Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея


15.12.2025

2-гі дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай БагародзіцыЧастка I 

 

ДЗЕНЬ ІІ (15 снежня) - Ікас 2

 

Хочучы спазнаць непазнавальнае, Дзева сказала анёлу: «Скажы мне, як можа сын нарадзіцца ад дзевы?» А той у адказ са страхам усклікнуў: 

 

Радуйся, Удзельніца тайніцы провіду Божага! 

Радуйся, Вера ў тое, што застаецца таемным! 

Радуйся, Пачатак цудаў Хрыстовых! 

Радуйся, Спаўненьне навучаньняў Ягоных! 

Радуйся, Лесьвіца нябесная, па якой Бог зышоў! 

Радуйся, Мост, які вядзе людзей да неба! 

Радуйся, Подзіў шматгалосны анёлаў! 

Радуйся, Плач пераможаных бесаў! 

 

Радуйся, бо Ты ў невыказны спосаб народзіш Сьвятло! 

Радуйся, бо Ты не аб’явіла тайніцы нікому! 

Радуйся, вышэйшая за мудрасьць усіх вучоных! 

Радуйся, Заранка, што асьвятляе розумы верных! 

* Радуйся, Дзева Маці! 

 

Кандак 3

Сіла Ўсявышняга ацяніла тады Бязьвінную, і Яна зачала. Ён явіў дабраплоднае ўлоньне Яе, быццам ніву ўрадлівую для ўсіх, што жадаюць жаць збаўленьне і клічуць: Алілуя!

15.12.2025
Папа: Маці Божая Гвадэлупская, навучы народы не дзяліць светПапа ў малітве звярнуўся да Багародзіцы, просячы аб падтрымцы для тых, хто сутыкаецца з цяжкасцямі, аб адзінстве народаў, мужнасці для моладзі, каб выбірала дабро, і аб вернасці духавенства ў штодзённым служэнні.

 

12 снежня 2025 года Леў XIV узначаліў святую Імшу з нагоды літургічнага ўспаміну Маці Божай Гвадэлупскай. У цэлебрацыі на іспанскай мове, якая прайшла ў Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане, бралі ўдзел шматлікія прадстаўнікі краін Лацінскай Амерыкі. У гаміліі Пантыфік узнёс доўгую малітву да Марыі, “маці любові”, Якая дазволіла сябе перамяніць агнём Божага слова, і “прысутнасць якой падтрымлівае, калі жыццё становіцца нязносным”.

14.12.2025

12 дзён на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай БагародзіцыСтаражытны гімн добра ўводзіць вернікаў у Тайну Уцелаўлення Сына Божага.

 

Частка I 

ДЗЕНЬ І (14 снежня) - Ікас 1

 

Князь анёлаў быў пасланы з неба сказаць Багародзіцы «Радуйся». Убачыўшы, як Ты, Госпадзе, прыняў цела ад Яе, калі яшчэ ня сьціх бесьцялесны гук ягоных словаў, ён сумеўся і ўсклікнуў: 

Радуйся, бо дзякуючы Табе радасьць зазьзяе! 

Радуйся, бо праз Цябе згіне праклён! 

Радуйся, Узьняцьце з падзеньня Адама! 

Радуйся, Вызваленьне Эвы ад сьлёзаў! 

 

Радуйся, недасяжная Вышыня думак людзкіх! 

Радуйся, Глыбіня непранікальная нават для анёлаў! 

Радуйся, Пасад Уладара! 

Радуйся, Носьбітка Таго, Хто носіць усё! 

 

Радуйся, Зорка, праз якую сонца зазьзяла! 

Радуйся, Улоньне Божага ўцелаўленьня! 

Радуйся, бо праз Цябе абнаўляецца ўсё стварэньне! 

Радуйся, бо праз Цябе пакланяемся Творцы! 

* Радуйся, Дзева Маці! 

 

 Кандак 2

Ведаючы сваё чыстае дзявоцтва, сьвятая сьмела адказвае Габрыэлю: «Дзіўнымі і цяжкімі да ўспрыняцьця для душы маёй здаюцца словы твае: што гэта ты кажаш мне пра нараджэньне бяз семя зачатага і клічаш: Алілуя!»

13.12.2025

“Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай"У чацвер, 11 снежня 2025 г. у г. Іўе адбылася сесія Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака.

 

Мерапрыемства пачалося са знаёмства ўдзельнікаў з іўеўскай мячэццю, гісторыю якой прадставіў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфцій Абу-Бекір Шабановіч – ураджэнец Іўя.

8.12.2025
Папа Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунгПадчас надзвычайнай юбілейнай аўдыенцыі 6 снежня 2025 года Леў XIV заклікаў вернікаў не чакаць Бога склаўшы рукі, а актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве Яго Валадарства.

 

Звяртаючыся да пілігрымаў у кантэксце Адвэнту, Святы Айцец нагадаў, што чаканне прыйсця Хрыста не павінна быць пасіўным. Нараджэнне Езуса паказвае Бога, Які ўцягвае чалавека ў сваю гісторыю: Марыя, Юзаф, пастухі, а пазней вучні – усе яны былі пакліканы да дзеяння.

8.12.2025
Экуменізм: у Венецыі адзначылі гадавіну адмены адлучэнняў 1054 годаУ Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, прысвечаная 60-й гадавіне гістарычнага рашэння Паўла VI і Патрыярха Афінагора аб скасаванні ўзаемных адлучэнняў, якія падзялялі Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву з 1054 года. Сумесная дэкларацыя аб адмене адлучэнняў была падпісана 7 снежня 1965 года.

 

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кардынал Матэа Дзупі, праваслаўны Мітрапаліт Італіі і экзарх Паўднёвай Еўропы Палікарп, Патрыярх Венецыі Франчэска Маралья, біскупы, святары, прадстаўнікі ўлады і вернікі. Сустрэча распачалася ў касцёле святога Захарыя, дзе спачывае святы Афанасій Александрыйскі, які спрыяў фармуляванню Нікейскага сімвала веры, а завяршылася ў суседняй праваслаўнай царкве святога Георгія, у якой захоўваецца старажытная ікона Хрыста Уседзяржыцеля XIV стагоддзя, дастаўленая ў Венецыю з Канстанцінопаля да падзення Візантыйскай імперыі.

6.12.2025

6 снежня: СВЯТАНАЧАЛЬНІКА МІКАЛАЯ, АРХІБІСКУПА МІРЛІКІЙСКАГАУсхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу,

крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, кажучы:

"Радуйся, Міраў ахоўнік, слаўны святаначальнік і стоўп непарушны!

Радуйся, ясны светачу, што асвятляеш усе канцы зямлі цудамі!

Радуйся, сумных боская радасць і пэўны абаронца пакрыўджаных.

Сёння, блаславёны Мікола, не пераставай маліцца Хрысту Богу за тых,

што з вераю і любоўю шануюць цябе

і радасна спраўляюць тваю светлую памяць”.

2.12.2025
Папа Леў XIV у Ліване: візіт да кармелітак усходняга абраду ў ХарысеНа завяршэнне першага дня свайго прабывання ў Ліване Леў XIV здзейсніў кароткі візіт, не прадугледжаны афіцыйнай праграмай яго падарожжа: ён наведаў манастыр кармелітак усходняга абраду ў Харысе.

 

Святы Айцец накіраваўся да манахінь адразу пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, якая прайшла 30 лістапада 2025 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце.

30.11.2025

Апостальскі Нунцый  Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. МінскаУ нядзелю, 30 лістапада 2025 г. Архібіскуп Іньяцыё наведаў капліцу грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, у якой на святочную Літургію сабраліся вернікі той жа парафіі разам з вернікамі парафіі Святога Духа. 

 

Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей (Гаек), протасінкел Яўген Усошын, протапрэзбітар Андрэй Абламейка і дыякан Аляксандр Хахлоў.

29.11.2025

30 лістапада - свята АПОСТАЛА АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГАУ гэтым годзе свята прыпадае ў нядзелю, у якую вернікі будуць святкаваць у сваіх парафіяльных супольнасцях. 

 

Адначасова гэта дзень асаблівай  духоўнай сулучнасці і салідарнай малітвы з Папам Львом XIV ў час Ягоных сустрэчаў з хрысціянамі Турцыі і Лівана.

 

 ***

 

Трапар Свята (тон 4). Першапакліканы сярод апосталаў і вярхоўнага браце, Андрэю мудры, Уладара ўсіх малі, каб Ён дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым багацьце свайго зьмілаваньня.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.