Пошук

Каляндар

 


7.07.2024

Хіратанія новага біскупа Епархіі св. Яна XXIII ў Сафіі - Уладыкі Петка ВалаваУ суботу 6 ліпеня 2024 г. у Сафіі, біскупскую хіратанію (біскупскія свячанні) атрымаў новы ардынарый Балгарскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду Ўладыка Петко Валаў (прызначаны 8 красавіка 2024 г.). Хіратанія прайшла ў кон-катэдральным храме св. Яна ХХІІІ.  

 

Галоўным свяціцелям быў уладыка Хрысто Пройкаў (былы біскуп епархіі), саслужылі яму ўладыка Страхіл Каваленаў з Нікопальскай дыяцэзіі лацінскага абраду (у Балгарыі) і ўладыка Імануіл Нін – апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Афінах. 

4.07.2024

Будслаўскі фэст 2024. Праграма ўрачыстасціСёлета Будслаўскі фэст пройдзе 5 і 6 ліпеня пад дэвізам: «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».


Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

 

На партале Catholic.by плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

4.07.2024

Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы: у 2025 годзе будзе падпісана абноўленая Экуменічная хартыя27 красавіка 2025 года — у год супольнага святкавання Вялікадня ўсімі хрысціянамі — будзе падпісана абноўленая версія Еўрапейскай Экуменічнай хартыі.


Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News інфармуе, што пра гэта паведамляецца ў выніковым камюніке штогадовага пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), якое праходзіла 24–27 чэрвеня ў сталіцы Сербіі Бялградзе на тэму: «Пілігрымы надзеі. Да Касцёла сінадальнага і місійнага».

3.07.2024
Папа Францішак запрашае маліцца за душпастыраў, якія апякуюцца хворымі“Калі святар падыходзіць да чалавека, каб удзяліць намашчэнне хворых, ён не абавязкова дапамагае яму развітацца з жыццём. Думаць пра гэта так – значыць адмовіцца ад усякай надзеі. Значыць лічыць само сабой зразумелым, што пасля святара прыйдзе трунар”, - заўважыў Папа.

 

2 ліпеня 2024 года Сусветная малітоўная сетка апублікавала відэа, у якім Францішак асабіста абвяшчае і тлумачыць сваю інтэнцыю на ліпень. Запрашэнне Святога Айца да малітвы ўсяго Касцёла з’яўляецца спосабам паказаць, што намашчэнне хворых – гэта сакрамэнт супольнасці і адносін.

28.06.2024
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч прызначаны нунцыем у Грузіі і АрменііАрцыбіскуп Антэ Ёзіч завяршае служэнне ў якасці прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі. Ён працягне сваю дыпламатычную працу на Каўказе. Адмысловае паведамленне было апублікавана 28 чэрвеня 2024 года.

 

“Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі Яго Эксцэленцыю шаноўнага арцыбіскупа Антэ Ёзіча, тытулярнага арцыбіскупа Цысы, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ў Беларусі”, - гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

28.06.2024

У Мінску з удзелам нунцыя Ёзіча, беларускіх іерархаў і прадстаўнікоў улады адзначылі Дзень ПапыУвечары 27 чэрвеня ў Мінску адбыўся афіцыйны прыём у гонар чарговай гадавіны Пантыфікату Папы Францішка, арганізаваны Апостальскай нунцыятурай у Беларусі.


У святочным мерапрыемстве па запрашэнні Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, духавенства, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, юдэйскай і мусульманскай супольнасцяў, дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпусу, дзеячы навукі і культуры. Сярод іншых прысутнічалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі біскуп Казімір Велікаселец, а таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Улады на прыёме прадстаўлялі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

28.06.2024
Папа Францішак выказаў жаданне наведаць Нікею ў 1700-годдзе СабораУ той час, калі так шмат людзей знаходзяцца ў палоне страху перад будучыняй, на Касцёл ускладзена місія абвяшчаць Езуса Хрыста, “нашу надзею”, заўсёды, усюды і ўсім, - сказаў Пантыфік.

 

28 чэрвеня 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату. Яна прыбыла на святкаванне ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма, якая будзе адзначацца 29 чэрвеня.

27.06.2024
Папа Францішак: прыгажосць Усходніх Цэркваў зранена войнаміМногія Усходнія Цэрквы сталі Цэрквамі-мучаніцамі. Мы не можам заставацца абыякавымі да іх пакут. Вайна – гэта бессэнсоўная і безвыніковая авантура, - нагадаў Святы Айцец.

 

27 чэрвеня 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў 97-й пленарнай сесіі Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Цэрквам (ROACO). Яна аб’ядноўвае арганізацыі, якія аказваюць фінансавую падтрымку каталіцкім супольнасцям усходняга абраду ў розных сферах іх дзейнасці: ад будаўніцтва храмаў і вылучэння стыпендый да працы адукацыйных і медыцынскіх устаноў. Структура дзейнічае пад кіраўніцтвам прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2022 года гэту пасаду займае кардынал Клаўдыё Гуджэроці.

24.06.2024

НА ШЛЯХУ да свята ВЯРХОЎНЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА і ПАЎЛА - IV i V дні НавеныАКАФІСТ святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі»  Францішка Скарыны

 

ДЗЕНЬ ІV (24.06)


Кандак 4 (Паўла)

Ты зьдзівіў жыхароў Дамаску, пачаўшы прапаведаваць ім веру ў Хрыста Ісуса, Богам пакліканы апостале Паўле. Бо яны казалі: “Ён раней перасьледаваў тых, што верылі ў імя Хрыстова, і прыйшоў сюды, каб, зьвязаўшы іх, аддаць на мукі. Дык як жа ж ён так раптам зьмяніўся? Ён годны сьмерці”. Ты ж, блаславёны, бачачы іхнюю бессардэчнасьць і асьляпленьне духоўнае, адышоў адтуль, спусьціўшыся па сьцяне ў кашолцы, і ўсклікнуў: Алілуя.

21.06.2024

У Мінску адзначылі 50-гадовы юбілей святарства архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі20 чэрвеня ў Мінску адзначылі 50-годдзе святарства архімадрыта Сяргея Гаека, Апостальскага адміністратара для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі.


З гэтай нагоды ў сталічным храме парафіі святога праведнага Язэпа адбылося ўрачыстае набажэнства, якое ўзначаліў сам дастойны юбіляр.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier