Гэта свята належыць да 12 вялікіх святаў Усходняй Царквы. У гэты дзень Царква адзначае прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме.
Звесткі пра падзею Уваходу, якія адсутнічаюць у Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай "Протаевангелле Якуба". Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне ІІ стагоддзя, сведчыць, што маці Багародзіцы – Ганна – дала абяцанне, паводле якога, нарадзіўшы дзіця, прысвеціць яго на служэнне Богу. Таму калі Марыя дасягнула трохгадовага ўзросту, бацькі прывялі дзяўчынку да служэння пры Ерусалімскім храме.