае "камень", "цэгла". Між іншым, балгары даюць аднолькава імя або «Пётр» або «Камень»! “На камені гэтым Я збудую Маю Царкву“: «камень» -- гэта цвярдыня, сам Ісус! Краевугольным каменем з'яўляецца Ісус Уваскрослы! У псальме 117 знаходзім словы: "Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла: гэта ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах". Хто ж такі Пётр? Пётр сваім вызнаньнем веры стаўся першай цэглай, замацаванай на скале, якой з'яўляецца сам Хрыстос! Ён меў досвед Псалмапеўца (Пс. 61): «Толькі Ён – цвярдыня мая і ратунак мой, сховішча маё: не пахіснуся болей». Сам Пётр пісаў у сваім лісце (1 P 2, 4-5): «Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі адкінутага, але Богам выбранага, каштоўнага, і самі, як жывыя камяні, будуйце з сябе дом духоўны». «Дам табе ключы Валадарства Нябеснага». У нашых дамах ключы выкарыстоўваюцца, каб зачыняць дзверы. Ключы ж, якія даручыў Пятру Ісус, служаць не каб зачыняць дзверы, але каб адкрыць іх, расхінуць. Мы памятаем словы Папы Яна Паўла II у пачатку ягонага пантыфікату: «Адчыніце дзверы, адкрыйце насцеж дзверы Хрысту». Сваім вызнаннем веры Пётра адчыніў дзверы Царквы, каб маглі ўвайсці ўсе, хто прымае Хрыста, хто вызнае Яго як свайго Збаўцу, як абаронную сцяну. У 30-х гадах мінулага стагоддзя, калі імігрант Рускай праваслаўнай царквы, у Рыме, папрасіў быць прыняты ў Каталіцкую Царкву, не сказалі «ён сышоў у каталіцтва», але «ён прыняў паўсюднасць г.зн. усяленскасць Царквы». Дзверы, ключы ад якіх атрымаў Пётра, шырока адчыненыя для ўсіх! Царква Хрыстовая не з'яўляецца нацыянальнай Царквой, гэта Каталіцкая, універсальная Царква. Ва ўлонні гэтай Царквы кожная нацыянальная царкоўная супольнасць знаходзіць сваё месца! Папа Францыск у сваім Апостальскім звароце ”Evangelii Gaudium” гаворыць пра Царкву як пра «маці з адкрытым сэрцам». Ён кажа, што Царква павінна быць з адкрытымі дзвярыма, адкрытымі сэрцамі. Сам Папа напісаў, будучы ў Аргенціне, кнігу пад назвай ”Мае дзверы заўсёды адчыненыя!" 5) “І што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў нябёсах, і ўсё, што развяжаш на зямлі, то будзе развязана ў нябёсах”. Памятайма вечар Вялікадня, калі Ісус аб'явіўся сваім Апосталам, якія сабраліся ў святліцы. Ён прывітаў іх зычэннем міру: “Мір вам”. Яны былі ўзрадаваныя, а Ісус даручыў ім місію: "Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас ... Прыміце Духа Святога: каму даруеце грахі, таму даруюцца; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20,22-23). Сустрэча з Уваскрослым Хрыстом заўсёды суправаджаецца місіяй. Марыі Магдаліне Ісус кажа: «Ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага» (пар. Ян 20, 17) Місія, якую даручае сваім вучням ўвечары Вялікадня, гэта місія прымірэння з Богам , з братамі, з самімі сабой! Папа Францыск кажа, што Бог не стамляецца прабачаць, гэта мы стамляемся прасіць прабачэння. Святы Павал, свята якога мы адзначаем разам з успамінам апостала Пятра, напісаў у Лісце да Карынцянаў: «Мы молім вас у імя Хрыстовае: прымірыцеся з Богам» (2 Кар 5, 20). Аўтар - Архімандрыт Клаўдзій Рабіне |
27.06.2022
|