Грэка-каталіцкі “Царкоўны каляндар 2010”1 судзеня 2010 г., у капліцы Душпастырскага цэнтра нашай Парафіі Праведнага Язэпа прайшла прэзэнтацыя грэка-каталіцкага “Царкоўнага каляндара” на новы 2010 год..
Пасьля Боскай Літургіі протапрэзьбітар Цэнтральна-заходняга дэканата а. Яўген Усошын прадставіў тытул, тэму і зьмест новага каляндара.
У гэтым годзе каляндар мае тытул “Жыровіцкая Заступніца – Маці Еднасьці” і прысьвячаны ён 280-тым угодкам каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Таму ў ім зьмешчаныя розныя спіскі Жыровіцкай Іконы і фрагменты Акафісту, які чытаецца перад гэтай Іконай а прыпеў якога гучыць: “Радуйся, ласкавая Ўладарка нашая і міласэрная Заступніца!”
Згодна з шматгадовай традыцыяй царкоўных каляндароў выдаваных для грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі ў календаруюме на кожны дзень, акрамя імёнаў сьвятых, пададзены біблійныя чытаньні на Літургіі. На кожны месяц прапануецца цытата з навучаньня Папы Бенядыкта XVI адносна Багародзіцы.
Каляндар выдадзены на замову грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Яго можна атрымаць за ахвяраваньне ў грэка-каталіцкіх парафіях нашай Царквы.
У выпадку немагчымасьці знайсьці каляндар, просім зьвяртацца за дапамогай на наш адрас:
svjazep@gmail.com