Пошук

Каляндар

 


20.08.2024
Архімандрыт Сяргей павіншаваў з 60-годдзем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей21 жніўня 2024 г. Аляксандру Аляксеевічу Румаку, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, споўняецца 60 год жыцця.

 

З гэтай нагоды Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Яму віншавальны ліст.

20.08.2024
Армянскі Патрыярх з Лівана: народы прагнуць жыць у мірыЛіван перажывае драматычныя часы, а яго жыхары жывуць у напружанасці з-за пагрозы пашырэння вайны, заўважыў у інтэрв’ю агенцтву SIR Патрыярх Кілікійскі Рафаэль Бэдрас XXI Мінасян.

 

Прадстаяцель Армянскай Каталіцкай Царквы, сядзіба якога знаходзіцца ў Бейруце, нагадаў, што сітуацыя ў Ліване застаецца крайне цяжкай. “Больш няма ні сацыяльнай, ні эканамічнай, а цяпер яшчэ і знешняй бяспекі. Калі мы выходзім з дому, то не ведаем, ці вернемся назад”, - дадаў ён.

19.08.2024
Папа Францішак: вера ў Хрыста – самае істотнае і неабходнае намТолькі Бог збаўляе нашу кволую чалавечнасць і пасярод выпрабаванняў дае нам магчымасць спазнаць радасць, якая інакш была б немагчымай, нагадаў Святы Айцец.

 

Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў 45-й Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі, якая пройдзе 20-25 жніўня 2024 года ў італьянскім горадзе Рыміні пад дэвізам: Калі не шукаем самага істотнага, чаго ж шукаем?

15.08.2024

Каралева ўнебаўзятая. Усе каранаваныя абразы Маці Божай на Беларусі ў адным кароткім відэа з малітвайУ дзень, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мы ўзносім пашану нашай Маці і Каралеве і ўзгадваем Яе святыя выявы, якія былі каранаваныя папскімі каронамі на тэрыторыі Беларусі.


13.08.2024

Фэст Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, у 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. ПраграмаУрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, пройдуць 16 і 17 жніўня пад дэвізам: «Праз стагоддзі пад Тваёй апекай, Марыя».


Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

 

Цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай быў каранаваны Папскімі каронамі 15 гадоў таму.

12.08.2024

9 - 10 жніўня 2024 г. штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы ПалессяУ санктуарый Маці Божай ў Лагішыне з Бярозы і Баранавічаў сёлета прыйшло шмат пілігрымаў у складзе дзвюх пешых пілігрымак.

 

Грэка-католікі, якія традыцыйна бяруць удзел у святкаваннях, прыехалі з Берасця і Івацэвічаў. Адна з групаў па дарозе ў санктуарый у Лагішыне наведала Бабровічы і каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе памаліліся ля магілы выдатнага беларускага святара а. Баляслава Пачопкі, які ў міжваенны час быў душпастырам ва ўніяцкай парафіі ў суседніх Бабровічах.

9.08.2024
Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы пра акупацыю Нінэвіі: калектыўная трагедыяДзесяць гадоў таму, у ноч з 6 на 7 жніўня 2014 года, каля 120 тысяч хрысціян былі вымушаныя бегчы з Нінэвійскай раўніны ў Іраку з-за наступу джыхадзістаў Ісламскай дзяржавы.

 

Кардынал Луіс Рафаэль Сако, патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, назваў падзею "калектыўнай трагедыяй", якая моцна ўдарыла па хрысціянскіх супольнасцях і іншых меншасцях Ірака.

1.08.2024

Пешая пілігрымка вырушыла з Друі на ўрачыстасці ў Росіцу31 ліпеня з Друі ў Росіцу (Віцебская дыяцэзія) вырушыла пешая пілігрымка, удзельнікі якой кіруюцца ў Росіцкі санктуарый на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія сёлета пройдуць 2 і 3 жніўня.


Як паведамляе сайт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, за тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх мучанікаў: бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, святароў, якія аддалі жыццё з любові да Бога і бліжняга разам са сваімі вернікамі.

30.07.2024

2 - 3 жніўня 2024 ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны2 і 3 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх.


Урачыстасці распачнуцца вечарам у пятніцу: а 18-й гадзіне адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне.

30.07.2024

Нунцый Антэ Ёзіч пра служэнне ў Беларусі: Гэта было для мяне вялікім інтэлектуальным і духоўным узбагачэннемАпостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які знаходзіцца на адпачынку ў родным Трылі ў Харватыі, даў інтэрв’ю харвацкаму каталіцкаму выданню Glas Koncila («Голас Сабору»), у якім распавёў пра сваё працяглае служэнне ў Беларусі і пра тое, як ён успрымае сваё новае прызначэнне.


Месяц таму Папа Францішак прызначыў Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Антэ Ёзіча сваім прадстаўніком у Арменіі і Грузіі, краінах з багатай хрысціянскай традыцыяй. Да гэтага іерарх чатыры гады быў Апостальскім нунцыем у Беларусі.

 

Інтэрв’ю з арцыбіскупам Ёзічам было апублікавана 29 ліпеня на сайце glas-koncila.hr.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier