Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
чацьвер
ЖНІЎНЯ |
27.06.2008 |
26.06.2008 |
![]() Паданьне сьцьвярджае, што ў XV стагоддзі ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі (грэцкі арыгінал XIV стагоддзя) была скрадзена нейкім купцом са сьвятыні на высьпе Крыт ды прывезена на караблі ў Рым. Падчас падарожжа на моры здарылася бура, і жыцьцё пасажыраў апынулася ў небясьпецы. |
20.06.2008 |
8.06.2008 |
5.06.2008 |
Агульная інтэнцыя: Каб кожны хрысьціянін умацоўваў глыбокае асабістае сяброўства з Хрыстом і дзякуючы гэтаму мог перадаваць кожнаму чалавеку, якога сустрэне, сілу Яго любові. Місіянерская інтэнцыя: Каб Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс у Квэбэку (Канада) дапамог глыбей усьвядоміць, што Эўхарыстыя зьяўляецца сэрцам Царквы і крыніцай евангелізацыі. |
5.06.2008 |
5.06.2008 |
28 траўня споўнілася 90 гадоў найстарэйшаму беларускаму сьвятару ў замежжы айцу Кастусю Маскаліку. Пакручастыя лёсы ваеннага пакаленьня кідалі айца Кастуся па шырокім сьвеце, але ня здолелі пахіснуць ягонае глыбіннае беларускасьці. |
30.05.2008 |
26.05.2008 |
21-23 траўня 2008 г. на плошчы Данілы Галіцкага ў Львове, адбылася малітоўная акцыя “Кніга міру”, удзел у якой прыняла моладзь розных хрысьціянскіх канфесіяў. Мэта акцыі – аб’яднаць у супольнай малітве маладых людзей розных канфесіяў, сьведчыць пра Хрыста і Яго любоў у жыцьці кожнага чалавека. |
26.05.2008 |
У нядзелю, 25 траўня, нашыя парафіяне далучыліся да урачыстай працэсіі рыма-каталіцкіх вернікаў, якая была прысьвечана ўшанаваньню Сьвятых Дароў (Сьвята Божага Цела). Пасьля Сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Роха на Залатой Горцы, сьвятары і вернікі прайшлі са Сьвятымі Дарамі па праспекту Незалежнасьці да Чырвонага Касьцёла, а потым па вул. Інтэрнацыянальнай да рыма-каталіцкай катэдры. На гэтым шляху працэсія чатыры разы прыпынялася дзеля чытаньня Евангельля і слуханьня казаньняў. Першы раз – на плошчы Перамогі, другі – перад палацам Рэспублікі, трэці – перад Чырвоным Касьцёлам і чацьвёрты – перад катэдрай. Надвор'е было не найлепшым, але яно не перашкодзіла шматлікім вернікам засьведчыць сваю паўсюдную хрысьціянскую веру беларускай сталіцы. |