Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
| 23.12.2023 |
| 22.12.2023 |
| 22.12.2023 |
ДЗЕНЬ X (23 снежня) - Ікас 10
Багародзіца Дзева, Ты — абаронная сьцяна для дзеваў і ўсіх, хто прыбягае да Цябе. Творца неба і зямлі ўпрыгожыў Цябе, пасяліўшыся ва ўлоньні Тваім, Усячыстая, і навучыўшы нас клікаць: Радуйся, Стоўп дзявоцтва! Радуйся, Брама збаўленьня! Радуйся, Пачатак духоўнага адраджэньня! Радуйся, Крыніца Божай міласэрнасьці!
Радуйся, бо Ты абнавіла народжаных у граху! Радуйся, бо Ты неразумных да розуму прыводзіш! Радуйся, бо Ты скрышыла таго, хто разбэшчвае думкі! Радуйся, бо Ты нарадзіла Сейбіта чысьціні!
Радуйся, вясельны Пакой духоўнага шлюбу! Радуйся, бо Ты зьяднала верных з Госпадам! Радуйся, ласкавая Ўзгадавальніца дзеваў! Радуйся, надзейная Ахоўніца сьвятых душаў! *Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 11 Усіх песьняў замала, каб належна ўславіць безьліч ласкаў Тваіх. Калі б, Уладару сьвяты, нашых песьняў было як пяшчынак на беразе мора, то і гэта — як нішто ў параўнаньні з тым, што Ты ўчыніў для нас, якія клічам: Алілуя! |
| 22.12.2023 |
| 22.12.2023 |
Дзякуем worship.by за агучанне біблійнага тэксту. |
| 22.12.2023 |
Шматслоўныя красамоўцы моўкнуць, быццам рыбы, перад Табою, Багародзіца: яны ня ў змозе растлумачыць, як Ты сталася маці, застаўшыся дзеваю. Мы ж, дзівячыся гэтай тайніцы, з вераю клічам: Радуйся, Сховішча мудрасьці Божай! Радуйся, Скарбніца Ягонага провіду! Радуйся, бо Ты паказваеш нямудрасьць мудрых! Радуйся, бо Ты вучоных бязмоўнымі чыніш!
Радуйся, бо Ты дапытлівых у замяшаньне прыводзіш! Радуйся, бо Ты змушаеш змоўкнуць казачнікаў! Радуйся, бо Ты разбурыла разважаньні атэнцаў! Радуйся, бо Ты напаўняеш сеці рыбакоў!
Радуйся, бо Ты ратуеш людзей з глыбіні няведаньня! Радуйся, бо Ты прасьвятляеш усіх ведаю! Радуйся, Карабель для тых, што жадаюць збаўленьня! Радуйся, Прыстанішча для тых, што плывуць па моры жыцьця! *Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 10 Творца ўсяго прыйшоў з уласнай волі на сьвет, каб збавіць яго. Бог і Пастыр, Ён зьявіўся дзеля нас, авечак сваіх, як чалавек. Паклікаўшы падобнае падобным, як Бог Ён пачуў: Алілуя!
Ікона беларускага маэстра каменеапрацоўкі А.В. Папельскага. |
| 20.12.2023 |
| 20.12.2023 |
| 18.12.2023 |
Сыны халдэйскія ўбачылі на руках Дзевы Таго, Хто рукою Сваёю людзей стварыў, і зразумелі, што Ён — Уладар, хоць і прыняў выгляд слугі. Яны пасьпяшылі ўшанаваць Яго падарункамі і ўсклікнулі Блаславёнай:
Радуйся, Маці незаходнай зоркі! Радуйся, Сьвітанак таемнага дня! Радуйся, бо Ты патушыла агонь маны! Радуйся, Прасьвятленьне пасьвечаных у тайніцу Тройцы!
Радуйся, бо Ты чалавеканенавісьніка пазбавіла моцы! Радуйся, бо Ты аб’явіла нам Госпада Хрыста Чалавекалюбца! Радуйся, бо Ты выбавіла нас ад ідаласлужэньня! Радуйся, бо Ты ратуеш нас з твані нячыстых справаў!
Радуйся, бо Ты пагасіла пакланеньне агню! Радуйся, Вызваленьне ад полымя грэшных думак! Радуйся, Настаўніца і Прыклад чысьціні для верных! Радуйся, Радасьць усіх народаў! *Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 6
Мудрацы вярнуліся ў Бабілён баганоснымі вестунамі і, спаўняючы прароцтва Тваё, прапаведавалі ўсім Цябе як Хрыста. Яны пакінулі бяздумнага Ірада, як пустаслова, што ня ўмеў пяяць: Алілуя! |
| 17.12.2023 |






Сёньняшняе чытаньне:

