Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея


29.10.2025

Кардынал Гуджэроці ў гаміліі падчас Імшы для моладзі ў Брэсце: Нас адзін мільярд чатырыста мільёнаў чалавек!26 кастрычніка падчас Сустрэчы моладзі Пінскай дыяцэзіі, якая праходзіла ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце ў рамках святкавання галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, святую Імшу ўзначаліў і гамілію прамовіў спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.


У пачатку гаміліі кардынал сардэчна прывітаў біскупа Антонія Дзям’янку, які, па словах ватыканскага іерарха, «з’яўляецца айцом для ўсіх нас і ў сваім сэрцы перажывае з вялікай радасцю гэты юбілей Пінскай дыяцэзіі». Прамоўца выказаў падзяку сённяшняму ардынарыю і ўсім біскупам, якія былі яго папярэднікамі на гэтай пасадзе, за росквіт і развіццё даручанай ім касцёльнай адзінкі.

24.10.2025
Беларусы ў Рыме: Імша ў Cаборы Святога ПятраУ Базіліцы Святога Пятра адбылася Імша на беларускай мове для пілігрымаў з нагоды Юбілею 2025 года. Эўхарыстыю ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

 

22 кастрычніка 2025 года каля пяцісот вернікаў з Беларусі, пераважна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, здзейснілі пілігрымку да сэрца Каталіцкага Касцёла. Перад урачыстай літургіяй яны прайшлі ў пілігрымцы ад Замка Святога Анёла праз Плошчу Святога Пятра. Кульмінацыяй гэтага шляху стала праходжанне праз Святую Браму — адзін з найважнейшых абрадаў Юбілею, які сімвалізуе пераход ад граху да ласкі і пачатак новага жыцця ў Хрысце.

24.10.2025

Пасол Беларусі Амбразевіч сустрэўся са спецпасланнікам Папы кардыналам Клаўдыё ГуджэроціНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч 16 кастрычніка сустрэўся з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на ўрачыстасці 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.


Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам па напрамках, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кардынала Гуджэроці.

20.10.2025
Юбілей Пінскай дыяцэзіі: ліст Папы да кардынала ГуджэроціЛеў XIV скіраваў ліст кардыналу Клаўдыё Гуджэроці, прэфекту Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, якога прызначыў сваім легатам на святкаванні 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Урачыстасці адбудуцца 25 кастрычніка 2025 года ў Пінску.

 

Пантыфік выказаў удзячнасць Богу за шматлікія духоўныя дары, якія дыяцэзія прынесла за стагоддзе свайго існавання, падкрэсліўшы, што гэта “духоўнае зерне, пасеянае калісьці, з дапамогай Божай ласкі змагло ўзрастаць і ў спрыяльныя, і ў цяжкія часы, даючы багаты плён”.

15.10.2025

Зварот біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзііУ сувязі са святкаваннем галоўных урачыстасцей з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка кіруе да вернікаў адмысловы Зварот.


Тэкст Звароту для друку ТУТ>>>

14.10.2025

Зварот адказнага за душпастырства моладзі пры ККББ біскупа Уладзіміра Гуляя з нагоды Юбілею моладзі ў БрэсцеДарагая моладзь, паважаныя святары і законныя сёстры, сябры!

 

З вялікай радасцю звяртаюся да вас у гэтым Юбілейным годзе, калі ўвесь Касцёл святкуе час Божай ласкі і міласэрнасці.

14.10.2025
Кардынал Чэрны: “Dilexi te” – як любоў да бедных змяняе КасцёлКардынал Майкл Чэрны пракаментаваў адгартацыю “Dilexi te”. Любоў да бедных – гэта пачатак любой магчымай рэформы ў Касцёле і па-за ім, адзначыў іерарх.

 

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “SIR” падзяліўся думкамі наконт першай апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV “Dilexi te”. Ён падкрэсліў, што дакумент не з’яўляецца нейкім “дадаткам”, але ўяўляе сабой “вяртанне да вытокаў Евангелля”.

9.10.2025
Першае замежнае падарожжа Льва XIV: Турцыя і ЛіванЛеў XIV напрыканцы лістапада - на пачатку снежня 2025 года здзейсніць апостальскае падарожжа ў Турцыю і Ліван.

 

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні ў афіцыйнай заяве паведаміў аб планах на першае апостальскае падарожжа ў пантыфікаце Льва XIV.

9.10.2025
“Dilexi te”: Леў XIV прысвяціў першую адгартацыю любові да бедныхПапа заклікаў працягваць двухтысячагадовую традыцыю касцельнай увагі да людзей, якія пакутуюць і жывуць у нястачы. У сваёй першай адгартацыі ён нагадаў, што веру нельга аддзяліць ад любові да бедных.

 

9 кастрычніка 2025 года ў Ватыкане была апублікавана першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва – “Dilexi te” (Я палюбіў цябе) – гэта словы з кнігі Апакаліпсіса святога Яна (3,9), скіраваныя Панам да хрысціянскай супольнасці, якая ў той час была невялікай, без сродкаў і падвяргалася гвалту і пагардзе.

6.10.2025

«Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці»: Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве4 кастрычніка 2025 г. ў Магілёве адбыўся традыцыйны IX ружанцовы кангрэс, прысвечаны тэме «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці».

 

Мерапрыемства сабрала вернікаў з усіх куткоў Беларусі, каб дапамагчы ім паглыбіцца ў марыйную лінію салезіянскай духоўнасці праз прызму жыцця і спадчыны святога Яна Боско, святой Марыі Мадзарэлло, благаслаўлёнай Александрыны да Коста, а таксама святога Дамініка Савіо і благаслаўлёнай Лаўры Вікуньі.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.