Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
нядзеля
СТУДЗЕНЯ
Нядзеля 33 (32)-я, пра Закхея

Навіны


14.08.2025

ДЭКАДА ЎШАНАВАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ: 13-15-22 ЖНІЎНЯ13 жніўня: Дзень ўшанавання Мінскай Іконы Багародзіцы; 

15 жніўня: свята Ўспення Найсвяцейшай Багародзіцы;      

22 жніўня Дзень ўшанавання Браслаўскай Іконы Багародзіцы.

 

Трапар (гл. 1). Дзявоцтва захаваўшы ў сынараджэньні Тваім, / ва Ўспеньні Тваім сьвету не пакінула Ты, Багародзіца: / да жыцьця  пераставілася Ты, / будучы Маці Жыцьця, // і малітвамі Тваімі выбаўляеш ад сьмерці душы нашыя.

14.08.2025

Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў ГроднеЗ 1922 па 1926 год у Гродне жыў адзін з самых вядомых у свеце каталіцкіх святых – айцец Максімільян Марыя Кольбэ, польскі францішканін, які добраахвотна аддаў сваё жыццё за невядомага яму чалавека, асуджанага на смерць у нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у жніўні 1941 года.

 

Гродзенскі перыяд служэння Максімільяна Кольбэ быў важным этапам яго біяграфіі. Святы прычыніўся да адраджэння мясцовага францішканскага кляштара, у якім зноў пачало віраваць жыццё пасля ліхалецця пераследу Касцёла на гэтай зямлі. У горадзе над Нёманам Максімільян Кольбэ разгарнуў сваю буйную выдавецкую дзейнасць, жадаючы паставіць на службу Багародзіцы каталіцкія друкаваныя выданні з мільённымі накладамі.

13.08.2025

Папа: маліцца за мір праз заступніцтва святога Максімільяна КольбэНапярэдадні ўспаміну святога Максімільяна Кольбэ, які будзе адзначацца ў Касцёле 14 жніўня, Папа Леў XIV нагадаў пра прыклад яго мужнай веры і заклікаў маліцца праз яго заступніцтва за мір.

 

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 жніўня 2025 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Польшчы, згадаўшы пра іх вялікага суайчынніка.

13.08.2025

13 жніўня ДЗЕНЬ МЕНСКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫТрапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную сьцяну і адзіную надзею маем. 

 

Кандак.Падзяку прыносяць слугі Твае да Цябе, Багародзіца, / за ўсё, чым дабрадзейнічала Ты гораду нашаму, / з глыбіні душы клічам да Цябе: / не супыняй, Уладарка, да Сына Твайго і Бога нашага матчынымі малітвамі / падаваць усё добрае і выратавальнае / ўсім, хто з вераю і любоўю ўсклікае да Цябе: / радуйся, Дзева, хрысьціянаў хвала.

11.08.2025
Біскуп Ныкель: Юбілейны год – час, каб вярнуцца да БогаЮбілейны год – не толькі літургічная ці сімвалічная падзея, але і глыбокі духоўны шанец, - адзначыў біскуп Кшыштаф Ныкель, рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву KAI.

 

Іерарх перакананы, што самае галоўнае падчас Юбілею – гэта “прагненне змяніць сваё жыццё на лепшае”. “А гэта можа здарыцца толькі тады, калі адбудзецца сустрэча з Езусам Хрыстом – Тым, хто ёсць Дарогай, Праўдай і Жыццём. Гэта Ён адорвае нас бязмежнай, безумоўнай любоўю і міласэрнасцю”, - сказаў рэгент, падкрэсліваючы, што “Юбілей – час для роздуму, удзячнасці і рашэння жыць лепш”.

5.08.2025
Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце ЕзусаКаля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі.

 

У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны чалавек носіць у сваім сэрцы.

4.08.2025

“Маленькая кропелька свету”. Жнівеньскія ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў прайшлі ў Росіцы 1-2 жніўня“Росіца – маленькая кропелька гэтага свету, такая маленькая, што калі б раптам яна знікла з твару зямлі, то ці заўважыў бы гэта свет? Але ў гэтай маленькай кропельцы столькі душаў – загадкавых, непаўторных, прыгожых!” (І.Жарнасек “Будзь воля Твая”).


Такой цытатай, прамоўленай пастырам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам, распачалася Імша для пілігрымаў у Росіцкай святыні. І хоць словы гэтыя ў кнізе мелі іншы кантэкст, але вельмі блізкімі сталі яны кожнаму прысутнаму ў храме.

1.08.2025
Біскуп Уладзімір Гуляй пра Юбілей моладзі ў Рыме: “Гэта сведчанне веры, якое пранікае ў глыбіню сэрца”На Юбілеі моладзі, які праходзіць у Рыме, узялі інтэрв’ю ў біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя. Іерарх прысутнічае на гэтым форуме разам з маладымі вернікамі Гродзенскай дыяцэзіі.
31.07.2025

РОСІЦА ЧАКАЕ ПІЛІГРЫМАЎТрадыцыйная пілігрымка Друя - Росіца пачалася ў сераду - 30 ліпеня 2025 г. 

 

На паломніцкі, трохдзённы шлях вырушыла 50 пілігрымаў, у тым ліку значная група грэка-католікаў. На шляху далучаюцца новыя пілігрымы. 

 

Да Росіцы паломнікі дойдуць у пятніцу - 1 жніўня. Там іх чакае багатая духоўная праграма.

30.07.2025

Адкрыццё Юбілею моладзі: у гэтыя дні Рым у вашых руках!28 ліпеня 2025 года ў Рыме распачаўся Юбілей моладзі – найбуйнейшая падзея Святога года. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Увечары на Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Нечаканай кульмінацыяй свята стала прывітанне Льва XIV.

 

У гэты вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах сабралося каля 120 тысяч маладых пілігрымаў. Панаваў дух сапраўднага свята: гучала музыка, луналі сцягі, хлопцы і дзяўчаты ў каляровых футболках з энтузіязмам спявалі гімн Юбілею.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.