Пошук

Каляндар

 
чацьвер
СТУДЗЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


24.04.2008
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новага апостальскага экзарха для грэка-католікаў Грэцыі
У сераду 23 красавіка 2008 г. Бенядыкт XVI прызначыў а. Дымітрыаса Салахаса новым апостальскім экзархам для грэка-католікаў Грэцыі. Сьвяты Айцец прыняў просьбу біскупа Анаргіраса Прынтэсіса аб звальненьні яго з абавязкаў пастырскага служэньня апостальскага экзарха.
20.04.2008
У нашай парафіі ў Нядзелю Самаранкі, 20 красавіка, адбылася вялікая ўрачыстасьць: да новага жыцьця ў Хрысьце нарадзілася спадарыня ІРЫНА КЛІМКОВІЧ. Прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку разам з с. Вікторыяй, яна прыняла Таямніцы Хросту і Мірапамазаньня, які зьдзейсьніў падчас нядзельнай Боскай Літургіі айцец Яўген Усошын.

Віншуем і зычым Божага блаславеньня, багатых дароў Духа Сьвятога, вытрываласьці і мужнасьці на шляху хрысьціянскага жыцьця!
13.04.2008
15 студзеня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра заснаваньне новага экзархату ў Луцку і пра прызначэньне а. Язафата Алега Гавэр яго экзархам. У склад новага экзархату уваходзяць Валынская і Ровенская вобласьці. Рэзідэнцыя экзарха знаходзіцца ў Луцку.
6.04.2008
У суботу, 5 красавіка, у нашай парафіі адбыўся семінар для панамароў Алтарнага брацтва. У ім узялі ўдзел 10 служкаў з парафіяў г. Менску.
3.04.2008
Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна
2 красавіка споўнілася ўжо тры гады, як памёр Папа Ян Павел ІІ – першы Папа славянін, місіянер Божай Міласэрнасьці, Ян Павел Вялікі. У гэты дзень у Чырвоным Касьцеле была адслужана Імша ў намеры яго хуткай беатыфікацыі.
31.03.2008
Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне
У Нядзелю Тамаша, Нядзелю Божай Міласэрнасьці ў Маладэчанскай парафіі Хрыста Чалавекалюбца адбылося урачыстае Багаслужэньне. З Менску, ужо традыцыйна, на сьвята прыбылі пілігрымы. Менская моладзь, гэтым разам не як звычайныя пілігрымы, але як частка Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хору “Прасфара”, распачала ўрачыстасьць сьпевам Акафісту Імю Ісусаваму. Літургічная абслуга таксама была незвычайнай, прыслугоўвалі сэмінарысты з Менску і Віцебску.
24.03.2008
Хрыстос Уваскрос! – Сапраўды Ўваскрос!

У пасхальную ноч, з 22 на 23 сакавіка, у Чырвоным касьцёле сьвв. Сымона і Алены сьвяткавалі Ўваскрасеньне Госпада нашага Ісуса Хрыста ўсе чатыры грэка-каталіцкія парафіі горада Менска. Урачыстасьці распачаліся адразу пасьля рыма-каталіцкай Пасхальнай Вігілійнай Імшы, на якой прадстаяў Яго Эксцэленцыя Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскуп Марцін Відавіч.
24.03.2008
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану нашым Ўваскрослым !

1. Вітаю сардэчна ўсіх і кожнага з вас у гэтую найсвяцейшую ноч Пасхі Яго, калі Ён - Госпад наш Езус Хрыстус, перайшоў ад смерці да жыцця і даў нам удзел у Яго жыцці праз Святы Хрост. Вітаю ўсіх Святароў і Вернікаў, законнага жыцця і свецкіх, як рымскага ці лацінскага абраду, так і візантыйскага ці грэцкага абраду.

А сабліва вітаю дастой нага Айца Архімандрыта Яна Сяргея Гаека, Апостальскага Візітатара ad nutum Sanctae Sedis для Вернікаў візантыйскага або грэцкага абраду ў Беларусі, і вялебнага Ксяндза Уладыслава Завальнюка, Пробашча Парафіі Святога Сымона і Святой Алены, якому дзякуем за его вялікую гасціннасць.

2. Наймілейшыя, віншую са Змёртвыхпаўстаннем Пана ўсіх і кожнага з вас і вашыя сем’і. Віншую асабліва тых, хто ў гэтую вялікую і святую ноч, падчас Пасхальнай Вігіліі, надроджаныя праз ваду і Духа Святога, сталіся дзецьмі Божмі ў адзіным святым каталіцкім і апостальскім Касцёле.

Віншую таксама усіх хросных і бацькоў новаахрышчаных і іх сем’і.

Мае велікодныя прывітанні і віншаванні дасылаю таксама ўсім жыхарам майго і вашага - нашага горада Мінска, і ўсей нашай Беларусі.

3. Хрыстус Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос! (пар. Лк 24, 34).

Яму хвала і панаванне праз усе векі вечныя! (пар. Ап 1, 6).
23.03.2008
Да сьвятога і сьветлага Ўваскрасеньня Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста сьвятая Царква – паводле старажытнай традыцыі – вядзе вернікаў шляхам вялікапоснага подзьвігу, ачышчэньня сэрца, малітвы, міласэрнасьці і духовай салідарнасьці. Сапраўды, каб радасна славіць Уваскрасеньне Гасподняе, неабходна найперш шчыра пакланіцца сьвятому Крыжу Гасподняму.
17.03.2008
У Пальмовую нядзелю 16 сакавіка 2008 г. у Каталіцкай Царкве прайшоў дыяцэзіяльны этап 23-га Сусьветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбудзецца ў Сіднэі (Аўстралія) з 15 па 20 ліпеня.

Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) маліўся у той дзень за моладзь Беларусі ў рамках Боскай Літургіі ў парафіі Сьвятога Духа ў Мінску, разам з мінскімі душпастырамі а. Андрэем Буйнічам, а. Яўгенам Усошыным і а. Пахомам Кавалёвым.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.