Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца


14.05.2008
У аўторак 13 траўня ў 5-я ўгодкі стварэньня грэка-каталіцкага Апостальскага Экзархату ў Рускім Керэстуры (Сербія), экзарх Уладыка Дзьюра Джуджар, прэшаўскі архібіскуп мітрапаліт Уладыка Ян Бабяк SJ і братыслаўскі епарх Уладыка Пётр Руснак адслужылі архіярэйскую Боскую Літургію ў марыйным санктуарыі Водзіца, які знаходзіцца ў сербскім аўтаномным краі Ваяводзіна. Напрыканцы Літургіі да вернікаў звярнуўся Апостальскі Нунцый у Сербіі архібіскуп Эўджэніо Збарбаро: ,,Найсьвяцейшая Багародзіца заўсёды паклікана дапамагаць вам і прасіць у Сына, каб перамяніў ваду чалавечай слабасьці ў віно Божай моцы ў вашым жыцьці”. Пра стварэньне Экзархату ён зазначыў, што ніводная структура Царквы не ствараецца з бюракратычнай мэтай, яна паклікана больш эфектыўна абвяшчаць Евангельле ў гэтым сьвеце.
12.05.2008
Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня аднаўленьня студыцкага манаства ва Ўкраіне. З гэтай нагоды 3 траўня 2008 г. у канферэнц-залі Львоўскага палаца мастацтваў прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная памяці архімандрыта Кліменція Шаптыцкага.
11.05.2008
11 траўня нашая парафія сьвяткавала Зыход Сьвятога Духа. У рамках сьвята была зарганізавана праграма чуваньня.
9.05.2008
Валадарка Беларускага народу: Цудатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай
Здаўна славіцца сваімі шматлікімі ласкамі цудатворны абраз Маці Божай у Жыровіцах. Вось ужо больш за пяць стагоддзяў мноства вернікаў з самых розных куткоў нашай краіны — з-пад Слоніму і Горадні, з Берасьця і Пінску, з Менску, Віцебску ды Гомеля, а нават і з Польшчы, Украіны, Расеі імкнуцца ў гэтае маленькае мястэчка ў самым сэрцы Беларусі, каб прасіць заступніцтва ў нашай нябеснай Апякункі Найсьвяцейшай Багародзіцы Дзевы Марыі ды ўзьнесьці малітвы падзякі за атрыманыя ласкі і дабрадзействы.
2.05.2008
На працягу мінулых месяцаў грэка-каталіцкія Цэрквы на Украіне, у Грэцыі ды ў Венгрыі атрымалі новых біскупаў. Ніжэй даем кароткую інфармацыю пра гэтыя радасныя і для нас падзеі.
24.04.2008
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новага апостальскага экзарха для грэка-католікаў Грэцыі
У сераду 23 красавіка 2008 г. Бенядыкт XVI прызначыў а. Дымітрыаса Салахаса новым апостальскім экзархам для грэка-католікаў Грэцыі. Сьвяты Айцец прыняў просьбу біскупа Анаргіраса Прынтэсіса аб звальненьні яго з абавязкаў пастырскага служэньня апостальскага экзарха.
20.04.2008
У нашай парафіі ў Нядзелю Самаранкі, 20 красавіка, адбылася вялікая ўрачыстасьць: да новага жыцьця ў Хрысьце нарадзілася спадарыня ІРЫНА КЛІМКОВІЧ. Прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку разам з с. Вікторыяй, яна прыняла Таямніцы Хросту і Мірапамазаньня, які зьдзейсьніў падчас нядзельнай Боскай Літургіі айцец Яўген Усошын.

Віншуем і зычым Божага блаславеньня, багатых дароў Духа Сьвятога, вытрываласьці і мужнасьці на шляху хрысьціянскага жыцьця!
13.04.2008
15 студзеня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра заснаваньне новага экзархату ў Луцку і пра прызначэньне а. Язафата Алега Гавэр яго экзархам. У склад новага экзархату уваходзяць Валынская і Ровенская вобласьці. Рэзідэнцыя экзарха знаходзіцца ў Луцку.
6.04.2008
У суботу, 5 красавіка, у нашай парафіі адбыўся семінар для панамароў Алтарнага брацтва. У ім узялі ўдзел 10 служкаў з парафіяў г. Менску.
3.04.2008
Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна
2 красавіка споўнілася ўжо тры гады, як памёр Папа Ян Павел ІІ – першы Папа славянін, місіянер Божай Міласэрнасьці, Ян Павел Вялікі. У гэты дзень у Чырвоным Касьцеле была адслужана Імша ў намеры яго хуткай беатыфікацыі.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier