Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЛІПЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


12.05.2012
Працягваецца малітоўны ўспамін ахвяраў вайны7-10 траўня на Беларусі быў быў з візітам Сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Кірыл (Васіль). Візіт быў прысвечаны малітоўнаму ўспаміну мучаніцкага подзвігу экзарха беларускіх грэка-католікаў а. Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на Палессі і Гарадзеншчыне ў 1942-43 гадах. Яго Высокадастойнасць памаліўся ў храмах Слоніма і Івацэвічаў – месцах успаміну ахвяраў нацысцкага пераследу на Палессі і Гродзеншчыне, і ў мемарыяльным комплексе Хатынь – месцы нацыянальнага ўспаміну ўсіх бязвінных ахвяраў Другой Сусветнай вайны.

Малітоўны ўспамін Мучаніцкага подзвігу працягваецца. 13 траўня на парафіяльным свяце гарадзенскай парафіі Маці Божай Фацімскай і 20 мая на парафіяльным свяце св. Кірыла і Мятода ў Баранавічах.
10.05.2012
Слово Его Высокопреосвященства Митрополита Филарета на встрече с представителями Католической Церкви в Минском Епархиальном управлении Белорусской Православной Церкви 10 мая 2012 г.10 мая 2012 года в конференц-зале Минского Епархиального управления состоялась встреча Патриаршего Экзарха всея Беларуси Митрополита Минского и Слуцкого Филарета с представителями Римско-Католической Церкви. Во встрече приняли участие секретарь Конгрегации Римской курии по делам Восточных Церквей архиепископ Кирилл Василь, Апостольский нунций в Республике Беларусь архиепископ Клаудио Гуджеротти, а также апостольский визитатор для греко-католиков Беларуси архимандрит Сергей (Гаек).
10.05.2012
Прадстаўнік Ватыкана маліўся з вернікамі Мінска9 мая ў межах візіту ў Беларусь сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль прыняў удзел у літургіі ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Узначаліў Імшу Апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці.

Чырвоны касцёл, як заўважыў арцыбіскуп Кірыл, з’яўляецца сімвалам горада Мінска і каталіцкай супольнасці. Сімвалічна таксама, што пад яго дахам моляцца католікі як лацінскага, так і ўсходняга абраду. Грэка-Каталіцкая Царква, як падкрэсліў ватыканскі іерарх, злучана з глыбокімі каранямі нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў і вынікае з ідэі адзінства Цэркваў.
9.05.2012
Казанне Высокадастойнага Архібіскупа Кірыла падчас святой Імшы ў Мінску – 9 траўня 2012 г. (касцёл святых Сымона і Алены)Некаторы час таму, ў сутарэннях гэтага храму, мы адчынілі выставу прысвячаную “уніяцкай” сакральнай архітэктуры, абазначыўшы гэтым гістарычным тэрмінам перыяд станаўлення і розквіту Грэка-Каталіцкай Царквы на Беларусі. Выявы гэтых цэркваў, старажытных або новых, узведзеных ці зруйнаваных, адноўленых, змененых і рэстаўраваных – усё гэта спанукае нас застанавіцца над глыбокай повяззю практычнай, але таксама і духоўнай, псіхалагічнай, сімвалічнай, што існуе паміж будынкам, прызначаным для богаслужэння і самім богаслужэннем, паміж месцам, дзе збіраецца хрысціянская супольнасць і самой супольнасцю. Гэтая застанова яшчэ больш натхняецца фактам, што мы знаходзімся ў такім прыгожым і важным для каталіцкай прысутнасці ў гэтым горадзе храме – у касцёле святых Сымона і Алены, які называецца таксама Чырвоным касцёлам. Гэты храм ёсць адным з сімвалаў і помнікаў горада Мінска, але таксама і ўсёй каталіцкай супольнасці беларускага народу. Сілаю факту, што пад аднім дахам суіснуюць дзве каталіцкія грамады – больш колькасная лацінскага абраду, як таксама і грэка-каталіцкая, набывае глыбокай духоўнай вартасці – як знак братэрскай гасціннасці з боку больш моцнай у адносінах да той, што ў гэтым моманце здаецца слабейшай, як таксама сілаю сімвалічнай і гістарычнай лучнасці.
9.05.2012
Арцыбіскуп Кірыл Васіль: на беларускай зямлі сустракаецца Усход і Захад«Значэнне традыцыі хрысціянскага Усходу для Сусветнага Касцёла» — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале мінскага Чырвонага касцёла арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Ватыканскі іерарх прабывае ў нашай краіне з 7 па 10 мая па запрашэнні Міністэрства замежных спраў.

Канферэнцыя стала магчымасцю распавесці католікам лацінскага абраду пра ўсходніх хрысціянаў. Таму ўдзел у ёй прынялі святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты і вернікі як лацінскага, так і ўсходняга абраду.
9.05.2012
Паніхіду ў Хатыні ўзначаліў прадстаўнік Святога Айца9 мая, калі адзначаецца Дзень перамогі, у Хатыні (мемарыял) адбылася паніхіда за ахвяр ваеннага ліхалецця з удзелам арцыбіскупа Кірыла Васіля, сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, католікаў заходняга і ўсходняга абрадаў, прадстаўнікоў улады.

Ватыканскі іерарх выказаў радасць, што наведвае Беларусь менавіта ў гэтыя дні, а таксама мае магчымасць памаліцца разам з беларускай супольнасцю за душы тых, хто загінуў у ваенныя часы. «Хатынь — гэта месца, дзе лепш можаш зразумець дух і душу, бо яно нагадвае пра смерць і боль. Але тут нараджаецца таксама надзея, бо ёсць яскравае ўсведамленне — дабро перамагло зло», — падкрэсліў арцыбіскуп Васіль, адзначыўшы, што надзея — рыса, якая адрознівае беларускі народ, які з надзеяй заўсёды ідзе наперад.
8.05.2012
Казанне Высокадастойнага Архібіскупа Кірыла падчас Боскай Літургіі ў ІвацэвічахХРЫСТОС УВАСКРОС!

Ваша Эксцэленцыя Апостальскі Нунцый, мансеньёр Гуджэроцці, дастойны Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей (Гаек), дарагія святары, браты і сёстры, асабліва вернікі парафій Івацэвічы і Баранавічы, паважаныя прадстаўнікі свецкіх уладаў, дарагія вернікі і пілігрымы абодвух абрадаў.

Мы сабраліся тут сёння, каб успомніць падзеі і асобы мінулага, але кожны успамін стаецца таксама магчымасцю лепш зразумець наш цяперашні час і каб планаваць нашую будучыню.
8.05.2012
Ватыканскі герарх наведаў Слонім і ІвацэвічыПадчас візыту ў Беларусь сакратар Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль наведаў Слонім і Івацэвічы.

Там ён узначаліў службы ў памяць закатаванага гестапа грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак у Івацэвіцкім раёне.

Пра наведваньне сакратаром Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў Слоніму і Івацэвічаў распавядае грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Крот:

«У першую чаргу ягоны візыт зьвязаны з ушанаваньнем памяці экзарха Антона Неманцэвіча, зьверхніка грэка-каталіцкай царквы, які кіраваў ёю з 1939 па 1942 год. У 1942 годзе ён быў арыштаваны гестапа і памёр у 1943 годзе. Івацэвічы таксама выбраныя нездарма, таму што ў Бабровічах, якія цяпер знаходзяцца ў Івацэвіцкім раёне, існавала ўніяцкая парафія ў міжваенны час, якая была спаленая разам з жыхарамі. Візыт у Слонім і Івацэвічы зьвязаныя з ушанаваньнем памяці нашых пакутнікаў Другой усясьветнай вайны».
8.05.2012
Мінск: арцыбіскуп Кірыл узначаліў малебен за жыхароў Мінска а таксама ахвяраў ІІ Сусветнай вайныМалебен за горад Мінск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне Радзімы падчас ІІ Сусветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску 7 мая 2012 г. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.

Разам з ватыканскім іерархам маліліся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, святары заходняга і ўсходняга абрадаў, вернікі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі ўлады.
7.05.2012
Дні памяці і малітвы – пад апекай Багародзіцы7 траўня Царква святкуе дзень Іконы Маці Божай Жыровіцкай.

Ад моманту ўзнаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах Жыровіцкая Багародзіца стала Апякункай парафіі і гэты дзень святкуецца ў Івацэвічах як парафіяльнае свята.

7 траўня - гэта традыцыйны дзень святкаванняў перад цудатворнай Іконай Жыровіцкай-Рымскай, што ўшановаецца ў касцёле св. Андрэя ў Слоніме. Гэтая цудатворная копія Жыровіцкай Іконы была прывезена з Рыму як знак падзякі Рымкага народу за цуды Жыровіцкай Багародзіцы, якія яна явіла ў Рыме.
Напісаны на палатне, Рымскі спісак Іконы быў прывезены ў Жыровічы і на каранацыйных урачыстасцях Іконы Жыровіцкай у 1730 г. гэтая Жыровіцкая-Рымская Ікона была каранаваная папскімі каронамі.
Пілігрымы з Івацэвічаў і іншых грэка-каталіцкіх парафій штогод прыходзяць і прыяжджаюць ушанаваць гэтую Ікону.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier