Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
Пошук
нядзеля
СЬНЕЖНЯ |
Нядзеля 27-я |
2.02.2010 |
25.01.2010 |
23.01.2010 |
15.01.2010 |
14.01.2010 |
14.01.2010 |
13.01.2010 |
7.01.2010 |
![]() Шчыра віншуем са Сьвятам Раства Хрыстовага нашых братоў – грэка-католікаў Украіны ды ўсіх грэка-католікаў, хто сьвяткуе паводле юліянскага календара. Віншуем усіх наведвальнікаў нашага сайта. Віншуем нашых братоў – вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія адзначаюць Раство Хрыстова 7 студзеня. Няхай сьвятло Божай Праўды, што зьзяе з Віфлеему, прасьвятляе ўсіх людзей добрай волі. І няхай малітвы Жыровіцкай Маці Божай, шанаванай вернікамі Беларусі і Ўкраіны, спадарожнічаюць усім у Новым 2010 Годзе. Усім наведвальнікам сайта www.svjazep.org жадаем вялікага супакою сэрца, радасьці і надзеі. Хрыстос нарадзіўся – Яго славім! |
6.01.2010 |
6.01.2010 |