Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


6.06.2026
Папа Леў XIV прыбыў у Мадрыд: першыя крокі на іспанскай зямліЛеў XIV прыляцеў у Мадрыд, адкуль распачне сваё сямідзённае апостальскае падарожжа ў Іспанію. Гаворка ідзе пра першы папскі візіт у гэтую краіну за апошнія пятнаццаць гадоў.

 

Самалёт “Airbus A320” італьянскай авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Адольфа Суарэса 6 чэрвеня 2026 года ў 10.12 па мясцовым часе.

Святога Айца сустракалі кароль Філіп VI і каралева Летыцыя, а таксама прэм’ер-міністр краіны Пэдра Санчэс. На цырымоніі прысутнічалі арцыбіскуп Мадрыда, кардынал Хасэ Коба Кана, і арцыбіскуп П’ера П’ёпа, нунцый у Іспаніі і Андоры.

5.06.2026
Эфіопія: прадстаўнік Папы наведаў паранены вайной ТыграйПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроці распачаў душпастырскі візіт у Эфіопію, прысвечаны міжрэлігійнаму дыялогу і падтрымцы пацярпелых ад вайны.

 

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыбыў у краіну 1 чэрвеня 2026 года. Галоўная мэта яго шматдзённага падарожжа – падтрымаць Эфіопскую Каталіцкую Царкву александрыйскага абраду.

Візіт пачаўся ў Аддзіс-Абебе з наведвання каталіцкай катэдры Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і адразу акрэсліў важнасць экуменічнага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва.

3.06.2026

БРЭСТ - 30-я ГАДАВІНА КАРАНАЦЫІ АБРАЗА БАГАРОДЗІЦЫУ касцёле Ўзвышэння св. Крыжа ў Брэсце 30 мая 2026 г. адзначалі 30 гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Брэсцкай. 

 

Сама каранацыя адбылася 30 чэрвеня 1996 г. Кароны, якія асабіста блаславіў Папа Рымскі Ян Павел II, на ікону ўсклалі Кардынал Казімір Свёнтэк і Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Каранацыя абраза Маці Божай Брэсцкай (Берасцейскай) — гэта знакавая падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як першая каранацыя марыйнага абраза ў сучаснай Беларусі

3.06.2026
Святы Пасад: абараніць годнасць работнікаў лічбавых платформРазвіццё ШІ павінна служыць агульнаму дабру, а не ствараць новыя формы няроўнасці, - падкрэсліў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра на 114-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

 

1 чэрвеня 2026 года Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у дыскусіі на тэму годнай працы ў платформавай эканоміцы. У прамове ён адзначыў, што імклівы рост гэтага сектара стварыў новыя магчымасці для працаўладкавання, але адначасова прывёў да “новых форм нябачнасці і эксплуатацыі” работнікаў.

2.06.2026

ВіНШАВАННі ГРЭКА-КАТАЛІКОЎ БіСКУПУ АЛЯКСАНДРУ КАШКЕВіЧУ+

АРХІМАНДРЫТ СЯРГЕЙ (Гаек)

Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі

 

№ 26.055 Мінск, 30.05.2026

 

Найвялебнаму Біскупу Сеньёру

Аляксандру Кашкевічу

ГРОДНА

 

Найвялебны Уладыка Аляксандр!


Ад імя ўсіх грэка-каталікоў Беларусі, і асабліва грэка-каталікоў Гарадзеншчыны, віншуем Вас з 50-годдзем святарскіх свячанняў і 35-годдзем біскупскай сакры.

1.06.2026

У Гродне ўрачыста адзначылі святарскі і біскупскі юбілеі біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча30 мая ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя ўрачыста адзначылі два юбілеі біскупа эмэрыта Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча: 50-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння, якое прыпадала ў гэты дзень, і 35-годдзе біскупскага пасвячэння, якое заслужаны іерарх святкаваў 23 мая.


З гэтай нагоды ў катэдральнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі на святой Імшы сабраліся шматлікія вернікі і прадстаўнікі духавенства, манаскіх асоб, малітоўных супольнасцей, касцёльных рухаў, евангелізацыйных ініцыятываў, студэнты і выкладчыкі Гродзенскага тэалагічнага каледжа і госці дыяцэзіі, каб падзякаваць свайму пастыру за гады адданага служэння і памаліцца ў яго інтэнцыі.

1.06.2026

Пачаўся Пятроўскі пост 2026Пятроўскі пост, які пачынаецца ў гэтым годзе 1 чэрвеня, з’яўляецца адным з чатырох шматдзённых пастоў у літургічным годзе візантыйскай традыцыі. Гэты пост усталяваны ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла і служыць падрыхтоўкай да іх свята, якое адзначаецца 29 чэрвеня. Ён пачынаецца ў другі панядзелак пасля Пяцідзясятніцы (Сёмухі) і заканчваецца 28 чэрвеня, напярэдадні свята святых Пятра і Паўла.

 

Паводле свайго паходжання гэты пост старажытны, але першапачаткова не быў звязаны з вярхоўнымі апосталамі. Ён называўся Постам Пяцідзясятніцы. Першыя згадкі пра яго датуюцца IV стагоддзем. Пра гэты пост згадваюць Айцы Царквы Апанас Вялікі, Амброзій Медыяланскі, Тэадарыт Кірскі, а таксама Леў Вялікі. 

1.06.2026

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны правоў дзіцяціКаталіцкая Царква сцвярджае сваю рашучую пазіцыю: кожнае дзіця з’яўляецца суб’ектам неад’емных правоў і асобай з унікальнай годнасцю. Каталіцкае сацыяльнае вучэнне падкрэслівае, што абарона дзяцей — гэта не проста юрыдычны абавязак, але мера нашай вернасці самому Хрысту, які паставіў дзіця ў цэнтр Валадарства Божага (Мк. 10, 14). 

 

Фундаментальным прынцыпам Царквы з’яўляецца прызнанне таго, што правы чалавека належаць кожнай асобе паводле яе прыроды і не з’яўляюцца саступкай з боку дзяржавы. Першае і самае галоўнае права дзіцяці — гэта права на жыццё і фізічную недатыкальнасць ад моманту зачацця да натуральнай смерці. Царква асуджае любыя практыкі, якія ператвараюць дзіця ў «аб’ект» для задавальнення жаданняў дарослых, такія як сурагатнае мацярынства або генетычная селекцыя эмбрыёнаў. 

31.05.2026

31 траўня 2026 г. - НЯДЗЕЛЯ ЎСІХ СВЯТЫХНядзеля ўсіх святых — гэта асаблівае свята ва ўсходняй літургічнай традыцыі, у тым ліку ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, якое адзначаецца ў першую нядзелю пасля Пяцідзясятніцы. Гэты дзень з’яўляецца лагічным завяршэннем святкавання Зыходу Святога Духа, бо менавіта святыя з’яўляюцца найвышэйшым плодам дзеяння Духа ў свеце. 

 

Гістарычныя карані супольнага ўшанавання ўсіх святых сягаюць IV стагоддзя. Першапачаткова Царква ўшаноўвала памяць мучанікаў, колькасць якіх падчас ганенняў Дыяклетыяна стала настолькі вялікай, што для кожнага з іх немагчыма было вылучыць асобны дзень. Першыя сведчанні пра святкаванне агульнага дня памяці ўсіх мучанікаў у нядзелю пасля Пяцідзясятніцы сустракаюцца ў Антыёхіі. 

29.05.2026

ІНТРАНІЗАЦЫЯ НОВАГА ПАТРЫЯРХА ХАЛДЭЙСКАЙ ЦАРКВЫУ Багдадзе адбылася ўрачыстая інтранізацыя новага Патрыярха Халдэйскай Каталіцкай Царквы Паўла ІІІ Нона. 

 

Інтранізацыя Патрыярха прайшла 29 мая 2026 года ў катэдральным саборы святога Язэпа ў Багдадзе. На ўрачыстасці прысутнічалі каталіцкія іерархі, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій, грамадзянскія ўлады і дыпламаты. 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.