Грэка-католікі Беларусі пачалі юбілейную душпастырскую праграму
16-18 кастрычніка (6-8 кастрычніка паводле юліянскага каляндара ў той час) 1596 г. у Берасці прайшоў царкоўны сабор Рускай Царквы (Кіеўскай мітраполіі), на якім было абвяшчанае З’яднанне (лац. Unio) з Рымскім Апостальскім пасадам.
У нядзелю, 18 кастрычніка 2020 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), на Боскай Літургіі ў Берасці, ініцыяваў юбілейную Душпастырскую праграму, якая будзе праходзіць на працягу ўсяго года – да 18 кастрычніка 2021 г.
На працягу Юбілейнага года Беларуская Грэка-каталіцкая Царква хоча даць вернікам хрысціянскіх канфесіі і людзям добрай волі магчымасць аб’ектыўна, шматбакова абмяркаваць і асэнсаваць фенамен і спадчыну Берасцейскай ўніі ў гісторыі Беларусі.