Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


10.04.2020

Анлайн-трансляцыя багаслужбы Вялікай СуботыЗапрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі багаслужбы з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў Лідзе. Заставайся дома і маліся разам з намі! Рэпост вітаецца!


СУБОТА, 11 красавіка 2020, 18:00 - 19:30 (час Мінска) 


https://web.facebook.com/events/359798928278647/

10.04.2020

Малітва перад Турынскай плашчаніцай адбудзецца ў Вялікую суботуТурынская архідыяцэзія на поўначы Італіі абвясціла, што ў Вялікую субботу, 11 красавіка, арцыбіскуп Чэзарэ Назілья ўзначаліць малітву ў капліцы архікатэдры св. Яна Хрысціцеля, дзе захоўваецца Турынская плашчаніца.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства будзе транслявацца ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні і ў інтэрнэце - а 18:00 гадз. Мінскага часу.

 

Турынская плашчаніца — гэта льняное палатно, якім, паводле традыцыі, пасля смерці на крыжы было абвіта цела Хрыста.

10.04.2020

Фрагмент Вячэрні з вынасам Плашчаніцы. Парафія святога Язафата, г. Ліда. 10 красавіка 2020 г.

 

10.04.2020

Усе аб'ядналіся ў малітве супраць гэтай пандэмііТры дні, каб заклікаць імя Ісуса разам напрацягу 1 хвіліны а 15 гадзіне. Мэта: рэгрэсія Covid-19 на Пасху.


Хутка за 100 000 удзельнікаў!

 
Працягвайце распаўсюджваць інфармацыю!
Дарагія сябры,
пачаўся другі дзень гэтага міжнароднага руху малітвы ў хрысціянскім адзінстве, каб вымаліць канец COVID-19.
Гэта як раз момант, каб тым больш мабілізаваць вашыя кантакты (сям'я, сябры, калегі, сацыяльныя сеткі  і г. д.). Мэта: 1 мільён людзей, якія моляцца на Вялікдзень - знак нашага адзінства ў Ісусе.


Спасылка для распаўсюджвання: www.finducovid19.com/ru


Лік партнёраў павялічваецца з кожным днём.
Гэты рух - сапраўдны рух адзінства Царквы, праўдзівая хваля Святога Духа, якая гэтак жа заразлівая, калі не больш, чым наш агульны вораг: COVID-19.
Дзякуй і да сустрэчы а 15:00, каб разам заклікаць імя Ісуса. Ён можа ўсё!

Камітэт праекта finducovid19

10.04.2020

Вялікая Пятніца Мукаў Хрыстовых“Сёньня вісіць на крыжы Той, хто на водах зямлю павесіў”.

 

Сёньня вісіць на крыжы Той, хто на водах зямлю павесіў.

Уладар анёлаў - вянчаецца цярновай каронаю.

Той, хто пакрывае хмарамі неба - апранаецца на зьдзек у пурпуру.
Біцьцё прымае Той - хто ачысьціў Адама ў Ярдане.
Цьвікамі прыбіваецца - Жаніх Царквы.
Кап'ём прабіваецца - Сын Дзевы.

 

Пакланяемся мукам Тваім, Хрысьце. 
Пакажы нам Тваё слаўнае ўваскрасеньне! 

Ютрань Вялікай Пятніцы, Антыфон 15.

10.04.2020

Анлайн-трансляцыя багаслужбы Вялікай Пятніцы: Вынас ПлашчаніцыЗапрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі багаслужбы з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў Лідзе. Заставайся дома і маліся разам з намі! Рэпост вітаецца!

 

ПЯТНІЦА, 10 красавіка 2020, 18:00 - 19:30 (час Мінска)

 

https://www.facebook.com/events/2501550210099766/

9.04.2020
“Заставацца вернымі нашаму ў Хрысце пакліканню”Медытацыя на Вялікі Чацвер 2020 г.Б.

 

Дарагія браты і сёстры! Сябры!

 

1. Сёння ў цэнтры нашай ўвагі — падзеі Вялікага Чацверга. Гэта і намашчэнне ног Ісуса алеем, і здрада вучняў — спачатку Юды, а потым Пятра… Аднак цэнтральнай падзеяй усё ж з'яўляецца Тайная Вячэра.

Калі б вы раптам дазналіся, што заўтра павінны памерці, то што б зрабілі? Напэўна б паспяшаліся завяршыць важныя для вас рэчы. Бо толькі важныя рэчы (як мне здаецца) узгадваюцца перад абліччам смерці.

Вось жа для Ісуса такой важнай справай была Тайная Вячэра. На ёй Госпад закладае сакраманты-таямніцы Святарства ды Еўхарыстыі. Дзякуючы гэтым двум сакрамантам Ісус рэальна прысутны сярод нас пад выглядам хлеба і віна!

 

8.04.2020

НА ВЕЧАР ВЯЛІКАГА ЧАЦВЕРГА12 Евангелляў Мукаў Хрыстовых


У Вялікі Чацвер Царква на Боскай Літургіі ўзгадвае Тайную Вячэру а на Ютрані Вялікай Пятніцы (што служыцца ў Вялікі Чацвер ўвечары)чытаецца 12  Евангелляў Мукаў Хрыстовых.


Вернікам прапануем поўны тэкст гэтай Службы, які можна выкарыстаць для асабістай і сямейнай малітвы. vial-piatnica-jutran-12-evang.pdf [890.05 Kb] (запамповак: 17)

8.04.2020

Дні Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2020Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы, вул. Арджанікідзе, д. 6

 

9.04.2020 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

10.04.2020 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

11.04.2020 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:30 – Пасхальная Ютрань

і Боская Літургія Ўваскрасення ГасподнягаАсвячэнне велікодных страваў

 

12.04.2020 +++ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга 

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

 

13.04.2020 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

8.04.2020

Анлайн-трансляцыя багаслужбы Вялікага ЧацвергаЧАЦВЕР, 9 красавіка 2020, 18:00 - 19:30 (час Мінска)


Запрашаем далучыцца да анлайн-трансляцыі багаслужбы з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў Лідзе. Заставайся дома і маліся разам з намі! Рэпост вітаецца!


Трансляцыя будзе даступная за спасылкай https://www.facebook.com/events/707632946647863/


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier