Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ЛІСТАПАДА |
сьвятога Яна Міласьцівага, патрыярха Александрыйскага; вялебнага Ніла |
| 15.01.2025 |
| 13.01.2025 |
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сакратаром Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі стаў монсіньёр Карло Марыя Пальвані, які раней займаў пасаду падсакратара гэтай ватыканскай установы. Святы Айцец надаў яму таксама тытул арцыбіскупа. |
| 11.01.2025 |
| 8.01.2025 |
Заўпакойная Літургія ў Мінску, у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа - у пятніцу, 10 студзеня ў 18:30. |
| 8.01.2025 |
| 7.01.2025 |
| 7.01.2025 |
| 2.01.2025 |
| 2.01.2025 |
Як адзначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, які сёння працягвае распачатую тады місію, упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў эфіры Ватыканскага радыё ў вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да цяперашняга часу. |
| 29.12.2024 |






Сёньняшняе чытаньне:

Пахавальная Служба за новаспачылага архімандрыта Клаўдзія (P. Claude Robinet SJ) адбудзецца ў храме св. Яна Берхманса (Sint-Jan Berchmanskerk, Collège Saint-Michel) ў Брусэлі ў суботу, 11 студзеня 2025 а 10:00 гадз. 