Малітва да Найсьвяцейшае Багародзіцы – аўтар сьв. Кірыла Тураўскі
Надзея ўсіх канцоў зямлі, найсьвятая Багародзіца,
анёлаў вялікае зьдзіўленьне, прарокаў ўзвышанае прапаведаваньне,
апосталаў хвала, мучанікаў цьвёрдае ўмацаваньне,
біскупаў выдатнае ўпрыгожаньне, уладароў непераможная дзяржава,
цэркваў пачэсная краса, манахаў сьвятая надзея,
посьнікаў непарушная моц, верных пэўная абарона,
аздараўленьне хворых, добрая правадніца тых, што зблудзілі,
хуткая заступніца ў бядзе, суцяшэньне тых, каго ненавідзяць,
карміцелька сіротаў, ціхая радасьць матак, настаўніца мудрасьці для малых,
спакойнае прыстанішча для тых, што плаваюць, спадарожніца падарожных,
супакой для спрацаваных, невычэрпнае багацьце бедных,
покрыва і прытулак для пакрыўджаных, пацяшэньне сумных,
прымірэньне з Богам грэшнікаў, надзейная абарона ўсіх хрысьціянаў
і вядомае збаўленьне ўсяго сьвету!