Пошук
Нядзельнае казаньне
серада
КРАСАВІКА |
РАЗАМ! НА СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ Ў МАДРЫД!
Сусветны Дзень Моладзі сёлета пройдзе у Мадрыдзе (Гішпанія) з 16-га па 21-ае жніўня. Сярод розных групаў моладзі з Беларусі з Мінска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую збіраюць: рыма-каталіцкая Парафія св. Яна Хрысціцеля і грэка-каталіцкая Парафія св. Міколы Цудатворцы. Адметнасцю пілігрымкі стане наведванне па дарозе супольнасці Тэзэ (Францыя), дзе плануецца правесці пару дзён і спрычыніцца да духоўнасці Тэзэ (падрабязней http://www.taize.fr/ru_article9398.html ).
Мадрыд быў абраны месцам правядзення сёлетняга Сусветнага Дня Моладзі не невыпадкова, бо гэта горад, які мае больш за тысячагадовую гісторыю і культуру, здольны ветліва прыняць сотні тысяч маладых людзей, якія будуць удзельнічаць у гэтай унікальнай сусветнай падзеі. Нас чакаюць!
Крыху гісторыі...
Першы раз Сусветны Дзень Моладзі адбыўся ў 1984 годзе. Ідэя яго святкавання, збірання моладзі з усяго свету належыла Папе Яну Паўлу II.
Услед за сваім папярэднікам, Папа Бэнэдыкт XVI працягвае традыцыю сусветных дзён молазі: у 2005 годзе Святы Айцец спаткаўся з маладзю ў Кёльне (Германія), а ў 2008 годзе - у Сіднеі (Аўстралія). На свята Перамянення Госпада ў 2010 годзе Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне на чарговы Сусветны Дзень Моладзі і запрасіў моладзь духоўна падрыхтавацца да яго і ўдзельнічаць у яго святкаванні ў Мадрыдзе.
Што такое Сусветны Дзень Моладзі?
Каталіцкая Царква заўсёды знаходзіла ў моладзі невычэрпную крыніцу вялікадушнасці, шчодрасці і самаадданасці. Сусветны Дзень Моладзі - гэта адно з тых мерапрыемстваў, калі моладзь узносіць свае малітвы да Бога падчас вялікай сустрэчы з Папам. Гэтае падзея ёсць выдатнай магчымасцю для ўсіх, хто жадае ўмацаваць сваю веру ці стаць хрысціянінам, зрабіць крок наперад.
Хто можа браць удзел у Сусветным Дні Моладзі?
На Сусветны Дзень Моладзі запрошана ўся моладзь свету добрай волі: хлопцы і дзяўчаты, якія вызнаюць любую рэлігію, якія жадаюць правесці гэтыя дні ў малітве, радасці і салідарнасці. А крамя таго, да супрацоўніцтва запрошаны добраахвотнікі, гатовыя дапамагаць развіццю ар ганізацыі Сусветнага Дня Моладзі.
Праграма Сусветнага Дня Моладзі ў Мадрыдзе...
16-21.08.2011. Мадрыд. Падрабязней на афіцыйным сайце http://www.madrid11.com/ru/agenda
Прыкладная Праграма мінскай міжпарафіяльнай групы...
Выезд: 12-13 жніўня 2011 Прыезд: 25-28 жніўня 2011
Маршрут: Мадрыд, Тэзэ, астатняе ў распрацоўцы.
Размяшчэнне: умовы пілігрымкавыя - у сем'ях ці парафіяльных/школьных залах; таму трэба мець турыстычны дыванок і спальнік, быць падрыхтаваным да паходных умоваў і спёкі ў 30 градусаў.
Узрост: (Канфесійных абмежаванняў няма!) моладзь ад 18 да 35 год. Моладзь ад 16 да 17 год, дарослыя ад 36 і вышэй, сем'і (маці/бацька з дзіцем 7-14 год), жанатыя пары - абмежавана.
Прыкладны кошт: 400 еўра (візы плануюцца бясплатныя; кошт можа змяніцца да +/- 15%).
Якія дакументы мусяць быць пададзеныя* на разгляд для залічэння ў міжпарафіяльную групу?
- Рэкамендацыя** (інфармацыя аб Вашым удзеле ў жыцці парафіі) ад святара, законнай асобы.
- Умовы А1 падпісаныя ўласнаручна ( );
- Анкета А2 ( );
- Копія пашпарта (30-31, 32-33 старонкі + прапіска), тэрмінам дзеяння даўжэй за 27.12.2011, які мае прынамсі 2 вольныя старонкі для візы;
- Грошы ў памеры 200 еўра (100 еўра незваротныя!). Пра прынятыя дакументы выдаецца распіска. У выніку адмовы 200 еўра і астатнія дакуманты вяртаюцца.
Прынцыпы залічэння: узрост, удзел у жыцці парафіі, удзел у замежных пілігрымках ці спатканнях моладзі, рэкамендацыя, своечасовасць.
Куды і калі: 28 красавіка пасля Імшы на 19-00 у дольным касцёле св. Яна Хрысціцеля (г.Мінск, вул. Пляханава, 28-2). У выніку адмовы, дакументы вяртаюцца 19.06.2011 там жа пасля моладзевай Імшы на 13-30.
Тэрмін падачы дакументаў: да 28 ТРАЎНЯ 2011 ГОДА! Пазней за 13.06.11 шанца трапіць у групу не будзе.
Кантакт: e-mail: chdz@tut.by. Тэлефон: Velcom – 9957350, МТС - 2586520
За навінамі сачыце на http://www.svjazep.org – глядзіце адмысловы раздзел (уваход праз банэр).
Дадаткова пра умовы:
Мадрыд і Тэзэ – «усё ўключана» (трохразовае харчаванне, размяшчэнне, гарадзкі транспарт).
Дарога (папярэдне): начлегі у\пры манастырах з магчымасцю прыняць душ, вечарам гарбата\лёгкая вячэра, зранку гарачы сняданак (будзем імкнуцца забяспечыць паўнавартасны абед, але заклікаем арыетавацца на садавіну\гародніну).
Пункты стаянкі туды (папярэдне): раён Ліхеня (Польша), раён Мюнхена (Нямеччына), раён Ліона (Францыя), раён Барселоны (Гішпанія).
Пункты стаянкі назад (папярэдне): Тэзэ (2-3 дні), раён Прагі (Чэхія)\Славакія.
Па дарозе магчыма будуць прадугледжаныя заезд у прадуктовы гіпермаркет напачатку пілігрымкі і па вяртанні с Тэзэ. Не выключаем заезд на вадаём.
Дапамажыце нам назапасіць намёты, спальнікі і карыматы!
Кошт і разлікі:
Пры добрай падрыхтоўчай працы мы стараемся пацвердзіць наша credo – мінізаваць выдаткі і ўкаласціся у 360 еўра.
Калі у вас праблема з набыццём валюты ці вы можаце дапамагчы яе вырашыць – званіце, чым раней вы гэта зробіце, тым больш часу будзе на пошук выйсця.
Калі у вас ёсць магчымасць пералічыць безнаяўныя еўра - мы прадставім вам такую магчымасць.
Калі вы здаеце ўнёсак не у еўра – прыймаецца канвертуемая валюта па курсе продажу банкамі еўра за гэту валюту (з магчымым пералікам на дату задаткавага плацяжу арганізатарам WYD2011 у чэрвені), напрыклад 1,5 даляра ЗША за 1 еўра на 29.04.2011.
_________________________________________________________________________________________
* - падача дакументаў не гарантуе ўваходжаньне ў склад менскай міжпарафіяльнай групы
** - Вітаецца Парафіяльны спіс у алфавітным ці прыярытэтным парадку