Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


23.03.2010
Мінск: выстаўка фотаздымкаў з каранацыі Браслаўскай Іконы Багародзіцы22 сакавіка 2010 г. у мінскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выстаўкі фотаздымкаў сябра Фотаклуба «Мінск» Алены Шаліма. Экспазіцыя прысьвечана каранацыі цудатворнай Іконы Маці Божай Браслаўскай, што мела месца ў Браславе 22 жніўня 2009 г.

У адкрыцьці выстаўкі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Біскуп Віцебскі Ўладзіслаў Блін і Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Выстаўка дакументуе самыя важныя моманты каранацыі Браслаўскай Іконы Маці Божай - Валадаркі Азёраў, у тым ліку і ўдзел грэка-католікаў Беларусі, Украіны і Расеі ў тых урачыстасьцях.
23.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Аўторак, 23 ІІІ 2010
запаведзь VI і IX: Жыць у чысціні і вернасці.


Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў
у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле)
у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
22.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску«Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»
Панядзелак, 22 ІІІ 2010
запаведзь V: Даражыць жыццём – аберагаць жыццё.

Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў
у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле)
у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)


21.03.2010
VI Тыдзень ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2010 г. ў парафіях г. МІНСКААд панядзелка 22 сакавіка да пятніцы 26 сакавіка вернікі грэка-каталіцкіх мінскіх парафій удзельнічаюць у Рэкалекцыях, якія у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (у верхнім храме) праводзіць а. Андрэй Буйніч (гл. асобную Праграму рэкалекцый).

* * *
Адмысловыя службы для мінскіх парафій:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
у капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа

(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

25 сакавіка 2010 г., Чацьвер, ДАБРАВЕШЧАНЬНЕ НАЙСЬВ. БАГАРОДЗІЦЫ
18:30 — Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага
20.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску «Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

Нядзеля, 21 ІІІ 2010 – V нядзеля Вялікага посту
запаведзі І, II і ІІI: “Любі Госпада Бога Твайго!”



І. Я ГОСПАД БОГ ТВОЙ, НЯ МЕЙ ІНШЫХ БАГОЎ АПРОЧ МЯНЕ.


1. Вось першая запаведзь, так як мы чытаем у Кнізе Выхаду: “Я ГОСПАД, БОГ ТВОЙ, (...) ХАЙ НЯ БУДЗЕ Ў ЦЯБЕ ІНШЫХ БАГОЎ ПЕРАД АБЛІЧЧАМ МАІМ. НЕ РАБІ САБЕ КУМІРА І НІЯКАЙ ВЫЯВЫ ТАГО, ШТО НА НЕБЕ ЎГАРЫ, І ШТО НА ЗЯМЛІ ЎНІЗЕ І ШТО Ў ВАДЗЕ НІЖЭЙ ЗЯМЛІ...” (ВЫХ 20, 2-4).
19.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску «Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

20 ІІІ 2010 – Пачатак рэкалекцый
Дзесяць Божых Запаведзяў і сумленьне


Нататкі а. Андрэя Буйніча да велікапостных рэкалекцыяў
у касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле)
у Мінску, (20 – 26 сакавіка 2010 г.)
18.03.2010
Велікапосныя рэкалекцыі ў Мінску «Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»

19 ІІІ 2010 – Уводзіны ў рэкалекцыі

Сьвяты Язэп – узор веры і справядлівасьці.

Усе дабрадзейнасьці чалавека, створанага на вобраз Божы, маюць сваёй крыніцай і ўзорам Божую дасканаласьць. “ Бог ёсьць Любоў” азначае, што ўсе Яго прыкметы, праяўленьні вынікаюць з любові. Таму калі мы кажам пра Божую справядлівасьць, то маем на ўвазе ня звычнае “аддаць кожнаму належнае”, бо Бог – не нейкі непамыльны пракурор ці прычынная карма.
16.03.2010
Крывенка Анатоль Змітравіч, Партрэт Язэпа Германовіча (Вінцук Адважны)Крывенка Анатоль Змітравіч, Партрэт Язэпа Германовіча (Вінцук Адважны)
19 сакавіка 2010 г. (пятніца)
Успамін 120-х угодкаў нараджэньня а. Язэпа Германовіча


Грэка-каталіцкі клуб інтэлігэнцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага запрашае
на Вечар памяці – а гадз. 19:15,
у капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

Тэма сустрэчы: а. Язэп Германовіч – жыцьцёвы ды творчы шлях.

У праграме:
- Жыцьцёвы і мучаніцкі шлях а. Язэпа Германовіча (а. Яўген Усошын)
- Рэлігійная і гумарыстычная паэзія Вінцука Адважнага (а. Алесь Аўдзеюк)
16.03.2010
Вялікапосныя рэкалекцыі ў Мінску «Справядлівасьць Божая - праз веру ў Ісуса Хрыста»
(Пасланьне Папы Бэнэдыкта ХVI на Вялікі пост 2010 г.)


* * *
Вялікапосныя рэкалекцыі
19 – 26 сакавіка 2010 г.
для вернікаў касьцёла сьвятых Сымона і Алены
і грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска


Дзесяць Божых Запаведзяў – шлях веры і справядлівасьці
Рэкалекцыі праводзіць ды гаворыць казаньні на сьв. Імшах а. Андрэй Буйніч, Ліда
*Казаньні на сьвятых Імшах у 15:00 гадз.: а. Пахом (Кавалёў), Мінск
14.03.2010
V ТЫДЗЕНЬ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2010 г. ў парафіях г. МЕНСКАПарафія Праведнага Язэпа ў капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

15 – 16 сакавіка 2010 г., Панядзелак – Аўторак: Велікапосная вячэрня ў 18:30
17 сакавіка 2010 г., Серада
18:30 — Літургія раней асьвячаных Дароў
18 сакавіка 2010 г., Чацьвер
18:30 — Вялікі канон сьв. Андрэя крыцкага з паклонамі
12 сакавіка 2010 г., Пятніца
18:30 — Малая павячэрніца з Акафістам Найсьвяцейшай Багародіцы
20 сакавіка 2010 г., Субота
09:00 — Заўпакойная Літургія

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier