Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за горад Мінск
Малітва за горад Мінск9.09.2011. |
|
Для горада, на гербе якога выяўлена Багародзіца гэта сімвалічна. І яшчэ больш сімвалічна для хрысьціянаў гораду. 8 верасьня 2011 г. у капліцы Грэка-каталіцкага Цэнтра сьв. Язэпа ў Мінску вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў маліліся разам за горад Мінск, за ўсіх жыхароў горада, за кіраўніцтва ды працоўнікаў Мінгарвыканкама ды раёнаў горада. Боскую Літургію за горад Мінск узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Ахімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні душпастыраў мінскіх парафіяў: протапразьбітара Яўгена Усошына ды ераманаха Пахомія (Кавалёва). Гэта была Літургія падзякі Богу і Багародзіцы за апеку над нашым горадам ды Літургія просьбы аб далейшым блаславеньні. Вярнуцца назад |