Пошук

Каляндар

 


21.06.2017

У Віцебску абмяркуюць духоўную спадчыну Францішка Скарыны23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. 

Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.

20.04.2017

«Скарына пераклаў Біблію з чэшскай мовы»: 5 фактаў пра пераклады Бібліі, якія здзіўляюць (частка 2)Адкуль Біблія трапіла на Беларусь? Якую Біблію перакладаў Скарына? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? 

Cёння мы змяшчаем другую частку даклада бібліста і дактаранта Варшаўскага ўніверсітэта кс. Сяргея Сурыновіча ў мастацкай галерэі TUT.BY, дзе святар распавёў пра асаблівасці перакладаў Кнігі кніг.

Catholic.by выбраў ТОП-5 самых цікавых фактаў.

20.04.2017

«Біблія першых хрысціян — Септуагінта»: 5 фактаў пра Біблію і яе пераклады, якія здзіўляюцьНа якой мове чытаў Стары Запавет у сінагозе Хрыстус? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? З якой мовы перакладаў Біблію Скарына?

 У мастацкай галерэі TUT.BY прайшла адкрытая лекцыя бібліста і дактаранта Варшаўскага ўніверсітэта кс. Сяргея Сурыновіча, які распавёў пра асаблівасці перакладаў Бібліі.

12.04.2017

У Чэхіі знойдзеныя два рукапісы сына Францішка Скарыны — Сымона Руса з ПолацкуСупрацоўнікі архіву ў паўднёвачэшскім горадзе Індржыхуў Градэц на запыт беларускіх гісторыкаў знайшлі ў сваім сховішчы два рукапісныя дакументы, датаваныя 1584 і 1590 гадамі. Абодва дакументы ўласнаручна падпісаныя сынам Францішка Скарыны Сымонам Русам з Полацка.

 

Два тыдні таму супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Алесь Жлутка і беларускі гісторык з Карлавага ўніверсітэта ў Празе Павел Котаў (вернік беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Празе) зрабілі запыт у архіў горада Індржыхуў Градэц з просьбай адшукаць дакументы, датычныя сына Францішка Скарыны Сымона.

10.03.2017

У Галерэі TUT.BY пройдзе лекцыя на тэму перакладаў Бібліі на беларускую мову11 сакавіка ў Галерэі TUT.BY у Мінску пройдзе лекцыя дактаранта біблейскай тэалогіі кс. Сяргея Сурыновіча на тэму перакладаў Святога Пiсання на беларускую мову. Пачатак сустрэчы, якая прымеркавана да 500-годдзя Бібліі першадрукара Францыска Скарыны, у 15.00. 

 

Дактарант біблістыкі, кандыдат навук агульнага мовазнаўства кс. Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі Браслаўскага раёна, зробіць гістарычны агляд шляхоў Слова, распавядзе, як Біблія «пасялілася» на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Слухачы падрабязна даведаюцца пра пераклад Скарыны, які быў зроблены з Вульгаты святога Гераніма, перакладзенай на чэшскую мову і таму цалкам супадаючы з заходняй каталіцкай традыцыяй.

10.03.2017

Веру, што Скарына быў у Венецыі і шмат чаму тут навучыўся — італьянскі прафесарПольскі і італьянскі навуковец, прафесар венецыянскага ўніверсітэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Венецыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сербскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам.

17.02.2017

«Белгазпрамбанк» вярнуў у Беларусь «Малую падарожную кніжку» Скарыны«Белгазпрамбанк» паведаміў 16 лютага пра папаўненні карпаратыўнай калекцыі «Малой падарожнай кніжкай», надрукаванай Францішкам Скарынам у Вільні ў 1522 годзе.


Помнік нацыянальнай кніжнай культуры набыты банкам з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамляе tut.by.

 

Эксперты лічаць менавіта гэтую кнігу першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях. У 1520 годзе Францішак Скарына прыехаў у Вільню і пры падтрымцы бурмістра Якуба Бабіча ў 1522-м выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525-м — кнігу «Апостал».

10.02.2017

Выстава ў гонар Францішка Скарыны будзе адкрытая ў Чырвоным касцёле ў Мінску 12 лютага 2017 г.Напярэдадні свята святых Кірылы і Мятода, Апякуноў Эўропы, што ў Каталіцкай Царкве адзначаецца 14 лютага, у “Белай залі” (ніжні храм) Чырвонага касцёла ў Мінску пройдзе адкрыццё выставы карцін мастакоў-удзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, арганізаваных у 2015 і 2016 гг. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

 

Выстава мае назву “Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў” і з’яўляецца знакам пашаны да славутага полацкага перакладчыка і друкара Бібліі.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier