Пошук
Нядзельнае казаньне
субота
САКАВІКА |
24.05.2008 |
22.05.2008 |
22 траўня 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра тое, што Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы пра прызначэньне айца Тараса Сэньківа, настаяцеля Чыну братоў меншых сьвятога Францішка з Паўлы “Мінімі”, дапаможным біскупам Стрыйскай епархіі, надаючы яму тытулярны пасад Січэны (Siccenna). |
19.05.2008 |
14.05.2008 |
У аўторак 13 траўня ў 5-я ўгодкі стварэньня грэка-каталіцкага Апостальскага Экзархату ў Рускім Керэстуры (Сербія), экзарх Уладыка Дзьюра Джуджар, прэшаўскі архібіскуп мітрапаліт Уладыка Ян Бабяк SJ і братыслаўскі епарх Уладыка Пётр Руснак адслужылі архіярэйскую Боскую Літургію ў марыйным санктуарыі Водзіца, які знаходзіцца ў сербскім аўтаномным краі Ваяводзіна. Напрыканцы Літургіі да вернікаў звярнуўся Апостальскі Нунцый у Сербіі архібіскуп Эўджэніо Збарбаро: ,,Найсьвяцейшая Багародзіца заўсёды паклікана дапамагаць вам і прасіць у Сына, каб перамяніў ваду чалавечай слабасьці ў віно Божай моцы ў вашым жыцьці”. Пра стварэньне Экзархату ён зазначыў, што ніводная структура Царквы не ствараецца з бюракратычнай мэтай, яна паклікана больш эфектыўна абвяшчаць Евангельле ў гэтым сьвеце. |
12.05.2008 |
Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня аднаўленьня студыцкага манаства ва Ўкраіне. З гэтай нагоды 3 траўня 2008 г. у канферэнц-залі Львоўскага палаца мастацтваў прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная памяці архімандрыта Кліменція Шаптыцкага. |
11.05.2008 |
11 траўня нашая парафія сьвяткавала Зыход Сьвятога Духа. У рамках сьвята была зарганізавана праграма чуваньня. |
9.05.2008 |
2.05.2008 |
На працягу мінулых месяцаў грэка-каталіцкія Цэрквы на Украіне, у Грэцыі ды ў Венгрыі атрымалі новых біскупаў. Ніжэй даем кароткую інфармацыю пра гэтыя радасныя і для нас падзеі. |
24.04.2008 |
20.04.2008 |
У нашай парафіі ў Нядзелю Самаранкі, 20 красавіка, адбылася вялікая ўрачыстасьць: да новага жыцьця ў Хрысьце нарадзілася спадарыня ІРЫНА КЛІМКОВІЧ. Прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку разам з с. Вікторыяй, яна прыняла Таямніцы Хросту і Мірапамазаньня, які зьдзейсьніў падчас нядзельнай Боскай Літургіі айцец Яўген Усошын. Віншуем і зычым Божага блаславеньня, багатых дароў Духа Сьвятога, вытрываласьці і мужнасьці на шляху хрысьціянскага жыцьця! |