Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


19.12.2008
Рэкалекцыі: дзень другі
Учора ў нашай парафіі скончыліся рэкалекцыі, якія праводзіў а. Андрэй Сідаровіч. Мы прайшлі разам са старазапаветным Абргамам ягоным шляхам веры да спаўненьня абяцаньняў Гасподніх. Пасьля Эўхарыстыі а. Андрэй удзяліў усім прысутным асаблівае блаславеньне. На заканчэньне рэкалекцыяў удзельнікі сабраліся разам на братэрскую агапу.

Сёньня, 19 сьнежня, пачынаюцца рэкалекцыі для парафіяў Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Сьвятога Духа, якія правядзе а. Пахом Кавалёў. Пачатак у 18:30 у дольнай капліцы касьцёла сьвв. Сымона і Алены.
18.12.2008
Рэкалекцыі для нас:
парафія Сьвятога Язэпа і парафія Сьвятога Міколы

У нашым Цэнтры Сьвятога Язэпа прайшоў першы дзень рэкалекцыяў. Айцец Андрэй Сідаровіч прапанаваў паразважаць над асобай старажытнага патрыярха, праайца Абрагама.
Навяртаньне і пакліканьне, давер і блаславеньне...
Дзьве канфэрэнцыі, Боская Літургія і споведзь...

Такім быў першы дзень – сьвяты Язэпе, маліся за нас!
16.12.2008
У Менску завяршыліся перадкалядныя рэкалекцыі для моладзі
Яны праходзілі 14-16 сьнежня 2008 г. ды былі інспіраваныя словамі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, Архібіскупа Марціна Відавіча зь ягонага Пасланьня да грэка-католікаў Беларусі, ад 13 ліпеня 2208 году:
Заахвочвае нас любоў Хрыста,
Які, палюбіўшы сваіх, да канца іх палюбіў
(пар. Ян 13,1).

Гэты былі духоўныя практыкаваньні, вечары духоўных настаўленьняў, супольнай малітвы, чытанньня ды тлумачэньня Слова Божага, сьведчаньняў хрысьціянскага служэньня маладых людзей.
15.12.2008
Служыцель
Вось чаго я ніколі сабе ўявіць ня мог, дык гэта таго, што жвавага, з жывымі, быстрымі вачыма, не пазбаўленага артыстычных здольнасьцяў рагатуна празь нейкі час буду называць бацюшкам.

А ён нейк хутка – ці не пад уплывам свайго большага брата Сяргея? – стаў царкоўным чалавекам.

У 1990 годзе на Бацькаўшчыне толькі-толькі пачала адраджацца Унія, а ўжо ў 1991 годзе прэфэкт Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў паківаў беларусам і ўкраінцам пальцам: каб больш такога не было. Гэта значыць, каб не высьвячалі на дыяканаў надта маладых людзей. Бо і праўда, у траўні 1991-га, калі яго высьвяціў біскуп Сафрон Дмытэрка, дыякан грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа ў Менску толькі што ўступіў у дваццаць другі год жыцьця.
14.12.2008
10-годдзе сьвятарства айца Андрэя Абламейкі
У нядзелю, 14 сьнежня, сабраўшыся разам на нядзельнай Эўхарыстыі, мы віталі нашага пробашча айца Андрэя Абламейку з 10-годдзем сьвятарскіх сьвячаньняў, якія ён атрымаў 16 сьнежня 1998 году ў Любліне з рук Мітрапаліта Яна Мартыняка.
З гэтай нагоды парафіяне падаравалі айцу ікону сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага разам са словамі ўдзячнасьці за гэтыя гады ахвярнага служэньня вернікам не толькі нашай парафіі, але і ўсёй Царквы.
Зычым дарагому айцу Андрэю Божага блаславеньня, мудрасьці, моцнага здароўя, энэргіі, багатага плёну ў працы на Божай ніве.
Няхай Бог узнагародзіць і блаславіць Вас, Ойча, на многія леты!

Усе наведнікі нашага сайту могуць таксама пакінуць словы віншаваньня ў нашай гасьцёўні.
13.12.2008
ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009
Кароткі нарыс гісторыі Менскага дэканату.

Выйшаў з друку традыцыйны грэка-каталіцкі ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009.
У гэтым годзе ён носіць тытул “Крыж Хрыста – знак любові”.

Падрыхтавала Каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятога Мікалая ў Менску.
Душпастыр гэтай парафіі –а. Яўген Усошын склаў літургічную частку каляндара (у тым ліку спісак багаслужбовых біблійных чытанньняў) ды каляндар памятных датаў.

Выдала каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку.
11.12.2008
Падрыхтоўка да сьвятаў Раства Хрыстовага
Рэкалекцыі для хрысьціянскай моладзі і ўсіх тых, хто шукае Бога
Менск, 14-15-16.XII.2008 г.


9 гадоў у сьвятле Слова Божага


Засталося 9 гадоў да Юбілею 500-годдзя выданьня
Францішкам Скарынам беларускай БІБЛІІ.

Важна, каб у рамках духовай падрыхтоўкі
да гэтага Юбілею хрысьціяне Беларусі
пастаянна адкрывалі багацьце Слова Божага,
чытаючы яго на роднай мове.


”Любоў Хрыста заахвочвае нас” (2 Кар 5, 14)
10.12.2008
Перадкалядны пост – час духовых практыкаваньняў
14 - 21 сьнежня 2008 г.
Тыдзень перадкалядных рэкалекцыяў ў г. Менску


Слова спрадвечнае з Айцом і Духам,
ад Дзевы народжанае дзеля збаўленьня нашага,
усхалім верныя, і паклонімся Яму
(трапар, тон 5).
5.12.2008
Адышоў да Госпада Патрыярх Алексій ІІ
5 сьнежня 2008 г. адышоў да Госпада - на 80-тым годзе жыцьця - Першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ. «Сьвяцейшы Патрыярх памёр у сваёй рэзідэнцыі ў Перадзелкіна», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Маскоўскага Патрыярхату сьвятар Уладзімір Вігілянскі.

4 сьнежня 2008 г. ва ўрачыстасьць Уваходу ў храм Багародзіцы, Патрыярх Алексій ІІ адслужыў сьвяточную Боскую Літургію ва Успенскім саборы Крамля.

Плануецца, што адпяваньне заснулага Парыярха Алексія ІІ адбудзецца ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, у якім прыме ўдзел таксама Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
23.11.2008
“ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
50 год сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

“Падзякуем Госпаду!” - словы, якімі раcпачынаецца візатныйская анафара (эўхарыстычная малітва) – добра аддаюць духоўную існасьць падзячнай Службы, якую ў нядзелю 23 лістапада 2008 году – у 50-тыя ўгодкі сваіх сьвятарскіх свячаньняў, служыў у менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены мітрафорны пратаярэй Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа. Ён узначаліў Боскую Літургію ў саслужэньні Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі і настаяцеляў менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: пратапразьбітара Андрэя Абламейкі, а. Казіміра Ляховіча, а. Пахома Кавалёва ды а. Яўгена Усошына. Канцэлебраваў таксама Дэкан Серабранскага рымска-каталіцкага дэканату кс. Ігар Лашук. Прысутнічалі на Боскай Літургіі Дастойны Ўладыка Антоні Дзям’янка і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла сьвятых Сымона і Алены.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier