Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея

Навіны


29.07.2025

Юбілей лічбавых евангелізатараў: весці дыялог без павярхоўнасціВесці дыялог з лічбавым светам, пазбягаючы павярхоўнасці, ананімнасці і спакусы быць у цэнтры ўвагі, заклікаў каталіцкіх інфлюэнсераў кардынал П’етра Паралін.

 

28 ліпеня 2025 года ў Рыме стартаваў Юбілей лічбавых місіянераў і каталіцкіх інфлюэнсераў. Ён сабраў каля тысячы ўдзельнікаў з усяго свету і стаў адной з важных падзей Святога года.

Упершыню ў гісторыі ў рамках Святога года Касцёл арганізаваў спецыяльнае юбілейнае мерапрыемства для тых, хто евангелізуе з дапамогай лічбавых тэхналогій. Адкрыццё сустрэчы адбылася ў рымскім Auditorium Conciliazione і супала з пачаткам Юбілею Моладзі.

28.07.2025

РЫМ, Юбілей лічбавых місіянераў - 28-29 ліпеня  2025Jubilee of Digital Missionaries and Catholic Influencers - адбываецца ў Рыме, на пачатку Юбілея моладзі (які пройдзе з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 г. і стане найбуйнейшай падзеяй Святога Года 2025). 

 

У МІНСКУ - у духоўнай сулучнасці з Праграмай гэтых юбілейных дзён МАЛІТВА (Літургія):

- АЎТОРАК- 29 ліпеня ў грэка-каталіцкім Цэнтры Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6) у 18:30;

- СЕРАДА - 30 ліпеня ў грэка-каталіцкім храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны 7)  у 18:30. 

 

Да малітвы за лічбавых місіянераў, за моладзь і з моладдзю - ЗАПРАШАЕМ!

28.07.2025
Леў XIV сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем26 ліпеня 2025 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Мітрапаліта Валакаламскага, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата.

 

Гэта першая сустрэча Льва XIV з рускім праваслаўным іерархам.

 

Як паведаміла ў сваім штодзённым бюлетэні Зала Друку Святога Пасада, раніцай 26 ліпеня Папа прыняў у Ватыкане Мітрапаліта Валакаламскага Антонія, адказнага за знешнія сувязі Маскоўскага Патрыярхата. Падрабязнасці перамоў не раскрываюцца.

 

40-гадовы Мітрапаліт Антоній з чэрвеня 2022 года адказвае за знешнія сувязі Маскоўскага Патрыярхата. У гэтай ролі ён некалькі разоў сустракаўся з Папам Францішкам, апошні раз у ліпені 2024 года ў Ватыкане.

 

Марыя Валодзіна – Vatican News

26.07.2025
Юбілей моладзі: найбуйнейшая падзея Святога 2025 годаАд 28 ліпеня да 3 жніўня 2025 года ў Рыме будзе мець месца Юбілей моладзі – найбольш чаканая падзея Святога года. На вігілію малітвы з Папам Львом XIV 2 жніўня ў “Тор Вергата” чакаецца каля мільёна пілігрымаў.

 

Юбілей моладзі, які пройдзе ў Рыме з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года, стане найбуйнейшай падзеяй Святога 2025 года. Паводле прэс-рэлізу, апублікаванага Дыкастэрыяй па евангелізацыі, у італьянскую сталіцу прыбудуць сотні тысяч маладых людзей са 146 краін свету.

26.07.2025

1700 гадоў таму завяршыўся Нікейскі сабор25 ліпеня 325 года ў Нікеі завяршыўся першы Паўсюдны сабор, які сфармуляваў хрысціянскае вучэнне аб Хрысце. Пра яго ролю ў гісторыі распавядае ксёндз Яўген Баланёў, святар з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.


Гэтыя словы шмат каму вядомыя з дзяцінства:

 

«Веру ў адзінага Бога, Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад ўсімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася… Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл».

26.07.2025
Даследаванне: духоўны рэнесанс сярод пакалення ZУ васьмі краінах свету за апошнія пяць гадоў 50 працэнтаў маладых людзей заявілі пра рост цікавасці да духоўнасці. Новае даследаванне абвяргае тэорыю непазбежнай секулярызацыі грамадства.

 

Група даследчыкаў “Footprints” прадставіла 24 ліпеня 2025 года ў Папскім універсітэце Святога Крыжа вынікі маштабнага даследавання рэлігійнасці моладзі. Апытанне ахапіла амаль 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з Аргенціны, Бразіліі, Італіі, Кеніі, Мексікі, Філіпін, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

24.07.2025

Пасланне Папы Льва XIV на Сусветны дзень пажылых людзей 2025 па-беларуску

 

ПАСЛАННЕ СВЯТОГА АЙЦА
НА V СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАБУЛЬ, ДЗЯДУЛЬ
І ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ 2025

 
27 ліпеня 2025 года

Шчаслівы той, хто не страціў надзеі
(пар. Сір 14, 2)

Дарагія браты і сёстры,

 

Юбілей, які мы святкуем, дапамагае нам усвядоміць, што надзея заўсёды, у любым узросце з’яўляецца крыніцай радасці. А калі яна загартавана агнём доўгага жыцця, то становіцца крыніцай поўнага шчасця.

23.07.2025
Юбілей моладзі: Рым прыме ўдзельнікаў з 146 краін светуРым рыхтуецца да кульмінацыйнай падзей Святога Года – Юбілею моладзі. Ён адбудзецца з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года. Падрабязнасці святочнай сустрэчы былі прадстаўлены 23 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане.

 

У мерапрыемстве прымуць удзел каля паўмільёна пілігрымаў з 146 краін свету. Большасць удзельнікаў (68%) паходзіць з Еўропы, амаль трэць – з іншых кантынентаў. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскупа Рына Фізікелы Юбілей моладзі ўяўляе сабой "самы чаканы момант” Святога года, таму што збярэ найбольшую колькасць удзельнікаў. Чакаюцца пілігрымы і з рэгіёнаў, закранутых вайной: Лівана, Ірака, М’янмы, Украіны, Ізраіля, Сірыі і Паўднёвага Судана.

17.07.2025
Папа Леў XIV да экуменічнай дэлегацыі: ісці шляхам адзінства і братэрстваРым, Канстанцінопаль і ўсе іншыя пасады пакліканыя не супернічаць за першынство, каб не быць падобнымі да вучняў, якія спрачаліся, хто з іх большы, - адзначыў Папа падчас сустрэчы з экуменічнай дэлегацыяй з ЗША.

 

17 ліпеня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Кастэль-Гандольфа ўдзельнікаў праваслаўна-каталіцкай экуменічнай пілігрымкі з ЗША. Яе ўзначалілі кардынал Джозэф Тобін і мітрапаліт Эльпідафор.

16.07.2025

Блаславёная Мар'яна Бярнацкая13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў блаславёнай Мар’яну Бярнацкую. “Мы адзначаем перамогу тых, хто ў нашым стагоддзі аддаў жыццё для Хрыста. Аддаў зямное жыццё, каб атрымаць яго навечна ў Божай славе. Таму мы слушна імкнёмся за іх прыкладам верна крочыць за Ісусам”, – гаварыў Святы Айцец у гаміліі падчас беатыфікацыйнай урачыстасці.

 

Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Сапоцкінскім краі каля Гродна, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 года, і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля гэтак званага Полацкага “сабору” 1839 года. Вядома, што ў Ліпску ўніяты, зачыніўшыся ў царкве, доўгі час не пускалі царскіх чыноўнікаў і праваслаўнага святара, якім удалося забраць святыню толькі з дапамогай казацкіх нагаек.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.