Гамілія Біскупа Алега Буткевіча падчас урачыстых нешпараў ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, з нагоды 100 годдзя нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча, Рым – 8 снежня 2014 г.1. Сардэчна вітаю ўсіх Вас і вельмі сардэчна дзякую Богу і Вам за гэтае спатканне, бо лічу, што яно з’яўляецца асаблівым дарам Божай прадбачнасці, так як для нас, для Касцёла і для Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Беларусі і па-за яе межамі з’яўляецца знакамітая асоба айца Біскупа Чэслава Сіповіча, сотую гадавіну нараджэння якога абыходзім у гэтым годзе. Не буду Вам апавядаць гісторыі яго жыцця, бо ведаеце яе напэўна лепш за мяне, бо яна складае частку вашых асабістых і супольных святых падзей. Асабліва для мяне асоба Біскупа Чэслава Сіповіча, яго жыццё, праца, поспехі і цяжкасці – блізкія ўжо праз паходжанне з той жа зямлі (быў маім земляком), а таксама з пункту гледжання падабенства паклікання і апостальскага задання.
Таму хацеў бы падзяліцца з Вамі тым, у чым я бачу яго асаблівае значэнне і бласлаўленне для нас і не толькі ў мінулым, але на сённяшні дзень і ў будучыні. Па-першае выключнай постаццю, добрай, святой і годнай памяці Біскуп Чэслаў Сіповіч, марыянін, з’яўляецца праз тое, што стаўся Слугою Беззаганнай і Беззаганнага Зачацця, Прарокам Еднасці, Настаўнікам вернасці, а таксама Сведкам добрай надзеі для Беларускага народу.