Пошук

Каляндар

 


19.06.2024

19 чэрвеня ў візантыйскім каляндары Свята АПОСТАЛА ЮДЫ ТАДЭВУША, сваяка ГасподнягаЗ Ім молімся Госпаду за выклікі ды складанасці, якія стаяць перад вернікамі ды Супольнасцямі Царквы.

 

Верш з Евангелля Свята: "Ісус сказаў яму (Юдзе) у адказ: хто любіць Мяне, той захоўвае Слова Маё" (Ян 14:23).

18.06.2024
Святы Пасад: спадзяванні пасля публікацыі дакумента аб прымацеПасля публікацыі прапаноў Святога Пасада аб экуменічным прымаце Папы, кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, спадзяецца на далейшую станоўчую рэакцыю з боку Цэркваў.

 

У інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву Kathpress швейцарскі іерарх патлумачыў, што дакумент адкрывае магчымасць таго, што “папская пасада, якая доўгі час лічылася найвялікшай перашкодай для хрысціянскага адзінства, цяпер стане значнай магчымасцю для прасоўвання гэтага адзінства і зробіць яго больш прыкметным”.

18.06.2024
Рым: новы фармат святкавання ўрачыстасці святых Пятра і ПаўлаМалітоўнае чуванне, пілігрымка і тэатральны спектакль – галоўныя падзеі сёлетняга трохдзённага святкавання ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме.

 

Мерапрыемствы ў гонар нябесных апекуноў Вечнага горада былі падрыхтаваны сумесна вікарыятам Рымскай дыяцэзіі, Дзяржавай Ватыкан, Міністэрствам культуры Італіі, адміністрацыяй Рыма і спартыўнай асацыяцыяй Panathlon International.

18.06.2024

ЗАВЯРШЭННЕ ПЯТРОЎСКАГА ПОСТУ 2024 У ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ ПАРАФІЯХ Ў БЕЛАРУСІУ 2024 годзе Пятроў пост: 27 мая - 28 чэрвеня

 
Падчас дэкады 10 -19 чэрвеня 2024  ў грэка-каталіцкаіх парафіях і супольнасцях у Беларусі праходзіць абмяркаванне (асэнсаванне) сацыяльнага служэння. Духоўны патранат вызначае літургічны каляндар: 

11 чэрвеня: Апосталаў Баўтрамея і Барнабы 

19 чэрвеня: Апостала Юды Тадэвуша


Канчатковая дэкада: 20 - 29 чэрвеня 2024 гэта час асаблівай малітвы:

20 чэрвеня: заступніцкая малітва за святароў, іхняе служэнне ды за святарскія пакліканні;

22 чэрвеня: Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа;-Паніхіда

24 чэрвеня: свята нараджэння св. Яна Хрысціцеля;

29 (30) чэрвеня: свята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла - малітва за служэнне Папы Францішка. 


Рэкамендаванай малітвай ў гэты час з'яўляецца Акафіст Вярхоўным Апосталам Пятру і Паўлу.

 

 Далучаем 1-шую частку Акафісту (на першыя дні 20-23.06).

13.06.2024

13 чэрвеня - УСПАМІН СВ. АНТОНІЯ - віншем ІерархаўУ Рымскім літургічным каляндары 13 чэрвеня адзначаецца успамін св. Антонія Падуанскага, прэзбітара і доктара Царквы. 

 

Гэта дзень нябеснага Апякуна Апостальскага Нунцыя Антэ Ёзіча і Біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі. Іхняе апостальскае служэнне даручаем у малітве заступніцтву нястомнага Падуанскага Святаслужыцеля. 

 

"НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ"!

12.06.2024

12 ЧЭРВЕНЯ: ПАМЯЦЬ 12-ЦІ НОВАМУЧАНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ25 год таму - 13 чэрвеня 1999 г. Папа Ян Павел ІІ бэатыфікаваў 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны, з ліку якіх 12, што мучаніцкую смерць прынялі ў Беларусі, з рук нямецкіх нацысцкіх карнікаў.

 

Сярод гэтых новамучанікаў была і Мар'яна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з былой холмскай епархіі. Былі мучанікі Росіцкія - марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра, святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртэк, Уладзіслаў Мацьковяк, Генрык Глябовіч...

12.06.2024
Папа Францішак: праз Святое Пісанне Бог размаўляе са сваім стварэннемСярод мноства Божых слоў, якія мы чуем кожны дзень на Імшы ці ў Літургіі гадзін, заўсёды ёсць адно, прызначанае спецыяльна для нас, - нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 12 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане.

 

Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны Святому Духу, “які вядзе Касцёл да Хрыста, нашай надзеі”. “У мінулы раз мы разглядалі дзейнасць Духа ў стварэнні, а сёння мы ўбачым яе ў Аб’яўленні, натхнёным Богам, аўтарытэтным сведчаннем якога з’яўляецца Святое Пісанне”, - сказаў ён.

10.06.2024

Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікаміЗ 3 па 7 чэрвеня 2024 г. у Бары (Італія) праходзіла пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рымска-Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.  Дэлегацыю РКЦ узначаліў кардынал Курт Кох, праваслаўную — мітрапаліт Ёў (Геча).

 

Каардынацыйны камітэт разгледзеў праект тэксту «Да еднасці ў веры: багаслоўскія і кананічныя пытанні», у якім падсумоўваюцца вынікі дыялогу на сённяшні дзень і ўказваюцца на пытанні, якія патрабуюць вырашэння паміж рыма-католікамі і праваслаўнымі. Камісія разгледзела праект дакумента аб ходзе дыялогу і праблемах, якія патрабуюць вырашэння, пачынаючы з абмеркавання Filioque і непамыльнасці Папы Рымскага.

31.05.2024

ПАПА ФРАНЦІШАК УШАНАВАЎ ПАПУ БЭНЭДЫКТА ХІІІ, ЯКІ ПРЫНЯЎ РАШЭННЕ АБ КАРАНАВАННІ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ19 (8) верасня 1730 г. адбылося каранаванне Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. Папам Рымскім быў тады Клімент ХІІ (12.VII.1730 - 6.ІІ.1740). Але рашэнне "узлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах, у царкве айцоў ордэна св. Васіля, залатыя кароны" было прынята яшчэ ў 1726 годзе (А. Соніч), у час пантыфікату Папы Бэнэдыкта ХІІІ (29.V.1724-21.ІІ.1730).

 

Ад 2010 года, калі адзначалася 280 год каранавання Жыровіцкай Іконы Багародзіцы, беларускія грэка-католікі (асабліва парафія Маці Божай Жыровіцкай ў Івацэвічах) ушаноўваюць памяць Слугі Божага папы Бэнэдыкта ХІІІ. Адбыліся і пілігрымкі (авія-пілігрымкі) да месца ягонага нараджэння ў Gravina in Puglia.

27.05.2024

27 траўня - 28 чэрвеня 2024: ПЯТРОЎСКІ ПОСТЧацвёртая царкоўная запаведзь («Захоўвай прадпісаныя Царквой перыяды ўстрымання ад мясной ежы і пасты») вызначае перыяды аскетычнага жыцця і пакаяння, якія рыхтуюць нас да літургічных святкаванняў і спрыяюць таму, што мы набываем уладу над сваімі інстынктамі і свабоду сэрца. (ККЦ 2043).

 

Перыяды і дні пакаяння на працягу літургічнага года з'яўляюцца ў Царкве асаблівым часам практыкі пакаяння.  Гэтыя перыяды найбольш падыходзяць для духоўных практыкаванняў, пакаяльных набажэнстваў, паломніцтваў пакаяннага характару, а таксама для добраахвотных самаабмежаванняў, такіх, як пост і міласціна, і для таго, каб па-братэрску дзяліцца з іншымі (дабрачынныя і місіянерскія справы). (ККЦ 1438).


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier