Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея


19.11.2025

Кардынал Гуджэроці – грэка-католікам Румыніі: вы – наш гонарКардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, прыняў удзел у інтранізацыі новага кіраўніка Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

“Вы – наш гонар, наша надзея і наша любоў”, - сцвердзіў ватыканскі іерарх у прывітальным слове падчас урачыстай літургіі, якая прайшла 15 лістапада 2025 года ў катэдральным саборы Святой Тройцы ў Блажы. Ён запэўніў Румынскую Грэка-Каталіцкую Царкву ў блізкасці Святога Пасада і гатоўнасці Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў аказваць ёй усебаковую падтрымку.

12.11.2025
Леў XIV адзначыў прыклад служэння святога Язафата КунцэвічаНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 12 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Папа адзначыў прыклад служэння святога Язафата Кунцэвіча, архіепіскапа Полацкага, які прыняў мучаніцкую смерць у 1623 годзе ў Віцебску.

 

“Сённяшняя літургія ўшаноўвае памяць святога Язафата, біскупа, мучаніка з прычыны яго нястомнай руплівасці аб адзінстве Касцёла. Заахвочваю кожнага ўсведамляць атрыманыя дары ласкі, каб яны былі пастаўлены на службу супольнасці”, - сказаў Папа.

12.11.2025

12 ЛІСТАПАДА - УРАЧЫСТАСЬЦЬ СЬВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА"Радасна сьвяткуе Царква тваю слаўную ўрачыстасьць, сьвятамучаніку Язафаце, і з вераю шануе цябе.

Ты ж, пастыру наш, не пераставай яе бласлаўляць і маліцца за ўсіх".

(Ліцьця ўрачыстасьці).

11.11.2025

11 лістапада - памяць св. Тэадора Студыта (759–826)Тэадор Студыт быў паслядоўным і прынцыповым прыхільнікам першынства Рымскага Папы ў пытаннях веры. Гэта ярка выявілася падчас двух канфліктаў:

 

Супрацьстаянне іконаборству: Калі візантыйскія імператары-іканаборцы аднавілі ганенні на ўшанаванне ікон, Тэадор, знаходзячыся ў ссылцы, актыўна шукаў падтрымкі ў Папы. Ён накіроўваў у Рым шматлікія лісты, у якіх:

    Адкрыта прызнаваў вышэйшы аўтарытэт Папы як "першага сярод біскупаў" і "каменя, на якім стаіць Царква".

    Заклікаў Рымскага біскупа выступіць суддзёй у спрэчцы і асудзіць ерась іканаборства, што Папы і рабілі.

    Бачыў у Папе апору для абароны праваслаўя ад умяшання свецкай улады.

11.11.2025

ЮБІЛЕЙНАЕ СВЯТКАВАННЕ Ў ПОЛАЦКУУ нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года.


Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска.

8.11.2025

Клаўдзіу-Лучыян Поп — новы Вярхоўны Архібіскуп Румынскай Грэка-Каталіцкай ЦарквыСінод біскупаў Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіў на пазачарговай сесіі ў Рыме ў перыяд з 2 па 6 лістапада 2025 года, абраў Клаўдзіу-Лучыяна Попа, цяперашняга епархіяльнага біскупа Клуж-Герла, Архібіскупам і Мітрапалітам Альба-Юліі і Фэгэраша, а таксама Вярхоўным Архібіскупам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Новы Вярхоўны Архібіскуп атрымаў пацвярджэнне абрання ад Святога Айца Льва XIV у адпаведнасці з кананічнымі патрабаваннямі.

 

Інтранізацыя адбудзецца 15 лістапада 2025 года ў галоўным архібіскупскім саборы Святой Тройцы ў Блажы.

 

Паводле сайта https://bisericaromanaunita.ro/

4.11.2025
Леў XIV у Дзень задушны: любоў вядзе ў вечнае жыццёМы ідзём да вечнага жыцця толькі тады, калі жывём у любові і аказваем любоў адзін да аднаго, асабліва да самых уразлівых і самых бедных, нагадаў Папа ва ўспамін усіх памерлых вернікаў.

 

2 лістапада 2025 года Леў XIV узначаліў эўхарыстычную цэлебрацыю на манументальных могілках Кампа-Верана ў Рыме, якія знаходзяцца побач з Базілікай святога Лаўрэнція па-за мурамі і з’яўляюцца месцам спачыну шматлікіх славутых італьянцаў.

3.11.2025
1 лістапада 2025: заклік Папы да братэрства ў свецеЛеў XIV падзяліўся радасцю з англіканамі з нагоды абвяшчэння святога Джона Генры Ньюмана Доктарам Касцёла і заклікаў быць будаўнікамі братэрства ў свеце.

 

Пасля ўрачыстай літургіі 1 лістапада 2025 года Папа прывітаў яе ўдзельнікаў. Асабліва цёпла ён звярнуўся да афіцыйнай дэлегацыі Царквы Англіі на чале з архіепіскапам Ёркскім Стывенам Катрэлам.

29.10.2025

Адбылася сустрэчы Спецпасланніка Папы кардынала Гуджэроці з Упаўнаважаным Румакам28 кастрычніка Спецпасланнік Папы Льва XIV, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці перад сваім вяртаннем у Рым пасля ўдзелу ў галоўных урачыстасцях з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандрам Аляксеевічам Румакам.


Паводле інфармацыі афіцыйнай старонкі Апарата Упаўнаважанага belarus21.by, бакі абмяняліся меркаваннямі аб ролі рэлігіі ў развіцці дыялогу паміж краінамі, дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывах далейшага супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла.

29.10.2025

Кардынал Гуджэроці падчас сустэчы з Прэзідэнтам Лукашэнкам пацвердзіў важнасць дыялогу для ўзаемаразумення ў свеце27 кастрычніка адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў у Ватыкане, спецпасланнікам Папы Льва XIV на галоўных урачыстасцях 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі кардыналам Клаўдыё Гуджэроці.


Як перадае карэспандэнт БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы паведаміў высокаму госцю, што ў дэталях азнаёмлены з яго візітам у Беларусь.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.