Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


20.12.2008
Памяці Ніны Мацяш
19 сьнежня адышла ў вечнасьць Ніна Мацяш, чалавек сьветлай, прыгожай душы, шчырая беларуска, сяброўка нашай Царквы. Усемагутны Госпад даў ёй вялікія выпрабаваньні, якія яна з годнасьцю вытрывала і вялікі талент, які яна рэалізавала напоўніцу. Творы яе, напоўненыя незвычайнай цеплынёй і любоўю сагравалі душы многіх беларусаў, змушалі задумацца над сваім жыцьцём, вучылі шанаваць і любіць сваю зямлю, сваю мову, Бога.

Вечная памяць!
19.12.2008
Сёньня роўна паўгады ад візіту Яго Эмінэнцыі кардынала Тарчызіо Бэртонэ
Сёньня роўна паўгады ад візіту Яго Эмінэнцыі кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які тады асьвяціў наш Душпастырскі цэнтр. З гэтай нагоды ў Цэнтры сьв. Язэпа наш пробашч, айцец Андрэй Абламейка, адслужыў асаблівы ўдзячны малебен за Сьвятога Айца Бенядыкта ХVІ, Ягонага Дзяржаўнага Сакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ і Ягонага Нунцыя ў Беларусі архібіскупа Марціна Відавіча.

Акрамя таго, сёньня пачалася Дзевятніца – духовая падрыхтоўка да патранальнага сьвята нашай парафіі, таму была адслужана першая частка Акафіста Сьвятому і Праведнаму Язэпу Абручніку Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. На працягу дзевяці дзён будзе брацца адна частка Акафіста і малітва да сьв.Язэпа.
19.12.2008
Рэкалекцыі: дзень другі
Учора ў нашай парафіі скончыліся рэкалекцыі, якія праводзіў а. Андрэй Сідаровіч. Мы прайшлі разам са старазапаветным Абргамам ягоным шляхам веры да спаўненьня абяцаньняў Гасподніх. Пасьля Эўхарыстыі а. Андрэй удзяліў усім прысутным асаблівае блаславеньне. На заканчэньне рэкалекцыяў удзельнікі сабраліся разам на братэрскую агапу.

Сёньня, 19 сьнежня, пачынаюцца рэкалекцыі для парафіяў Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Сьвятога Духа, якія правядзе а. Пахом Кавалёў. Пачатак у 18:30 у дольнай капліцы касьцёла сьвв. Сымона і Алены.
18.12.2008
Рэкалекцыі для нас:
парафія Сьвятога Язэпа і парафія Сьвятога Міколы

У нашым Цэнтры Сьвятога Язэпа прайшоў першы дзень рэкалекцыяў. Айцец Андрэй Сідаровіч прапанаваў паразважаць над асобай старажытнага патрыярха, праайца Абрагама.
Навяртаньне і пакліканьне, давер і блаславеньне...
Дзьве канфэрэнцыі, Боская Літургія і споведзь...

Такім быў першы дзень – сьвяты Язэпе, маліся за нас!
16.12.2008
У Менску завяршыліся перадкалядныя рэкалекцыі для моладзі
Яны праходзілі 14-16 сьнежня 2008 г. ды былі інспіраваныя словамі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, Архібіскупа Марціна Відавіча зь ягонага Пасланьня да грэка-католікаў Беларусі, ад 13 ліпеня 2208 году:
Заахвочвае нас любоў Хрыста,
Які, палюбіўшы сваіх, да канца іх палюбіў
(пар. Ян 13,1).

Гэты былі духоўныя практыкаваньні, вечары духоўных настаўленьняў, супольнай малітвы, чытанньня ды тлумачэньня Слова Божага, сьведчаньняў хрысьціянскага служэньня маладых людзей.
15.12.2008
Служыцель
Вось чаго я ніколі сабе ўявіць ня мог, дык гэта таго, што жвавага, з жывымі, быстрымі вачыма, не пазбаўленага артыстычных здольнасьцяў рагатуна празь нейкі час буду называць бацюшкам.

А ён нейк хутка – ці не пад уплывам свайго большага брата Сяргея? – стаў царкоўным чалавекам.

У 1990 годзе на Бацькаўшчыне толькі-толькі пачала адраджацца Унія, а ўжо ў 1991 годзе прэфэкт Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў паківаў беларусам і ўкраінцам пальцам: каб больш такога не было. Гэта значыць, каб не высьвячалі на дыяканаў надта маладых людзей. Бо і праўда, у траўні 1991-га, калі яго высьвяціў біскуп Сафрон Дмытэрка, дыякан грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа ў Менску толькі што ўступіў у дваццаць другі год жыцьця.
14.12.2008
10-годдзе сьвятарства айца Андрэя Абламейкі
У нядзелю, 14 сьнежня, сабраўшыся разам на нядзельнай Эўхарыстыі, мы віталі нашага пробашча айца Андрэя Абламейку з 10-годдзем сьвятарскіх сьвячаньняў, якія ён атрымаў 16 сьнежня 1998 году ў Любліне з рук Мітрапаліта Яна Мартыняка.
З гэтай нагоды парафіяне падаравалі айцу ікону сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага разам са словамі ўдзячнасьці за гэтыя гады ахвярнага служэньня вернікам не толькі нашай парафіі, але і ўсёй Царквы.
Зычым дарагому айцу Андрэю Божага блаславеньня, мудрасьці, моцнага здароўя, энэргіі, багатага плёну ў працы на Божай ніве.
Няхай Бог узнагародзіць і блаславіць Вас, Ойча, на многія леты!

Усе наведнікі нашага сайту могуць таксама пакінуць словы віншаваньня ў нашай гасьцёўні.
13.12.2008
ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009
Кароткі нарыс гісторыі Менскага дэканату.

Выйшаў з друку традыцыйны грэка-каталіцкі ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2009.
У гэтым годзе ён носіць тытул “Крыж Хрыста – знак любові”.

Падрыхтавала Каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятога Мікалая ў Менску.
Душпастыр гэтай парафіі –а. Яўген Усошын склаў літургічную частку каляндара (у тым ліку спісак багаслужбовых біблійных чытанньняў) ды каляндар памятных датаў.

Выдала каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку.
11.12.2008
Падрыхтоўка да сьвятаў Раства Хрыстовага
Рэкалекцыі для хрысьціянскай моладзі і ўсіх тых, хто шукае Бога
Менск, 14-15-16.XII.2008 г.


9 гадоў у сьвятле Слова Божага


Засталося 9 гадоў да Юбілею 500-годдзя выданьня
Францішкам Скарынам беларускай БІБЛІІ.

Важна, каб у рамках духовай падрыхтоўкі
да гэтага Юбілею хрысьціяне Беларусі
пастаянна адкрывалі багацьце Слова Божага,
чытаючы яго на роднай мове.


”Любоў Хрыста заахвочвае нас” (2 Кар 5, 14)
10.12.2008
Перадкалядны пост – час духовых практыкаваньняў
14 - 21 сьнежня 2008 г.
Тыдзень перадкалядных рэкалекцыяў ў г. Менску


Слова спрадвечнае з Айцом і Духам,
ад Дзевы народжанае дзеля збаўленьня нашага,
усхалім верныя, і паклонімся Яму
(трапар, тон 5).

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier