Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца

Навіны


26.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Пятніца, 26 ІІІ 2010 – Заканчэнне рэкалекцый
запаведзь VIII: Жыццё ў праўдзе, жыццё ў справядлівасці

Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
26.03.2010
СУМЕСНАЯ МАЛІТВА ДА ВАЛАДАРКІ БЕЛАРУСІ Ў СЬВЯТА ДАБРАВЕШЧАНЬНЯ25 сакавіка 2010 г. ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) ў Мінску ў рамках Вялікапосных рэкалекцый, якія праводзяцца для вернікаў касьцёла сьвятых Сымона і Алены і для грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска, адбылося сумесная малітоўнае сьвяткаваньне сьвята Дабравешчаньня.

У 19 гадзін пробашч парафіі сьвятых Сымона і Алены а. Уладыслаў Завальнюк, у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў на Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаекам) і пробашча грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Яўгена Усошына, узначаліў сьвятую Імшу ў лацінскім абрадзе, на якой катэхетычнае казаньне меў айцец-рэкалектант – Андрэй Буйніч з Ліды (глядзі на сайце).
25.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Чацвер, 25 ІІІ 2010 – Дабравешчанне Багародзіцы
запаведзь IV: Найсвятая Багародзіца – Маці Хрыста, Маці сем’яў

Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
25.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Серада, 24 ІІІ 2010
запаведзь VII і X: Шанаваць чужую ўласнасць.


Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
24.03.2010
В е р б н і ц а  2010 – XXV Сусветны дзень моладзіСусветны дзень моладзі адзначаецца сёлета 28 сакавіка – у Вербную (Пальмовую) нядзелю.

У суботу - 27 сакавіка 2010 г., напярэдадні Вербнай нядзелі (Нядзелі Ўваходу Госпада ў Ерусалім) пройдуць “Велікапосныя маладзёвыя чуванні”

Падчас чуванняў адбудзецца літургічнае «Усяночнае чуванне» (Вялікая Вячэрня з Ліццёй і Ютрань), Казанні, Чытанні св. Айцоў, асвячэньне вербаў і інш.

Гэта будзе час духовай салідарнасці з моладдзю ўсёй Каталіцкай Царквы ды малітоўныя ўводзіны ў Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых.

Запрашаем моладзь усіх грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска ды іхніх сяброў і знаёмых.

Чуванні пройдуць з 19:00 да 22:30, у капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»).

Кантакт: а. Алесь Аўдзяюк, Тэл. +375-29- 5227019 (МТС)
23.03.2010
Мінск: выстаўка фотаздымкаў з каранацыі Браслаўскай Іконы Багародзіцы22 сакавіка 2010 г. у мінскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выстаўкі фотаздымкаў сябра Фотаклуба «Мінск» Алены Шаліма. Экспазіцыя прысьвечана каранацыі цудатворнай Іконы Маці Божай Браслаўскай, што мела месца ў Браславе 22 жніўня 2009 г.

У адкрыцьці выстаўкі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Біскуп Віцебскі Ўладзіслаў Блін і Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Выстаўка дакументуе самыя важныя моманты каранацыі Браслаўскай Іконы Маці Божай - Валадаркі Азёраў, у тым ліку і ўдзел грэка-католікаў Беларусі, Украіны і Расеі ў тых урачыстасьцях.
23.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Аўторак, 23 ІІІ 2010
запаведзь VI і IX: Жыць у чысціні і вернасці.


Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў
у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле)
у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
22.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»
Панядзелак, 22 ІІІ 2010
запаведзь V: Даражыць жыццём – аберагаць жыццё.

Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў
у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле)
у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)


21.03.2010
VI Тыдзень ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2010 г. ў парафіях г. МІНСКААд панядзелка 22 сакавіка да пятніцы 26 сакавіка вернікі грэка-каталіцкіх мінскіх парафій удзельнічаюць у Рэкалекцыях, якія у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (у верхнім храме) праводзіць а. Андрэй Буйніч (гл. асобную Праграму рэкалекцый).

* * *
Адмысловыя службы для мінскіх парафій:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
у капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа

(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

25 сакавіка 2010 г., Чацьвер, ДАБРАВЕШЧАНЬНЕ НАЙСЬВ. БАГАРОДЗІЦЫ
18:30 — Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага
20.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску «Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Нядзеля, 21 ІІІ 2010 – V нядзеля Вялікага посту
запаведзі І, II і ІІI: “Любі Госпада Бога Твайго!”



І. Я ГОСПАД БОГ ТВОЙ, НЯ МЕЙ ІНШЫХ БАГОЎ АПРОЧ МЯНЕ.


1. Вось першая запаведзь, так як мы чытаем у Кнізе Выхаду: “Я ГОСПАД, БОГ ТВОЙ, (...) ХАЙ НЯ БУДЗЕ Ў ЦЯБЕ ІНШЫХ БАГОЎ ПЕРАД АБЛІЧЧАМ МАІМ. НЕ РАБІ САБЕ КУМІРА І НІЯКАЙ ВЫЯВЫ ТАГО, ШТО НА НЕБЕ ЎГАРЫ, І ШТО НА ЗЯМЛІ ЎНІЗЕ І ШТО Ў ВАДЗЕ НІЖЭЙ ЗЯМЛІ...” (ВЫХ 20, 2-4).

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier