Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.04.2008
15 студзеня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра заснаваньне новага экзархату ў Луцку і пра прызначэньне а. Язафата Алега Гавэр яго экзархам. У склад новага экзархату уваходзяць Валынская і Ровенская вобласьці. Рэзідэнцыя экзарха знаходзіцца ў Луцку.
6.04.2008
У суботу, 5 красавіка, у нашай парафіі адбыўся семінар для панамароў Алтарнага брацтва. У ім узялі ўдзел 10 служкаў з парафіяў г. Менску.
3.04.2008
Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна
2 красавіка споўнілася ўжо тры гады, як памёр Папа Ян Павел ІІ – першы Папа славянін, місіянер Божай Міласэрнасьці, Ян Павел Вялікі. У гэты дзень у Чырвоным Касьцеле была адслужана Імша ў намеры яго хуткай беатыфікацыі.
31.03.2008
Парафіяльнае сьвята ў Маладэчне
У Нядзелю Тамаша, Нядзелю Божай Міласэрнасьці ў Маладэчанскай парафіі Хрыста Чалавекалюбца адбылося урачыстае Багаслужэньне. З Менску, ужо традыцыйна, на сьвята прыбылі пілігрымы. Менская моладзь, гэтым разам не як звычайныя пілігрымы, але як частка Міжпарафіяльнага грэка-каталіцкага хору “Прасфара”, распачала ўрачыстасьць сьпевам Акафісту Імю Ісусаваму. Літургічная абслуга таксама была незвычайнай, прыслугоўвалі сэмінарысты з Менску і Віцебску.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier