9-13.07.2024 сэмі-дэкада (паў-дэкада), 5 дзён малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята. Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові. (Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).
Кожны год - у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, ++11 ліпеня 1705 г.) - у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск - Полацк.