Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.12.2025
Папа Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунгПадчас надзвычайнай юбілейнай аўдыенцыі 6 снежня 2025 года Леў XIV заклікаў вернікаў не чакаць Бога склаўшы рукі, а актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве Яго Валадарства.

 

Звяртаючыся да пілігрымаў у кантэксце Адвэнту, Святы Айцец нагадаў, што чаканне прыйсця Хрыста не павінна быць пасіўным. Нараджэнне Езуса паказвае Бога, Які ўцягвае чалавека ў сваю гісторыю: Марыя, Юзаф, пастухі, а пазней вучні – усе яны былі пакліканы да дзеяння.

8.12.2025
Экуменізм: у Венецыі адзначылі гадавіну адмены адлучэнняў 1054 годаУ Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, прысвечаная 60-й гадавіне гістарычнага рашэння Паўла VI і Патрыярха Афінагора аб скасаванні ўзаемных адлучэнняў, якія падзялялі Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву з 1054 года. Сумесная дэкларацыя аб адмене адлучэнняў была падпісана 7 снежня 1965 года.

 

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кардынал Матэа Дзупі, праваслаўны Мітрапаліт Італіі і экзарх Паўднёвай Еўропы Палікарп, Патрыярх Венецыі Франчэска Маралья, біскупы, святары, прадстаўнікі ўлады і вернікі. Сустрэча распачалася ў касцёле святога Захарыя, дзе спачывае святы Афанасій Александрыйскі, які спрыяў фармуляванню Нікейскага сімвала веры, а завяршылася ў суседняй праваслаўнай царкве святога Георгія, у якой захоўваецца старажытная ікона Хрыста Уседзяржыцеля XIV стагоддзя, дастаўленая ў Венецыю з Канстанцінопаля да падзення Візантыйскай імперыі.

6.12.2025

6 снежня: СВЯТАНАЧАЛЬНІКА МІКАЛАЯ, АРХІБІСКУПА МІРЛІКІЙСКАГАУсхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу,

крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, кажучы:

"Радуйся, Міраў ахоўнік, слаўны святаначальнік і стоўп непарушны!

Радуйся, ясны светачу, што асвятляеш усе канцы зямлі цудамі!

Радуйся, сумных боская радасць і пэўны абаронца пакрыўджаных.

Сёння, блаславёны Мікола, не пераставай маліцца Хрысту Богу за тых,

што з вераю і любоўю шануюць цябе

і радасна спраўляюць тваю светлую памяць”.

2.12.2025
Папа Леў XIV у Ліване: візіт да кармелітак усходняга абраду ў ХарысеНа завяршэнне першага дня свайго прабывання ў Ліване Леў XIV здзейсніў кароткі візіт, не прадугледжаны афіцыйнай праграмай яго падарожжа: ён наведаў манастыр кармелітак усходняга абраду ў Харысе.

 

Святы Айцец накіраваўся да манахінь адразу пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, якая прайшла 30 лістапада 2025 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце.

30.11.2025

Апостальскі Нунцый  Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. МінскаУ нядзелю, 30 лістапада 2025 г. Архібіскуп Іньяцыё наведаў капліцу грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, у якой на святочную Літургію сабраліся вернікі той жа парафіі разам з вернікамі парафіі Святога Духа. 

 

Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей (Гаек), протасінкел Яўген Усошын, протапрэзбітар Андрэй Абламейка і дыякан Аляксандр Хахлоў.

29.11.2025

30 лістапада - свята АПОСТАЛА АНДРЭЯ ПЕРШАПАКЛІКАНАГАУ гэтым годзе свята прыпадае ў нядзелю, у якую вернікі будуць святкаваць у сваіх парафіяльных супольнасцях. 

 

Адначасова гэта дзень асаблівай  духоўнай сулучнасці і салідарнай малітвы з Папам Львом XIV ў час Ягоных сустрэчаў з хрысціянамі Турцыі і Лівана.

 

 ***

 

Трапар Свята (тон 4). Першапакліканы сярод апосталаў і вярхоўнага браце, Андрэю мудры, Уладара ўсіх малі, каб Ён дараваў супакой усяму сьвету і душам нашым багацьце свайго зьмілаваньня.

29.11.2025
Святы Айцец: няхай Бог пачуе малітву хрысціян аб адзінствеПапа Леў XIV наведаў рэзідэнцыю Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І. Візіт адбыўся ў другой палове дня 29 лістапада 2025 года. Ён пачаўся супольнай малітвай праслаўлення – даксалогіяй – у патрыяршай царкве святога Георгія.

 

“Увайшоўшы ў гэту царкву, я адчуў вялікае ўзрушэнне, усведамляючы, што іду па слядах Папы Паўла VI, Папы Яна Паўла ІІ, Папы Бэнэдыкта XVI і Папы Францішка”, - сказаў Святы Айцец у прывітальнай прамове, падчас якой пажадаў, каб Бог пачуў малітву хрысціян аб адзінстве.

28.11.2025
Папа і Патрыярх у Нікеі: Credo – падмурак будучыні хрысціянстваУ старажытнай Нікеі Папа Леў XIV і Патрыярх Барталамей I узначалілі экуменічную малітву. Ля руін затопленай базілікі святога Неафіта прагучала супольнае “Credo” – знак імкнення хрысціян да адзінства і пераадолення драмы падзелаў.

 

У другой палове дня 28 лістапада 2025 года цэнтр падзей апостальскага падарожжа перамясціўся са Стамбула ў Ізнік – горад, вядомы ў гісторыі Касцёла як Нікея. Менавіта тут адбыліся два Саборы (у 325 і 787 гадах), якія сфарміравалі фундаментальныя дагматы хрысціянства.

 

Святы Айцец прыбыў сюды на верталёце, дзе яго сустрэў Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I.

28.11.2025
Вікарый Стамбула: Малая паства, але каштоўная як дыяментАпостальскі вікарый Стамбула біскуп Масімільяна Палінура распавёў пра жыццё мясцовай каталіцкай супольнасці. Гэта малы, але каштоўны статак, які ў сціпласці вучыцца быць соллю і святлом на зямлі ранніх хрысціян.

 

"Нашыя хрысціянскія супольнасці ў Турцыі малыя, але і алмаз малы. Самыя каштоўныя рэчы заўсёды малыя", - гэтыя словы армянскага Патрыярха, скіраваныя да біскупа Масімільяна Палінура на пачатку яго служэння, трапна апісваюць рэчаіснасць мясцовага Касцёла.

27.11.2025
Апостальскі ліст Папы Льва XIV In unitate fidei з нагоды 1700-й гадавіны Нікейскага СаборуТэкст Апостальскага ліста для друку ТУТ>>>

ПАПА ЛЕЎ XIV
АПОСТАЛЬСКІ ЛІСТ
IN UNITATE FIDEI
з нагоды 1700-й гадавіны Нікейскага Сабору


Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.