Пошук

Каляндар

 


18.05.2020

Папа Францішак пра св. Яна Паўла ІІ: "Чалавек малітвы, блізкасці і справядлівасці"У 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ, 18 мая 2020 г., Францішак узначаліў св. Імшу ля магілы Папы, у капліцы св. Себасцьяна ватыканскай базылікі св. Пятра.

 

Літургія трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. Са Святым Айцом Эўхарыстыю канцэлебравалі: кардынал Анджэла Камастры, Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан і архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, кардынал Конрад Краеўскі, Апосталькі элемазінарый, арцыбіскуп Пьера Марыні, кіраўнік Папскай службы літургічных цэлебрацый падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ, арцыбіскуп Ян Рамэа Паўлоўскі, кіраўнік Трэцяй секцыі Дзяржаўнага сакратарыята.

 

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на словы рэспансарыйнага псальма: “Пан любіць свой народ”. Ён заўважыў, што, калі Пан з любові скіроўваў да ізраільцян прарока, яны казалі: “Пан адведаў свой народ”. Тое ж казалі і людзі, якія ішлі за Езусам, калі бачылі Яго цуды.

16.05.2020

ДА СТАГОДДЗЯ НАРАДЖЭННЯ ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ (1)Ян Павел II і Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы [1]

 

1. Словы Яна Паўла II: "Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!", прамоўленыя падчас Інаўгурацыі яго пантыфікату, 22 кастрычніка 1978 г., былі прынятыя з асаблівай увагай Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама на Балканах. На самай справе, у той час усе гэтыя Цэрквы былі "закрытыя" камуністычнымі рэжымамі і пакінутыя ў забыцці многімі на Захадзе.

Дзейнасць Усходніх Каталіцкіх Цэркваў візантыйскай традыцыі ад Львова, Кіева і Мінска да Ужгарада, Альбы Юліі (у Румыніі) і да Паўднёвай Албаніі, была прыпынена, іх структуры былі знішчаны.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier