Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея

Навіны


28.06.2025
Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

 

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам».

27.06.2025

Папа святарам: любіце Сэрцам Езуса і нясіце ў свет Яго супакойСвяты Айцец заклікаў святароў ісці за прыкладам Добрага Пастыра, рабіць Касцёл закваскай адзінства ў свеце і не зачароўвацца мадэлямі поспеху і прэстыжу, наследуючы святых.

 

27 чэрвеня 2025 года Леў XIV узначаліў святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Дня малітвы аб святасці святароў. Падчас літургіі ён удзяліў сакрамэнт прэзбітэрскага пасвячэння трыццаці двум дыяканам.

25.06.2025

Кардынал Гуджэроці: замах у Дамаску – удар па ўсім хрысціянстве рэгіёнаПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці, выказвае блізкасць Касцёла вернікам, якія пацярпелі ад замаху ў Дамаску: "Мы ўсе ахвяры".

 

Замах у Дамаску, які забраў жыцці 25 чалавек і пакінуў 63 параненых, вяртае Сірыю ў кантэкст вайны. Напад на грэка-праваслаўную царкву быў сімвалічным ударам у сэрца хрысціянскай супольнасці ў момант напружанасці паміж Усходам і Захадам.

24.06.2025
Папа Леў моліцца за ахвяр нападу на праваслаўную царкву ў ДамаскуПантыфік выказаў спачуванне і блізкасць у сувязі з гібеллю людзей у Сірыі, дзе 22 чэрвеня 2025 года тэрарыстычны напад быў учынены на сталічную праваслаўную царкву святога Іллі.

“Папа Леў XIV з вялікім смуткам даведаўся пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нападам на праваслаўную царкву святога Іллі ў Дамаску, і выказвае шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у гэтай трагедыі”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна.

24.06.2025

Казахстан: Адкрыты санктуарый, прысвечаны пераследаваным хрысціянамГэта першае такое месца малітвы ў Цэнтральнай Азіі. У Астане, сталіцы Казахстана, 20 чэрвеня 2025 г. інаўгураваны марыйны санктуарый, прысвечаны пераследаваным хрысціянам. Ён дзейнічае пры царкве Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў казахстанскай сталіцы, дзе дзесяцігоддзямі савецкія ўлады змагаліся з каталіцтвм.

 

Як паведамляе National Catholic Register, новы санктуарый быў створаны па ініцыятыве амерыканскай арганізацыі Nasarean.org. Гэта ўжо шостае такое месца ў свеце, але першае ў рэгіёне, які асабліва зведаў рэлігійныя пераследы, асабліва ў камуністычныя часы.

23.06.2025

У Мінску адбудзецца міждыяцэзіяльная канферэнцыя, прысвечаная сёстрам мучаніцам з Навагрудка24 чэрвеня ў Мінску пройдзе міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэрнасці»), прысвечаная святарам, законным сёстрам і свецкім асобам, аб'яўленым Касцёлам святымі ці благаслаўлёнымі, паходжаннем ці служэннем звязаным з беларускімі землямі, якія аддалі сваё жыццё за бліжніх.


Першую канферэнцыю, якая будзе адбывацца штогод, анансаваў 12 чэрвеня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас пастырскай сустрэчы ў Валожыне, аб чым пісаў сайт catholicminsk.by. Канферэнцыя мае на мэце наблізіць гераічныя постаці беларускіх мучанікаў Касцёла шырокай грамадскасці.

22.06.2025

Пасол Беларусі Амбразевіч ўручыў даверчыя граматы Льву XIV21 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў у ватыканскім Апостальскім палацы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Юрыя Амбразевіча, які ўручыў яму свае даверчыя граматы.


Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі, пасля ўрачыстай цырымоніі адбылася асобная сустрэча пасла Беларусі са Святым Айцом, у ходзе якой былі закрануты пытанні міждзяржаўнага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў рэгіёне, а таксама абмеркаваны пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Ватыкана і Беларусі на розных узроўнях, гуманітарныя ініцыятывы, праекты ў сферы адукацыі і культуры.

20.06.2025
Святы Айцец адзначае гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння19 чэрвеня 1982 года – 43 гады таму – у капліцы святой Монікі ў Рыме прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў малады аўгустыніянін з ЗША, Роберт Фрэнсіс Прэвост – цяперашні Папа Леў XIV.

 

На той момант будучаму Пантыфіку было 27 гадоў. Годам раней ён склаў вечныя манаскія абяцанні ў Ордэне святога Аўгустына, у які ўступіў у 1977 годзе. Ужо маючы ступень магістра тэалогіі, атрыманы ў Чыкага, Прэвост вывучаў кананічнае права ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, шырока вядомым як “Angelicum”, дзе пазней атрымае ліцэнцыят і доктарскую ступень. У 1985 годзе ён далучыцца да місіі аўгустыніянаў у Перу.

18.06.2025

Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Гродне (+праграма)З 20 па 22 чэрвеня ў Гродне адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі.


Рэлігійная падзея пройдзе пад дэвізам «Мы — пілігрымы надзеі» ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41). Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

16.06.2025

Пятроўскі пост: час духоўнага ўдасканалення16 чэрвеня 2025 г. пачынаецца Пятроўскі пост, вядомы таксама як Апостальскі або Пятроўка. Гэты летні пост устаноўлены ў памяць пра святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла і іх падрыхтоўку да прапаведвання Евангелля ўсяму свету.

 

Пятроўскі пост лічыцца адным з найстаражытнейшых у хрысціянстве. Першыя згадкі пра яго сустракаюцца ў пісаннях III-IV ст., у прыватнасці ў "Апостальскай традыцыі" св. Іпаліта Рымскага. Першапачаткова гэты пост быў звязаны з кампенсацыяй для тых, хто па нейкіх прычынах не змог вытрымаць Вялікі пост перад Вялікаднем. Аднак з цягам часу ён набыў самастойнае значэнне, стаўшы перыядам падрыхтоўкі да свята святых апосталаў Пятра і Паўла, якое адзначаецца 29 чэрвеня.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.