Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


5.12.2008
Адышоў да Госпада Патрыярх Алексій ІІ
5 сьнежня 2008 г. адышоў да Госпада - на 80-тым годзе жыцьця - Першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ. «Сьвяцейшы Патрыярх памёр у сваёй рэзідэнцыі ў Перадзелкіна», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Маскоўскага Патрыярхату сьвятар Уладзімір Вігілянскі.

4 сьнежня 2008 г. ва ўрачыстасьць Уваходу ў храм Багародзіцы, Патрыярх Алексій ІІ адслужыў сьвяточную Боскую Літургію ва Успенскім саборы Крамля.

Плануецца, што адпяваньне заснулага Парыярха Алексія ІІ адбудзецца ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, у якім прыме ўдзел таксама Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
23.11.2008
“ПАДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ!”
50 год сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

“Падзякуем Госпаду!” - словы, якімі раcпачынаецца візатныйская анафара (эўхарыстычная малітва) – добра аддаюць духоўную існасьць падзячнай Службы, якую ў нядзелю 23 лістапада 2008 году – у 50-тыя ўгодкі сваіх сьвятарскіх свячаньняў, служыў у менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены мітрафорны пратаярэй Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа. Ён узначаліў Боскую Літургію ў саслужэньні Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі і настаяцеляў менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў: пратапразьбітара Андрэя Абламейкі, а. Казіміра Ляховіча, а. Пахома Кавалёва ды а. Яўгена Усошына. Канцэлебраваў таксама Дэкан Серабранскага рымска-каталіцкага дэканату кс. Ігар Лашук. Прысутнічалі на Боскай Літургіі Дастойны Ўладыка Антоні Дзям’янка і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла сьвятых Сымона і Алены.
23.11.2008
Знак і зарука нашай еднасьці з Богам і паміж сабою
Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Працягваем разважаньні мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў Замежжа, з ягонай кніжкі “Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай з нагоды Залатога Юбілею сьвятарства.

Асаблівае месца сярод супольных малітваў займае малітва эўхарыстычная, або Боская Літургія, на якой Сам Госпад Хрыстос разам з усёй Царквой і ўсімі яе членамі прыносіць ахвяру хвалы і падзякі (грэцкае слова "эўхарыстыя" азначае "падзяка") Айцу Нябеснаму за ўсе дабрадзействы, і перадусім за дар свайго Адзінароднага Сына.
22.11.2008
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
“Быць сярод Беларускага Народу сьведкамі Паўсюднай Царквы”

Асаэнсаваньні гэтага асаблівага пакліканьня беларускіх грэка-католікаў, а асабліва сьвятароў і семінарыстаў, служыла сустрэча Мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана з сьвятарамі і семінарыстамі БГКЦ ў Менску ў суботу 22 лістапада 2008 году.
22.11.2008
Прымаць Цела і Кроў Хрыстовыя ў сьвятым Прычасьці
Да 50-х угодкаў сьвятарства а. Аляксандра Надсана

Працягваем разважаньні мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў Замежжа, з ягонай кніжкі “Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай з нагоды Залатога Юбілею сьвятарства.

“Я прыняў ад Госпада тое, што і вам перадаў: што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб, і аддаўшы падзяку, разламаў і сказаў: “Бярыце, ешце, гэта Цела маё, што за вас ломіцца: рабіце гэта на ўспамін аба Мне”. Таксама і чашу пасьля вячэры, кажучы: “Гэтая чаша – Новы Запавет у Маёй Крыві. Рабіце так кожны раз, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне”. Бо кожны раз, калі ясьцё гэты хлеб і п’еце гэтую чашу, абвяшчаеце сьмерць Гасподнюю, аж пакуль Ён ня прыйдзе”. (1 Кар 11:23-26).
21.11.2008
НА ШЛЯХУ КАЛЯДНАГА ПОСТУ
21 лістапада - Уводзіны ў сьвятыню Найсьвяцейшай Багародзіцы

“У аснове сьвята Ўводзінаў ў сьвятыню ляжыць старая традыцыя, паводле якое бацькі Найсьвяцейшае Багародзіцы, калі Ёй споўнілася тры гады, прывялі Яе ў сьвятыню ў Ерусалім, дзе Яна заставалася праз некаторы час. Гістарычная праўдзівасьць гэтай традыцыі даволі сумніўная. Царква прапануе нам гэтае сьвята як вобраз вышэйшае праўды, менавіта поўнага прысьвячаньня Богу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ад самых раньніх год Ейнага жыцьця”.
Мітраф. пратаярэй Аляксандар Надсан
21.11.2008
Знак Боскае Міласэрнасьці
Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Разважаньні а. Аляксандра Надсана з кніжкі “Духоўныя настаўленьні”,
выдадзенай з нагоды Ягонага Залатога Юбілею сьвятарства.


“Калі мы вызнаем нашыя грахі, то Ён, будучы верным і праведным, прабачыць нам нашыя грахі і ачысьціць нас ад усялякае няправеднасьці” (1 Ян 1:9).

У тайне Хросту мы атрымалі поўнае вызваленьне ад грахоў. Апостал кажа, што праз хрост мы былі пахаваныя з Хрыстом, каб разам з Ім увайцсьці ў новае жыцьцё (гл. Рым 6:4), і заканчвае: “Так і разумейце, што вы памерлі для граху, а жывеце для Бога ў Хрысьце Ісусе” (Рым 6:11). Гэта аднак, не азначае, што з намі ўсе добра. Хрост не вызваляе нас ад нашых слабасьцяў, пажаданьняў і нахілаў.
20.11.2008
50-ГОДЗЬДЗЕ СЬВЯТАРСКІХ СЬВЯЧАНЬНЯЎ МІТРАФОРНАГА ПРАТАЯРЭЯ АЛЯКСАНДРА НАДСАНА
23 лістапада 1958 году ў Рыме атрымаў сьвятарскія сьвячаньні а. Аляксандар Надсан, сёньня Мітрафорны пратаярэй, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа.

Юбілей 50-годдзя Дастойны Юбіляр адзначае ў Менску ў нядзелю 23 лістапада 2008 году.

14:00 гадз., у касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл),
- Боская Літургія падзякі за 50 год сьвятарства,
якую ўзначаліць Мітрафорны Пратаярэй Аляксандар Надсан.
20.11.2008
Малітва
Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Разважаньні а. Аляксандра Надсана з кніжкі “Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай з нагоды Ягонага Залатога Юбілею сьвятарства.

Усьведамленьне Божай прысутнасьці прыходзіць праз малітву, якую сьв. Ян Дамаскін назваў "узьнясеньнем думкі і сэрца да Бога". Малітва – гэта перш за ўсё сьвядомы зварот чалавека да свайго Творцы. Безумоўна, гэтым яе роля не вычэрпваецца. З усьведамленьнем прыходзіць пазнаньне і нарэшце жаданьне быць заўсёды з Ім, калі мы ўсьлед за псалмістам скажам: "Якое мілае жыльлё Тваё, Госпадзе сілаў! Душа мая ўздыхае і тужыць па двары Гасподнім. Сэрца маё і цела імкнуцца радасна да Бога жывога" (Пс 83).
18.11.2008
Перадкалядны пост – час духовых намаганьняў
У суботу 15 лістапада 2008 г. пачаўся перадкалядны пост, г. зв. Піліпаўка (пост пачынаецца пасьля сьвята сьв. Апостала Піліпа).

У нядзелю 16 лістапада 2008 г. Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў тры грэка-каталіцкія парафіі Цэнтральна-Заходняга Дэканата: Івацэвічы, Баранавічы ды парафію Сьвятога Духа ў Менску, у якіх узначаліў Боскую Літургію.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier