Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
| 2.10.2024 |
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, канцлер курыі ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч прачытаў Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, у якім гаворыцца, што Святы Айцец Францішак прыняў адмову біскупа Аляксандра Кашкевіча ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, згодна з нормамі кананічнага права (гл. кан. 401–402), і што яго наступнікам стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. |
| 1.10.2024 |
| 30.09.2024 |
«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. |
| 25.09.2024 |
| 24.09.2024 |
| 24.09.2024 |
| 23.09.2024 |
| 23.09.2024 |
| 21.09.2024 |
| 20.09.2024 |
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду, біскуп намінат з’яўляецца Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расійскай Федэрацыі і дырэктарам Інстытута Святога Тамаша ў Маскве.
Апостальская адміністратура Сібіры была створана Папам Янам Паўлам ІІ у красавіку 1991 года. У маі 1999 года яна была пераўтворана ў Апостальскую адміністратуру Заходняй Сібіры, а з 11 лютага 2002 года была ўтворана дыяцэзія Перамянення Пана ў Навасібірску. Ад часу стварэння Апостальскай адміністратуры яе ўзначальвае біскуп Ёзаф Верт, езуіт. |






Сёньняшняе чытаньне:

