Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца

Навіны


18.09.2010
Праграма ўрачыстасці ў СлонімеНядзеля 19 верасня 2010 г.
касцёл св. Андрэя


10.00 — Акафіст у гонар Жыровіцкай Іконы Багародзіцы (хор «Прасфара, Мінск)
11.00 — Боская Літургія (у візантыйскім абрадзе)

12.30 — урачыстая працэсія з Іконай Багародзіцы
13.00 — АГАПА (братэрскі пачастунак для гасцей і пілігрымаў)
17.09.2010
ПАРАФІЯЛЬНАЕ СЬВЯТА Ў ЛІДЗЕВернікі моляцца да сьвятога Язафата пра ласку плённага сьвяткаваньня 280-х угодкаў каранаваньня Жыровіцкай Іконы Багародзіцы

Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў Лідзе сьвяткуе памяць свайго нябеснага Апякуна 16 верасьня, паводле старой традыцы.
Учора адзначала яна сваё парафіяльнае сьвята.
15.09.2010
II ЮБІЛЕЙНАЕ РАЗВАЖАНЬНЕ ПРА БАГАРОДЗІЦУ8-га верасня 1730 г. адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Гэта акт выяўляў глыбокую пашану Беларускага Народу да Найсьвяцейшай Багародзіцы. Сёньня, 280 гадоў пазьней, стаіць пытаньне, пра актуальнасьць шанаваньня Багародзіцы.

Некаторыя асьпекты гэтага пытаньня абмяркоўваюцца ў юбілейных багародзічных катэхезах-разважаньнях.
13.09.2010
19 верасня 2010 адбудзецца ў Слоніме святкаванне 280-х угодкаў Каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці Божай280 гадоў таму, 19 верасня 1730 г., адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. (Гэта было свята Раства Багародзіцы па юліянскім каляндары, а розніца паміж каляндарамі юліянскім і грыгарыянскім складала ў XVIII ст. 11 дзён)

Папам Рымскім быў тады Клімент XII (12 VII 1730 – 6 II 1740), але рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бенядыкта ХІII (29 V 1724 – 21 II 1730).
9.09.2010
Акафіст перад Жыровіцкай Іконаю Багародзіцы запісаны на CDУ рамках сьвяткаваньня 280-х угодкаў каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы мінскі грэка-каталіцкі маладзёвы хор “Прасфара” запісаў CD пад назвай “Апякунку нашу песьняю славім” са сьпевам Акафісту перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай.
Акафіст служылі сьвятары: а. Пахом Кавалёў, а. Аляксандр Шаўцоў, а. Яўген Усошын.
Над тэкстам Акафісту працавалі: а. Алесь Аўдзяюк, а. Андрэй Крот, а. Сяргей Стасевіч.

Дыск выдадзены з блаславеньня Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея Гаека.
9.09.2010
Акцыя за маральнае выхаванне моладзіГрупа моладзі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску ўключылася ў сусветную акцыю падтрымкі традыцыйнай сям’і і за маральнае выхаванне дзяцей і моладзі.
Да іх далучылася моладзь з іншых грэка-каталіцкіх парафій у Беларусі.
8.09.2010
Маці Божая Жыровіцкая, 1751 годМаці Божая Жыровіцкая, 1751 год8-га верасня 1730 г. адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
Гэта акт выяўляў глыбокую пашану Беларускага Народу да Найсьвяцейшай Багародзіцы.
На працягу стагоддзяў перад гэтай Іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці Еднасці хрысціянаў.
8.09.2010
Распачаўся Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010»7 верасня ўжо з самай раніцы сонечная мінская архікатэдра пачала напаўняцца ўдзельнікамі Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010». Стартам мерапрыемства стала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебравалі літургію Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.
6.09.2010
Фільм пра экзарха грэка-католікаў Расіі7 верасьня 2010 распачынаецца фестываль хрысьціянскіх фільмаў "MAGNIFICAT'2010". У конкурснай праграме фестываля бяруць удзел больш за 40 аўтарскіх прац - дакументальных фільмаў, анімацыйных стужак, тэлеперадач. Сярод іх і фільм пра жыцьцё і сьмерць Экзарха Леаніда Фёдарава, кіраўніка рускай Грэка-каталіцкай Царквы пачатку ХХ стагоддзя. Выкарыстаны відэаматэрыялы візітацыі Папы Яна Паўла ІІ ва Украіну і ўслаўленьня ім Экзарха Фёдарава. Як вядома, экзарх Леанід Фёдараў (блаславёны сьвятамучанік) акрамя Расіі нёс пэўны час пастырскае служэньне ў Магілёве.
Запрашаем на прагляд гэтага цікавага фільма.
Фільм пачнецца ў 18:28 у Чырвоным касьцёле.
6.09.2010
Заўтра распачнецца VI Міжнародны фестываль «Magnificat-2010»Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010» сёлета распачнецца 7 верасня ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). У 10.00 распачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў. У 11.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Затым фестываль працягне сваю працу ў Глыбокім, Удзеле і Івесі (Віцебская дыяцэзія). Завершыцца — 11 верасня.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier