Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


27.05.2026

Радасць Касцёла Цэнтральнай Азіі: у Кыргызстане прызначаны біскуп25 мая Апостальская Нунцыятура ў Кыргызскай Рэспубліцы апублікавала камюніке, у якім было абвешчана, што вялебны айцец Энтані Джэймс Коркаран SJ, Апостальскі адміністратар у Рэспубліцы Кыргызстан, добра знаёмы вернікам Цэнтральнай Азіі як місіянер, атрымаў паўнату біскупскага служэння як пастыр мясцовага Касцёла.


Каталіцкі Касцёл Цэнтральнай Азіі горача вітае прызначэнне айца Энтані Коркарана біскупам. Словы падтрымкі і братэрскага адзінства ў адрас айца Коркарана прагучалі ад усіх каталіцкіх іерархаў Цэнтральнай Азіі. Кардынал Джорджа Марэнга ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі (CECAC) выказаў новапрызначанаму біскупу радасць ўсяго Касцёла рэгіёна і малітоўныя пажаданні на пачатку новага служэння.

26.05.2026
"Magnifica humanitas": першая энцыкліка Льва XIVПапа Леў XIV выдаў сваю першую энцыкліку. "Magnifica humanitas" прысвечана абароне чалавечай асобы і яе годнасці ў складаную і супярэчлівую эпоху штучнага інтэлекту.

 

Сёння, 25 мая 2026 года, была апублікавана першая энцыкліка Льва XIV. Дакумент пад назвай "Magnifica humanitas", падпісаны 15 мая 2026 года ў 135-ю гадавіну публікацыі "Rerum novarum" Льва XIII, прысвечаны сацыяльнаму вучэнню Касцёла ў эпоху лічбавых тэхналогій. (ПОЎНЫ ТЭКСТ ЭНЦЫКЛІКІ)

23.05.2026

Ініцыятыва 2030: Ярданія рыхтуецца да 2000-годдзя Хросту ЕзусаУ Ярданіі кіраўнікі мясцовых Касцёлаў супольна з каралём Абдалой ІІ далі старт «Ініцыятыве 2030», прысвечанай святкаванню 2000-годдзя Хросту Езуса Хрыста ў рацэ Ярдан.


Як паведамляе арабскамоўны хрысціянскі партал Abouna, урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у 2030 годзе. Падчас сустрэчы Лацінскі Патрыярх Ерузалема кардынал П’ербатыста Піцабала заклікаў да духоўнага абнаўлення і глыбокага пераасэнсавання значэння сакрамэнту хросту.

22.05.2026

Εἰς πολλὰ ἔτη! - ВІНШУЕМ АПОСТАЛЬСКАГА НУНЦЫЯСёння - 22 траўня 2026 г. выказваем шчырыя віншаванні Яго Эксцэленцыі Архібіскупу Ігнацію (Ignazio Ceffalia), Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі, з нагоды першай гадавіны яго біскупскай  хіратоніі. 

 

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі вернікі моляцца за ягоную высокую царкоўную і дыпламатычную місію ў Беларусі. 

 

"На многія леты!"

21.05.2026
Папа: маліцца аб адзінстве хрысціян і міры на Блізкім УсходзеНа пачатку агульнай аўдыенцыі Папа Леў XIV прывітаў Каталікоса Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы Арама І і заклікаў да малітвы аб міры на ўсім Блізкім Усходзе.

 

Каталікос Арам І і члены дэлегацыі, якія суправаджаюць яго падчас візіту ў Рым, прынялі ўдзел у традыцыйнай сустрэчы Пантыфіка з вернікамі, якая адбылася 20 мая 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

20.05.2026
Святы Айцец: час вучыць нас і лечыць кожную рануНа старонках часопіса “Piazza San Pietro” Леў XIV зноў адказаў на ліст чытача. На гэты раз – італьянскага юнака, які падзяліўся трывогай і разгубленасцю з прычыны сітуацыі ў сферы адносін.

 

“Не спяшайся адразу ўсё зразумець. Час – цярплівы настаўнік і лечыць раны. Штодзённая малітва, нават простая і бедная на словы, слуханне Божага слова, удзел у сакрамэнтах і размовы з мудрымі людзьмі дапамогуць табе распазнаць, якія сувязі трэба захоўваць і развіваць, а якія – без асуджэння – адпусціць”, - напісаў Папа.

19.05.2026
“Magnifica humanitas”: Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку25 мая 2026 года будзе абнародавана першая энцыкліка Льва XIV. Дакумент пад назвай “Magnifica humanitas” прысвечаны тэме “аховы чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту”.

 

Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку 15 мая – у 135-ю гадавіну энцыклікі Льва XIII “Rerum Novarum”. Прэзентацыя дакумента адбудзецца 25 мая ў ватыканскай Сінадальнай зале ў прысутнасці самога Святога Айца.

18.05.2026

Маршрутамі еднасці: насычаны візіт Арама І ў ВатыканПадчас візіту ў Ватыкан Каталікос Арам І засяродзіўся на лёсе хрысціян Блізкага Усходу, экуменічным супрацоўніцтве і малітоўным ушанаванні агульных святых армянскай і рыма-каталіцкай традыцый.

 

Знаходжанне Арама І, Каталікоса Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы, у Ватыкане з 17 па 21 мая 2026 года стала часам інтэнсіўнага сведчання пра жыццё армянскай дыяспары.

17.05.2026

СВЯТОЧНАЯ МАЛІТВА ЗА СЕМ'І БЕЛАРУСІУ нядзелю, 17 траўня 2026 году, грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай у Горадні адзначала сваё парафіяльнае свята. 

 

Боскую Літургію ў парафіяльнай капліцы ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), з якім саслужыў душпастыр гарадзенскіх вернікаў і дэкан Заходняга пратапрэзбітарату БГКЦ а. Андрэй Крот. Дыяканскае служэньне спаўняў Валер Гаўрута з Берасця. 

 

На парафіяльныя ўрачыстасці ў Горадню прыехалі памаліцца грэка-католікі з Берасця, Івацэвічаў, Астраўца і Мінска. 

 

Асаблівай малітвай да Багародзіцы вернікі абнялі ўсе сем'і Беларусі.

17.05.2026

У Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі16 мая супольнасць вернікаў Пінскай дыяцэзіі сабралася ў г. Іванава на традыцыйны фэст прысвечаны нябеснаму заступніку Палесся і дыяцэзіі – святому Андрэю Баболі.


Пасля заканчэння малітоўнай працэсіі, у парафіяльным касцёле ў Іванаве адбылася ўрачыстая літургія ў гонар святога мучаніка, якую ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім святую Імшу цэлебраваў архімандрыт Сяргей Гаек і святары з розных парафій дыяцэзіі. Як адзначыў Пінскі іерарх на пачатку літургіі, святы Андрэй Баболя з’яўляецца магутным нябесным заступнікам нашай дыяцэзіі, да якога мы звяртаемся, верым у яго апеку і нястомную малітву перад Богам.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.