Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


6.02.2025
Сусветная Рада Цэркваў пра агульную дату святкавання ВялікадняГенеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Джэры Пілэй з удзячнасцю ўспрыняў заклікі хрысціянскіх лідараў да ўсталявання адзінай даты святкавання Вялікадня.

 

Нядаўна Папа Францішак на заканчэнні 58-га Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян у Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі ў Рыме заклікаў усіх хрысціян дасягнуць прагрэсу ў пытанні агульнай даты Вялікадня.

4.02.2025

У Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне айца езуіта2 лютага ў катэдры Перамянення Пана ў Новасібірску адбылося біскупскае пасвячэнне а. Штэфана Ліпке SJ, паведамляе сайт jezuity.by.


Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел біскупы з Расіі, Казахстана і Турцыі, узначаліў ардынарый дыяцэзіі Перамянення Пана біскуп Іосіф Верт SJ. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыя з Польшчы на ​​чале з айцом-правінцыялам Збігневам Ленчкоўскім SJ, а таксама езуіты, якія працуюць у Віцебску, Бішкеку, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Томску і Новасібірску, прадстаўнікі пасольства Германіі. З радзімы прыехалі родныя а. Штэфана: ягоныя бацькі і цётка.

31.01.2025
Кардынал Клаўдыё Гуджэроці завяршыў візіт у СірыюПасланнік Францішка завяршыў сваё падарожжа ў Сірыю. Ён наведаў Дамаск, Алепа, Хомс, а таксама манаскую супольнасць Мар Муса. Асноўная мэта місіі – данесці любоў і падтрымку Папы мясцовым вернікам і духавенству, а таксама засведчыць яго блізкасць да ўсяго сірыйскага народа.

 

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэч з сірыйцамі, якія сутыкаюцца з вялікімі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: шырока распаўсюджанай беднасцю, адсутнасцю вады, электрычнасці і ацяплення, нявызначанасцю будучыні. Нягледзячы на стан прастрацыі, у якім цяпер знаходзяцца людзі, пасланне Францішка аб блізкасці было ўспрынята як бальзам для душы. "Калі вы прыносіце прывітанне і суцяшэнне Папы, гэта мае вельмі моцны ўплыў на людзей”, - адзначыў іерарх.

29.01.2025

У Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў прайшло экуменічнае набажэнства з удзелам біскупа Гуляя25 студзеня ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў духавенства і вернікаў розных хрысціянскіх канфесій.


Набажэнства адбывалася ў свята Навяртання святога апостала Паўла, на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які штогод праводзіцца з 18 па 25 студзеня.

26.01.2025
Пантыфік: Касцёл гатовы прыняць агульную для ўсіх дату Вялікадня25 студзеня 2025 года ў рымскай Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі Францішак узначаліў Нешпары з нагоды свята Навяртання апостала Паўла. Падзея завяршыла LVIII Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян.

 

У малітве ўдзельнічалі прадстаўнікі праваслаўнай, англіканскай і іншых хрысціянскіх супольнасцей.

26.01.2025

Святы Мікалай – нястомны заступнік Еднасці хрысціянаўБазыліка св. Мікалая Цудатворцы ў італьянскім горадзе Бары, з’яўляецца каштоўным  месцам малітвы для хрысціян розных трыдыцый ды канфесій. 24 студзеня 2025 г. экуменічная малітва міжнарожнай і міжканфесійнай пілігрымкі прайшла з удзелам вернікаў з Беларусі. 


Па запрашэнні рыма-каталіцкага мітрапаліта Бары-Бітонта архібіскупа Язэпа Сатрыяна ў экуменічнай малітве ўдзельнічалі архімандрыт Сяргей (Гаек) і а. Аляксандр Шыбека, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі св. Мікалая Цудатворцы ў Мінску.

24.01.2025
Кардынал Кох: Нікейскі Сабор – фундамент хрысціянскай еднасціУ 2025 годзе хрысціянскі свет адзначае 1700-годдзе Першага Нікейскага Сабора. Кардынал Курт Кох падкрэслівае яго ключавое значэнне для сучаснага экуменічнага дыялогу і еднасці хрысціян.

 

У сваім грунтоўным артыкуле кардынал Курт Кох разглядае шматлікія аспекты Нікейскага Сабора, які адбыўся ў 325 годзе. Яго значэнне выходзіць далёка за межы свайго часу і застаецца актуальным для сучаснага хрысціянства.

23.01.2025
Кардынал Гуджэроці: настаў час салідарнасці, а не тэалагічных спрэчакПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў даў вялікае інтэрв’ю, у якім прадставіў пастырскі дапаможнік, прысвечаны Юбілею, а таксама паразважаў аб актуальных падзеях у свеце.

 

12-14 мая 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей Усходніх Цэркваў. Ватыканская дыкастэрыя падрыхтавала дапаможнік, які знаёміць вернікаў з духоўнымі і культурнымі традыцыямі ўсходняга хрысціянства. Юбілей можа праліць святло на багацце гэтых традыцый, што асабліва важна ў час сур'ёзных выпрабаванняў для Цэркваў у такіх рэгіёнах, як Блізкі Усход, Украіна, Егіпет, Эфіопія, Эрытрэя.

23.01.2025

23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх  падляшскіх мучанікаў з ПратулінаУ гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. 

 

Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў - гэта насеньне Царквы. 

17.01.2025

Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаўШтогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) - восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй.

 

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах традыцыйна пачынаецца 16 студзеня - у свята Ўшанавання кайданаў Апостала Пятра ды працягваецца да 25 студзеня - свята Навяртання Апостала Паўла. 


Душпастырскія і багаслужбовыя дапаможныя матэрыялы рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству ў супрацоўніцтве з адпаведнай камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў. Матэрыялы для экуменічных малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі браты і сёстры манаскай Супольнасці Бозэ (Bose) на поўначы Італіі.

 

Тэма Тыдня малітваў 2025: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26).


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier