Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея

Навіны


21.01.2011
Экуменічнае набажэнства ў мінскай архікатэдры18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце праходзіць 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Да гэтай малітвы далучаецца і Каталіцкі Касцёл у Беларусі.

У межах тыдня 22 студзеня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) адбудзецца супольная малітва прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Удзел у службе прыме Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей Гаек.
18.30 — літургія, якую ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч;
19.30 — экуменічнае набажэнства, пасля якога адбудзецца ламанне хлеба паміж удзельнікамі.

Сёлета матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў падрыхтаваны хрысціянамі ў Іерусаліме. Дэвізам стануць евангельскія словы з Дзеяў Апосталаў: «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам».
Паводле Catholic.by
17.01.2011
Міжпарафіяльная дабрачынная акцыя ў Віцебску15 студзеня ў Селютскім доме-інтернаце, што пад Віцебскам, ў рамках рэалізацыі акцыі “Св. Мікалай ідзе да дзяцей” адбыўся святочны вечар для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і састарэлых. Мерапрыемства было праведзена валанцёрамі руху св. Мікалая грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова на чале з айцом Зміцерам Грышанам сумесна з валанцёрамі рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа на чале з ксяндзом Андрэем Каліцякам SDS. Пад час правядзення вечару моладзь падрыхтавала цікавую музычную, конкурсную і забаўляльную праграму, а таксама, салодкія падарункі, якія карыстаюцца вялікім попытам сярод насельнікаў інтернату. Як адзначылі арганізатары акцыі, існуе рэальная неабходнасць міжпарафіяльнага супрацоўніцтва ў справе розвітку дабрачыннага служэння і акцыя стала добрым таго прыкладам.

а. Аляксандр Шыбека
17.01.2011
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МІГРАНТАЎ І БЕЖАНЦАЎ16 студзеня адзначаўся 97-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. У сваім звароце да вернікаў перад малітвай Анёл Гасподні Святы Айцец Бенядыкт XVI заклікаў маліцца за хрысціянаў, якія з розных прычынаў вымушаны былі пакінуць свае землі, шукаючы лепшых умоў жыцця. Уважлівае разважанне над гэтым досведам дазваляе станавіцца людзьмі, здольнымі жыць у братэрскіх адносінах, каб ва ўсіх сферах грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця павялічвалася разуменне і ўзаемная павага паміж народамі і культурамі.
17.01.2011
Малітва аб развіцці хрысціянска-юдэйскага дыялога16-17 студзеня ў многіх краінах свету адбываюцца малітвы аб развіцці дыялогу паміж юдэямі і хрысціянамі. Напярэданні тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў, у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць малітвы аб развіцці хрысціянска-юдэйскага дыялога. Так, 16 студзеня пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай, што ў Івацэвічах, адбылася ўрачыстая Літургія, у часе якой айцец Аляксандр Шыбека згадаў традыцыю добрых адносінаў паміж хрысціянамі і юдэямі ў рэгіёне Івацэвічаў, Косава, Быценя і Слоніма.
17.01.2011
Праграма Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў18–25 студзеня 2011 г. ва ўсім свеце будзе праходзіць 44 Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Вашай увазе прапануем праграму Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які будзе праходзіць у парафіях Беларусі. Экуменічнае набажэнства ўключае таксама літургію слова на кожны з васьмі дзён.
15.01.2011
"La Croix": чаму цуд праз заступніцтва Яна Паўла II адбыўся ў Францыі?Чаму цуд аздараўлення праз заступніцтва Яна Паўла II, неабходны для яго беатыфікацыі, адбыўся менавіта ў Францыі? - пытае журналіст штодзённай французскай каталіцкай газеты "La Croix" Ізабэль дэ Гуальмін.

"Некаторыя людзі шапталіся, чаму не ў Польшчы, каханай радзіме Яна Паўла II? Ці ў самым Рыме, дзе быў біскупам? Або ў Лацінскай Амерыцы ці нават у Афрыцы? - землях, якія ён з задавальненнем наведаў падчас сваіх вялікіх падарожжаў? - піша журналіст.
15.01.2011
Малітва салідарнасці за хрысціянаў ЕгіптаУ календары Усходніх Цэркваў 15 студзеня прыпадае успамін св. Паўла Фіваідскага а 17 студзеня св. Антонія Вялікага – першых егіпецкіх манахаў- пыстыннікаў.
У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць адмысловыя малітвы братэрскай салідарнасці з хрысціянамі Егіпта, якія пасля тэрарыстычнага акту 31 снежня 2010 г. ў Аляксандрыі (у выніку якога загінуў 21 чалавек а каля ста атрымалі раненні) жывуць у атмасферы страху.

“Мы молімся за хрысціянаў у Егіпце і на ўсім Бліскім Усходзе, за шматлікія ахвяры перасьледу. Молімся, каб быў пачуты голас Святога Айца Бенядыкта XVI і каб згодныя высіўкі прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей і дзяржаўных уладаў дапамаглі забяспечыйь супакой паміж вызнаўцамі розных рэлігій” – сказаў протапрэзбітар Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Яўген Усошын пасьля Боскай Літургіі, якую адслужыў ён сёння – 15 студзеня 2011 г. у капліцы душпастырскага цэнтра парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску.
14.01.2011
1 мая 2011 года Папа Ян Павал ІІ будзе бэатыфікаваныСёння 14 студзеня 2011 г. Яго Святасць Папа Бенядыкт ХVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі Яго Эмінэнцыю кардынала Анджэло Амато, Прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Падчас аўдыенцыі Святы Айцец упаўнаважыў Кангрэгацыю апублікаваць дэкрэт, што тычацца цуду за заступніцтвам Найвялебнага Слугі Божага Яна Паўла ІІ ( Kарола Вайтылы) Папы Рымскага, які нарадзіўся ў Вадовіцах ( Польшча) 18 мая 1920 года і памёр у Рыме 2 красавіка 2005 года.

Папа Бенядыкт XVI упаўнаважыў апублікаваць дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай манахіні Марыі-Сімонэ П’ер Норманд, якое прыпісваецца заступніцтву Яна Паўла ІІ. Гаворка ідзе пра невытлумачальныя, з медыцынскага пункту гледжання, раптоўныя знікненні сімптомаў хваробы Паркінсона.

Абрад бэатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ пройдзе ў Ватыкане 1 мая 2011 года, у другую Вялікодную нядзелю - Нядзелю Божай Міласэрнасці.

Паводле Радыё Ватыкан
13.01.2011
Мадрыд: сустрэча напярэдадні Сусветных Дзён Моладзі234 дэлегатаў з 84 краін удзельнічае ў працоўнай нарадзе па падрыхтоўцы Сусветных Дзён Моладзі. Сустрэча праходзіць у Сан Лорэнцо дэ Эль Эскор’яль. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі Папскай рады па справах свецкіх і яе старшыня кардынал Станіслаў Рылка.

Ватыканскі іерарх ужо сустрэўся з валанцёрамі, якім падзякаваў за іх шчырае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што для многіх, хто прыедзе ў сталіцу Іспаніі ў жніўні вельмі важнай будзе здольнасць валанцёраў паказаць гасціннасць і праявіць дух ахвярнасці. Заўважыў, што часта гэта будзе незаўважальная праца, але гэта не азначае, што менш істотная. Кардынал папрасіў, каб запрашаючы сваіх аднагодкаў казалі не столькі, што “павінны прыехаць”, колькі, што “варта прыехаць”.

Удзельнікі сённяшняй падрыхтоўчай нарады азнаёмяцца з арганізацыйнымі дэталямі, такімі як: размяшчэнне, абслуга, транспарт, візы і валанцёрства. Наведаюць таксама месцы, дзе будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы Сусветных Дзён Моладзі, якія адбудуцца 16-21 жніўня гэтага года.

8.01.2011
Запрашаем на калядны канцэрт9 студзеня ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (тэатральная заля) адбудзецца сьвяточны калядны канцэрт хора "Прасфара". Пачатак у 12:30. Уваход вольны.
Запрашаем!
Канцэрт адбудзецца пад патранатам Апостальскага Візататара БГКЦ архім. Сяргея Гаека і пробашча касьцёла Сьвятых Сымона і Алены айца Дэкана Уладыслава Завальнюка.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.