Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея


1.01.2026
Папа Леў XIV: пачнём эпоху міру і сяброўства паміж народамі1 студзеня 2026 года, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і 59-ы Сусветны дзень міру, Леў XIV заклікаў распачаць эпоху міру і сяброўства паміж усімі народамі і маліцца аб усіх пацярпелых ад гвалту і болю.

 

“Дарагія браты і сёстры, з Новым годам! Па меры таго, як паўтараецца рытм месяцаў, Пан заклікае нас абнавіць наш час, распачаўшы нарэшце эпоху міру і сяброўства паміж усімі народамі. Без гэтага імкнення да дабра не было б сэнсу перагортваць старонкі календара і весці нашы дзённікі”, - сказаў Леў XIV падчас малітвы “Анёл Панскі”.

31.12.2025

Гімн падзякі Богу на завяршэнне годаTe, Deum, laudamus (Песьня хвалебная сьв. Амбражэя)

(Тон 3)

Цябе, Бога, хвалім, Цябе, Госпада, вызнаем,

Цябе, спрадвечнага Айца, уся зямля ўзьвялічвае.

Табе ўсе анёлы, Табе нябёсы і ўсе сілы,

Табе хэрувімы і сэрафімы несьціханымі галасамі ўсклікаюць:

Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Бог Сілаў,

неба і зямля поўныя хвалы Тваёй!

Цябе слаўны апостальскі збор, Цябе хор пачэсных прарокаў,

Цябе сьветлая мучанікаў грамада хваліць.

Цябе па ўсім сьвеце прапаведуе Сьвятая Царква

– Айца недасяжнае велічы;

роўнага славаю Твайго адзінароднага праўдзівага Сына,

і Сьвятога Суцяшальніка Духа.

Ты, Хрысьце – Уладар славы, Ты – Айца спрадвечны Сын;

Ты дзеля збаўленьня сьвету стаўся чалавекам,

не пагардзіўшы дзявочым улоньнем.

Ты скрышыў джала сьмерці

і адчыніў верным валадарства нябеснае.

Ты сядзіш па правай руцэ Бога ў славе Айца

і прыйдзеш зноў як судзьдзя.

Просім Цябе, дапамажы слугам Тваім,

якіх Ты выкупіў сваёй пачэснай крывёю,

і зрабі іх дастойнымі разам са сьвятымі Тваімі

валадарыць у вечнай славе Тваёй.

Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх, і блаславі набытак Твой,

кіруй імі і ўзьнімі іх на вякі.

Будзем штодня бласлаўляць Цябе

і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.

Дай, Госпаде, у гэты дзень захавацца нам без граху.

Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі.

Хай міласэрнасьць Твая спачыне на нас,

бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

На Цябе, Госпадзе, спадзяемся:

хай не пасаромеемся давеку. Амін.

30.12.2025

ГРЭКА-КАТАЛІЦКІ ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2026Каляндар выдала Грэка-каталіцка парафія святапакутніка Язафата ў г. Полацк. Ён выдадзены ў рамках Душпастырскай праграмы "Orientale Lumen 2033", падрыхтаваны ў парафіях у Гародні і ў Берасці: Складальнік літургічнай часткі - а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст; Складальнік памятных датаў - Ігар Бараноўскі; Дызайн вокладкі - Кірыл Кудакоў. 

 

2026-greek-catholic-calendarium.pdf [934.22 Kb] (запамповак: 5)

30.12.2025
Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень міру18 снежня было апублікавана пасланне Папы Льва ХІV на 59-ы Сусветны дзень міру. У ім Папа, першымі словамі якога пасля абрання Біскупам Рыма, было прывітанне Уваскрослага «Спакой вам», разважае пра мір як адсутнасць вайны, апелюючы да больш шырокай евангельскай катэгорыі спакою.
29.12.2025

Пантыфік да супольнасці "Тэзэ": стаць пілігрымамі міру і даверуШчодрая гасціннасць, якую моладзь атрымае ў Парыжы ад вернікаў і людзей добрай волі, стане моцным пасланнем свету, - адзначыў Леў XIV у лісце да супольнасці "Тэзэ" з нагоды экуменічнай сустрэчы ў сталіцы Францыі.

 

48-я Еўрапейская сустрэча, арганізаваная Супольнасцю "Тэзэ", сёлета пройдзе ў Парыжы з 28 снежня 2025 года да 1 студзеня 2026 года.

27.12.2025

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Божага НараджэнняПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

«У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй, — гаворыцца ў віншаванні. — Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам».

26.12.2025

СУЦЭЛЬНЫ ТЫДЗЕНЬ: 25 снежня 2025 - 4 студзеня 2026У візатныйскай царкоўнай дысцыпліне ў гэты святочны перыяд няма традыцыйных аднадзённых пастоў у сераду і пятніцу, можна есці любую ежу. 

 

5 студзеня 2026 дзень посту перад святам Богаз'яўлення.

24.12.2025

Віншавальнае Слова Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) на Свята Раства Хрыстовага 2025.

 

"Слава на вышынях Богу а на зямлі мір людзям добрай волі!" Раство Хрыстовае - Уцелаўленне Спрадвечнага Слова Божага прыносіць чалавецтву дар міру. Варта прыняць гэты дар з верай, надзеяй, любоўю.

 

23.12.2025

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2025г. ў г. Мінску


СЕРАДА, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы, пр-т Незалежнасці 44А

 

гадз. 18:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага 

Блаславенне каляднай прасфоры


***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

і Парафія Святога Духа
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 20:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Блаславенне каляднай прасфоры

23.12.2025

Калядны заклік Цэркваў ЕрусалімаНа Блізкім Усходзе, які ўсё яшчэ ахоплены канфліктамі і нестабільнасцю, мясцовыя патрыярхі і кіраўнікі Цэркваў Ерусаліма апублікавалі традыцыйнае каляднае пасланне. Ерархі пацвярджаюць, што мір не можа зводзіцца да простага спынення агню, але павінен суправаджацца справядлівасцю, прымірэннем і павагай да асноўных правоў.

 

Тэкст адкрываецца спасылкай на Пасланне да Габрэяў: «Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Ісуса, пачынальніка і завяршальніка веры». Хрысціянскія лідары заклікаюць вернікаў заставацца стойкімі ў надзеі нават у хвіліны найвялікшых цярпенняў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.