Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

Пошук
Нядзельнае казаньне
СВЯТА ЎЗВЫШЭННЯ ЖЫВАТВОРЧАГА КРЫЖА |
субота
КАСТРЫЧНІКА |
10.04.2009 |
Вялікая Пятніца і Вялікая Субота – дні ў якіх хрысьціяне візантыйскага абраду, разважаючы таямніцу пахаваньня Ісуса Хрыста, пакланяюцца ў храмах сьвятой Плашчаніцы, гэта добрая нагода, каб у малітве ўзгадаць шматлікіх пакутнікаў, месца пахаваньня якіх невядомае. Сярод іх ёсьць і Экзарх беларускіх грэка-католікаў а. Антон Неманцэвіч – дакладнае мейсца ягонай магілы так і не знойдзена. Вядома толькі, што Ён быў замучаны нямецкімі нацыстамі ў менскай турме SD і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Менску сьвятаром мясцовай праваслаўнай Царквы. З ініцыятывы Протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Андрэя Абламейка, у Вялікую Суботу 11 красавіка ў Парафіяльным Цэнтры сь. Язэпа грэка-католікі Менска ў малітве перад Плашчаніцай Гасподняй узгадаюць Экзарха-Мучаніка. А паколькі не знойдзеная ягоная магіла, будзе асьвячаная і складзена ў адмысловай капсулі зямля з могілак, дзе быў ён пахаваны. Малітву а 9:00 гадз. раніцы ўзначаліць Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, які ў Вялікую Пятніцу – 10 красавіка наведаў Альбярцін ды маліўся перад крыжом усталяваным на месцы служэньня і арыштаваньня нямецкім гэстапа Экзарха Антона. |
10.04.2009 |
9.04.2009 |
5.04.2009 |
4.04.2009 |
27.03.2009 |
27.03.2009 |
18.03.2009 |
17 сакавіка 2009 г. на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Апостальскага Пасаду было павядомлена пра рашэньне Вярхоўнага Архібіскупа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Любаміра (Гузара) у згодзе з Сінодам Біскупаў УГКЦ аб прызначэньні ўладыкі Васіля (Мэдвіта) дапаможным біскупам Данецка-Харкаўскага Экзархату (Усходняя Украіна). |
18.03.2009 |
16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове. Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку пра выданне гэтых дакументаў. Між іншым, у сваёй прамове да ўдзельнікаў Пленарнага пасяджэння Пантыфік узгадваў вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору. У размове з арцыпастырам беларускіх католікаў Бэнэдыкт XVI узгадаў Касцёл на Беларусі, а таксама выказаў радасць з прычыны яго адраджэння і развіцця. Друкуецца ў мове арыгіналу паводле сайта catholic.by |
10.03.2009 |